Вільгельм Конрад Рэнтген

Вільгельм Конрад Рэнтген (ням.: Wilhelm Conrad Röntgen; 27 сакавіка 1845 — 10 лютага 1923) — нямецкі фізік.

Правёў шмат важных даследаванняў па крышталяграфіі і электрадынаміцы. У 1895 годзе адкрыў рэнтгенаўскае выпраменьванне. Першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1901).

Вільгельм Конрад Рэнтген
Wilhelm Conrad Röntgen
Вільгельм Конрад Рэнтген
Дата нараджэння 27 сакавіка 1845(1845-03-27)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1923(1923-02-10)[…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Bertha Röntgen[d]
Род дзейнасці фізік, прафесар, інжынер, даследчык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аўгуст Кунт
Вядомыя вучні А. Ф. Іофэ
Вядомы як адкрывальнік ікс-выпраменьвання
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1901)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вільгельм Конрад Рэнтген нарадзіўся 27 сакавіка 1845 пад Дзюсельдорфам, у вестфальскім Лінепе (сучасная назва Рэмшайд) адзіным дзіцем у сям’і. Бацька быў купцом і вытворцам адзення. Маці, Шарлота Канстанца (у дзявоцтве Фравейн), была родам з Амстэрдама. У сакавіку 1848 г. сям’я пераязджае ў Апелдорн (Нідэрланды). Пачатковую адукацыю Вільгельм атрымлівае ў прыватнай школе Марцінуса фон Дорна. З 1861 года ён наведвае Утрэхцкую Тэхнічную школу, аднак у 1863 годзе яго адлічваюць з-за нязгоды выдаць намаляваную карыкатуру на аднаго з выкладчыкаў.

У 1865 годзе Рэнтген спрабуе паступіць ва Утрэхцкі ўніверсітэт, нягледзячы на ​​тое, што па правілах ён не мог быць студэнтам гэтага ўніверсітэта. Затым ён здае экзамены ў Федэральны політэхнічны інстытут Цюрыха і становіцца студэнтам аддзялення механічнай інжынерыі, пасля чаго ў 1869 годзе выпускаецца са ступенню доктара філасофіі.

Аднак, зразумеўшы, што яго больш цікавіць фізіка, Рэнтген вырашыў перайсці вучыцца ва ўніверсітэт. Пасля паспяховай абароны дысертацыі ён прыступае да працы ў якасці асістэнта на кафедры фізікі ў Цюрыху, а потым у Гісене. У перыяд з 1871 па 1873 Вільгельм працаваў у Вюрцбургскім універсітэце, а затым разам са сваім прафесарам Аўгустам Адольфам Кунтам перайшоў у Страсбургскі ўніверсітэт у 1874 годзе, у якім прапрацаваў пяць гадоў у якасці лектара (да 1876 года), а затым у якасці прафесара (з 1876). Таксама ў 1875 годзе Вільгельм становіцца прафесарам Акадэміі Сельскай Гаспадаркі ў Канінгеме (Вітэнбергу). Ужо ў 1879 годзе ён быў прызначаны на кафедру фізікі ва ўніверсітэце Гісена, якую пасля ўзначаліў. З 1888 года Рэнтген узначаліў кафедру фізікі ва Універсітэце Вюрцбурга, пазней, у 1894 годзе, яго абіраюць рэктарам гэтага ўніверсітэта. У 1900 годзе Рэнтген стаў кіраўніком кафедры фізікі ўніверсітэта Мюнхена — яна стала апошнім месцам яго працы. Пазней, па дасягненні прадугледжанага правіламі гранічнага ўзросту, ён перадаў кафедру Вільгельму Віну, але ўсё роўна працягваў працаваць да самага канца жыцця.

У Вільгельма Рэнтгена былі сваякі ў ЗША, і ён хацеў эміграваць, але нават нягледзячы на ​​тое, што яго прынялі ў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку, ён застаўся ў Мюнхене, дзе і працягвалася яго кар’ера.

Памёр 10 лютага 1923 г ад раку і быў пахаваны ў Гісене.

Зноскі

  • W.C. Röntgen // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Рентген Вильгельм Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  • а б https://www.library.ethz.ch/Ressourcen/Digitale-Bibliothek/Kurzportraets/Wilhelm-Conrad-Roentgen-1845-1923 Праверана 15 верасня 2019.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вільгельм Конрад Рэнтген, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    10 лютага184518951901192327 сакавікаКрышталяграфіяНобелеўская прэмія па фізіцыНямецкая моваРэнтгенаўскае выпраменьваннеФізікЭлектрадынаміка

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    27 сакавікаСяргей Іванавіч ГрахоўскіПалесцінаДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойБлакітны колерСласцёны (Чавускі раён)Смарт-кантрактПорцік АктавііФанемаЭдуард Сямёнавіч НіканораўАрланда БлумЗлучаныя Штаты АмерыкіМікола ХведаровічГанімед (спадарожнік)ЦыянабактэрыіАмерыканскае матэматычнае таварыстваЭпітэтТрыганаметрычныя функцыіБеларусьБеларуская ВікіпедыяКока-КолаПій XIСёмы сынБарацінскі раёнГамелан2019ГаннаПа што ідзеш, воўча?СмерцьАўгуст МоцныFlipping BangersПсалтырДыяна (прынцэса Уэльская)Буразубка малаяPlayStation 5Лацінская моваДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўНайбольшы агульны дзельнікБеларускія татарыУладзімір Пятровіч СаламахаМіхась СтральцоўІван Піліпавіч Акімачкін2016Ян Каміль БіспінгКупал-цыбулінаЭталонная мадэль OSIЭўкарыётыДаўятКукурузаФранцыск СкарынаШвагер66-я цырымонія «Грэмі»Беларуская дзіцячая літаратураТадэвуш КасцюшкаBingXДзень ВоліМіжнародны стандартны кніжны нумарШтучны інтэлектАнатоль Іванавіч НічкасаўСмяротнае пакараннеЯзэп Юр’евіч ЛёсікРобін УільямсКупаллеМязень (горад)557-я інжынерная брыгадаАўстраліяАлегзандрыя1984 (раман)М. ЦяцерскіДжэрдан ШакірыКірыцімаціФонд ВікімедыяПлаваннеВейшнорыяСупрацьстаянне ў Ігл-ПасІслам🡆 More