Моны

Моны (саманазва: မန်, літаральна «высакародныя») — народ у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Жывуць пераважна на тэрыторыі М’янмы, дзе вылучаецца асобны штат Мон, а таксама ў суседніх раёнах Тайланда. Агульная колькасць (2022 г.) — 1 281 000 чалавек.

Моны
(မန်)
Моны
Агульная колькасць 1281000 (2022 г.)
Рэгіёны пражывання Моны Камбоджа — 1160000

Моны Тайланд — 121000

Мова мон
Рэлігія будызм
Блізкія этнічныя групы кхмеры, ва, горныя кхмеры, нікабарцы, палаунг

Паходжанне

Паводле старажытных паданняў, моны паходзяць ад змеяў нага. Навукоўцы лічаць, што цэнтрамі першаснага фарміравання продкаў монаў і кхмераў былі або раёны паўднёвага Кітая, або сярэдняе і ніжняе рэчышчы Меконга. Яшчэ ў пачатку нашай эры яны складалі адносна аднастайны этнічны масіў ад вусця Іравадзі да вусця Меконга. З канца 1 тысячагоддзя да н.э. продкі монаў актыўна кантактавалі з народамі Паўднёвай Азіі, адкуль адбывалася распаўсюджанне будызму, а таксама з тыбета-бірманскімі народамі, якія стварылі цывілізацыю п’ю і Паганскую дзяржаву.

З III ст. да н. э. на поўдні сучаснай М’янмы фарміраваліся дзяржавы монаў. Яны знаходзіліся пад моцным культурным уплывам Індыі. У 1 тысячагоддзі н. э. на тэрыторыі Тайланда ўзнікла монская імперыя Двараваты. Яе заняпад быў выкліканы перасяленнем у VIII — X стст. тайцаў з поўдню Кітая ў рэчышча Менам-Чао-Прая. Генетычнае даследаванне сучасных монаў на поўначы Тайланда дэманструе тое, што тайскае ўварванне значна адасобіла заходніх монаў. Асноўнай тэрыторыяй, дзе адбывалася далейшае развіццё монскага народа стаў паўднёвы ўсход М’янмы.

Культура

Моны традыцыйна сяліліся ў нізоўях рэк, займаліся сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам, гандлем, рамеснай вытворчасцю. Асноўная сельскагаспадарчая культура — рыс. Вырошчваюць таксама какосавую пальму, тытунь, садавіну і гародніну. Моны лічацца выдатнымі ганчарамі. У мінулым распаўсюджаным заняткам было ткацтва з бавоўны. З пачатку XX ст. значная частка насельніцтва жыве ў гарадах, працуе ў прамысловасці, абслугоўванні або займае адміністрацыйныя пасады.

Аснову народнай вопраткі складае саронг лонг’і. Мужчыны апранаюць па-над ім кашулю без каўняра і куртку, жанчыны — доўгія адкрытыя блузы з гузікамі пасярэдзіне. Лонг’і часцяком падпяразваюць. Жанчыны маюць звычай абараняць твар ад сонца з дапамогай крэма тханака з драўнянай кары. Упершыню ён быў узгаданы ў монскай літаратуры ў XIV ст., а ў нашы дні распаўсюджаны сярод іншых народаў М’янмы.

Паселішчы монаў звычайна будуюцца ўздоўж рэк і дарог, маюць выцягнутую планіроўку. Каркасныя драўляныя жытлы будуюць на па́лях. Да уваходу прыбудоўваюць ганак з асобным дахам і падлогай ніжэй за асноўную частку дома. Унутраная прастора падзелена на жылую і гаспадарчую. Звычайна хаціны маюць некалькі пакояў. Іх колькасць вызначаецца памерамі жытла і запатрабаваннямі гаспадароў. Гараджане аддаюць перавагу двухпавярховым дамам з цэглы і бетону. Першы паверх выкарыстоўваецца для гаспадарчых патрэб, часцяком там месціцца крама. Другі паверх жылы.

Сустракаюцца як вялікія пашыраныя, так і малыя нуклеарныя сем’і. Шлюб заключаецца толькі з дазволу бацькоў. Яму папярэднічаюць працяглыя заляцанні, прычым маладыя людзі сустракаюцца ў доме дзяўчыны. Моны імкнуцца мець шмат дзяцей, што тлумачыцца высокім узроўнем дзіцячай смяротнасці і адсутнасцю пенсійнага забеспячэння, калі старыя знямоглыя людзі вымушаны спадзявацца на дапамогу дзяцей. У выпадку развода бацькоў дзеці застаюцца з маці. Сацыяльны статус жанчын, асабліва ўдоў, даволі высокі. Не забараняюцца гомасексуальныя сувязі. Значную ролю ў сацыяльнай арганізацыі адыгрываюць будысцкія кляштары, якія падтрымліваюць адукацыю на роднай мове, пераразмяркоўваюць сродкі для аказання дапамогі бедным абшчыннікам, арганізуюць супольныя і сямейныя рытуалы.

Мон славутыя сваёй музычнай культурай. Для народнай музыкі характэрны хуткі тэмп. Існуюць аматарскія і прафесійныя музычныя калектывы, што арганізуюць песенныя і тэатральныя забавы. Народны танец бярэ пачатак ад індыйскага класічнага танца. Ён уключае ў сябе сольныя формы і групавы «танец са свечкамі», які выконваецца дзяўчатамі. Літаратура на мове мон узнікла ў сярэднявеччы, але прадстаўлена пераважна рэлігійнымі творамі. Ваенныя ўлады М’янмы доўгі час абмяжоўвалі творчасць нацыянальных пісьменнікаў.

Мова

Родная мова мон адносіцца да мон-кхмерскай галіны аўстраазіяцкай моўнай сям’і. Пісьмовасць сфарміравалася на аснове індыйскага стылю брахмі ў 1 тысячагоддзі н. э. і ў выніку паўплывала на бірманскае і тайскае пісьмо. У Паганскай дзяржаве мова мон лічылася класічнай. Аднак на працягу XVIII — XX стст. яна практычна знікла з вуснага ўжытку. Хаця робяцца захады для яе адраджэння, моўная асіміляцыя монаў не слабее.

Рэлігія

Большасць вернікаў спавядае будызм у форме тхеравада. Некаторыя рэлігійныя традыцыі адрозніваюцца ад тых, што распаўсюджаны ў М’янме і Тайландзе. У прыватнасці, моны крэміруюць сваіх нябожчыкаў.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Моны ПаходжаннеМоны КультураМоны МоваМоны РэлігіяМоны СпасылкіМоныМ’янмаПаўднёва-Усходняя АзіяТайланд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Францыск СкарынаАватар (фільм, 2009)АстравецПрэмія МедычыГенрых VII ЦюдарЯна і яСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаМашэкаВялікдзеньРадаўніцаАпавяданнеЮр’еў дзень (вясенні)Полк КаліноўскагаГербы гарадоў БеларусіНафтан (прадпрыемства)Алесь КажадубЯнка СіпакоўЮрый Анатольевіч РыдкінАвантуры Пранціша ВырвічаШтучны інтэлектГуканне вясныКірк ДугласХарактарТурызм у ФранцыіСветЗнак бядыНавум Якаўлевіч ГальпяровічШэльфавы ледавік ФільхнераБілінгвізмІгар Пятровіч ТурКааўілаПубліцыстычны стыльБеларускі фонд культурыАмонімАнтон Юр’евіч ЛёсікСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў ЯпонііСтарабеларуская моваRammsteinДзяржава ПалесцінаГалаграфіяХведар Хведаравіч ГурыновічКітайКірстэн ДанстКасцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевай Марыяй Святой Альжбеты (Фашчаўка)СарматызмШкарпэткаІван ЧыгрынаўАнатоль Канстанцінавіч КлышкаУладзімір Мікалаевіч СітухаЯн КраінскіЖывёлыАперацыя «Праўдзівае абяцанне»ТэафрастЗборная Францыі па хакеі з шайбайСімвалы БеларусіТактакішвіліЖаўнаМіністэрства замежных спраў ШвецыіЛітаратурныя жанрыАлесь АдамовічЕфрасіння ПолацкаяКірыла ТураўскіКрысціна МіліянАнглійская моваПершае пакаленне гульнявых сістэмМэрылін МэнсанЮрась ШамецькаНіна Іосіфаўна МацяшВалерый Мікалаевіч ГапееўТрансплантацыяМаксім БагдановічНюшаРасіяТрансгендарнасцьСтаніслаў МанюшкаБарысаглебская царква (Гродна)🡆 More