Шаблоны з’яўляюцца магутным сродкам, што дапамагае палепшыць арганізацыю Вікіпедыі.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Карыстайцеся існымі шаблонамі і дадавайце новыя пры неабходнасці.
У выпадку, калі правілы выкарыстання шаблона невідавочныя, мае сэнс ствараць старонку дакументацыі, дзе апісаць прызначэнне шаблона, параметры, правілы выкарыстання і іншыя асаблівасці. Дакументацыю можна дадаць на старонку шаблона, паставіўшы {{doc}} унутры тэгаў
Шаблоны, як і артыкулы, варта катэгарызаваць. Катэгорыі дадаюцца на самой старонцы шаблона (не на старонках дакументацыі і не на іншых падстаронках) унутры тэгаў
Шаблоны не з’яўляюцца артыкуламі, а з’яўляюцца тэхнічнымі старонкамі, якія патрэбны для паляпшэння працы з праектам. Па гэтай прычыне шаблон мусіць выкарыстоўвацца, бо невыкарыстаны шаблон не мае сэнсу для праекта. Невыкарыстаныя шаблоны без перспектывы выкарыстання і без дастатковага тлумачэння (такое тлумачэнне можа быць, напрыклад, на старонцы дакументацыі) мусяць хутка выдаляцца.
Перад стварэннем шаблона ўважліва вывучыце ўжо існуючыя шаблоны падобнай тэматыкі. Магчыма, іншага шаблона будзе дастакова для выканання патрэбных мэт, ці прасцей будзе дапрацаваць існуючы шаблон, чым ствараць новы.
Не рэкамендуецца стварэнне шаблонаў, якія па функцыях ідэнтычны ўжо існуючым шаблонам, а адрозніваюцца толькі афармленнем.
Навігацыйныя шаблоны — адмысловы клас шаблонаў, якія звычайна знаходзяцца ўнізе старонкі і змяшчаюць спасылкі на звязаныя артыкулы.
Для навігацыйных шаблонаў маюцца пэўныя патрабаванні да зместу:
Навігацыйныя шаблоны мусяць стаяць ва ўсіх артыкулах, згаданых у шаблоне, і не стаяць ні ў якіх іншых артыкулах.
Не рэкамендуецца рабіць у навігацыйных шаблонах даданне катэгорый у артыкулы, якія іх змяшчаюць, з дапамогай тэгаў
Юзербоксы — спецыяльныя шаблоны, якія адлюстроўваюцца на старонцы ўдзельніка і паведамляюць пэўную інфармацыю пра яго. Змест такіх шаблонаў павінен адпавядаць Вікіпедыя:Старонка ўдзельніка. Назвы шаблонаў юзербоксаў мусяць пачынацца з "Шаблон:Userbox/", напрыклад Шаблон:Userbox/Студэнт.
Юзербоксы, як і іншыя шаблоны, мусяць выкарыстоўвацца, у адваротным выпадку яны могуць быць выдаленыя. Выкарыстанне шаблонаў-юзербоксаў можна забяспечыць даданнем іх на адмысловую старонку Вікіпедыя:Юзербоксы, дзе даюцца спісы юзербоксаў з катэгарызацыяй.
У выпадку, калі на старонцы іншага ўдзельніка юзербоксам пазначана нейкая інфармацыя, дапушчальна замяніць яе на шаблон-юзербокс, які нясе тую ж сэнсавую інфармацыю. Пры гэтым трэба ўважліва ставіцца да істотнага змянення зместу шаблона (напрыклад, сцяга або адценняў сэнсу ў подпісе), бо яно можа выклікаць нязгоду ўдзельніка, у якога шаблон стаіць.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вікіпедыя:Шаблоны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.