заява Джымі Вэйлза Пра Асновы Вікіпедыі

Заява пра асновы Вікіпедыі ад яе заснавальніка Джымі Вэйлза, першапачаткова размешчаная на яго старонцы ўдзельніка ў Англійскай Вікіпедыі 27 кастрычніка 2001 года.

Уводзіны

З прычыны развіцця камп'ютарных тэхналогій і сацыяльных змен, думаю, вельмі важна, каб я ясна і рашуча выказаў свае погляды на адкрытасць і ліцэнзіі. Гэта старонка, як кожная старонка Вікіпедыі, ёсць жывы, змяняны дакумент, які я буду абнаўляць і ўдакладняць пры ўзнікненні пэўных пытанняў.

Мушу адзначыць, гэта мае асновы, я — апошні ім суддзя. Гэта не значыць, што я не буду слухаць вас, але значыць, што на пэўным канечным, фундаментальным узроўні, гэта — то, на чым Вікіпедыя пабудавана.

(Ніжэй вы убачыце, гэта не страшна)

Асновы

  1. Поспех Вікіпедыя на сённяшні дзень агулам залежыць ад нашай адкрытай супольнасці. Гэтая супольнасць будзе жыць, дыхаць і расці, толькі пры ўмове, што яе ўдзельнікі і далей будуць рабіць усё правільна. Рабленне ўсяго правільна можа мець розныя формы, але, мабыць, галоўным з'яўляецца зберажэнне нашага агульнага погляду з захаваннем нейтральна пункту гледжання і культуры ўдумлівай, дыпламатычнай ветлівасці.
  2. Новыя ўдзельнікі заўсёды толькі вітаюцца. Не мусіць быць інтрыг, не мусіць быць эліты, не мусіць быць іерархіі ці структуры, якая б замінала адкрытасці нашай супольнасці для новых удзельнікаў. Кожныя захады бяспекі мусяць ужывацца для абароны супольнасці ад сапраўдных вандалаў (такія вандалы на праўдзе ёсць і ўжо шкодзяць нам) на ўзор «жорсткага разгляду». «Жорсткі разгляд» азначае, што кожны захад, ужыты для бяспекі, мусіць абараняць пэўную відавочную карысць супольнасці і ажыццяўляцца вузкім кірункам на дасягненне гэтай мэты і ніякай іншай. Напрыклад, замест даручэння пэўным людзям правільнага вызначэння заўсёдных удзельнікаў, мы мусім карыстацца простым, ясным і адкрытым алгарытмам, каб заўсёдныя ўдзельнікі аўтаматычна атрымлівалі пэўныя прывілеі, праз пэўны час удзелу, няхай і не вялікі. Гэты працэс мусіць быць незаўважаным для новых удзельнікаў, не мусім вымагаць ад іх нейкіх адмысловых дзеянняў, каб рабіць свой унёсак у супольнасць.
  3. «Ты можаш правіць гэту старонку проста зараз» — галоўная праверка ўсяго, што мы робім. Мусім лічыць гэту аснову святыняй.
  4. Кожныя змяненні праграмнага забеспячэнні мусяць быць паступовымі і абарачальнымі. Мусім упэўніцца, што кожныя змяненні станоўча ўспрымаюцца супольнасцю, як гэта вызначана Фондам Вікімедыя, з абавязковым дасягненнем супольнасцю кансэнсусу.
  5. Адкрытая і вірусная прырода GNU Free Documentation License і Creative Commons Attribution/Share-Alike License — аснова доўгатэрміновага поспеху сайта. Дзеянні кожнага, хто хоча карыстацца зместам нашага сайту закрыта, уласніцкі, мусяць быць абскарджаны. Мы мусім жорстка трымацца літары і духу ліцэнзій.
  6. Вікіпедыя — энцыклапедыя. Тэматыка артыкулаў Вікіпедыі заўсёды мусіць глядзець вонкі, не ўнутр Вікіпедыі.
  7. Да людзей са скаргамі варта ставіцца крайне паважліва і годна. Варта заахвочваць іх выказваць свае праблемы заўсёды ў канструктыўным рэчышчы. Кожны, хто проста скардзіцца, без абгрунтавання, адмаўляецца ад абмеркавання, мусіць быць выключаны і ігнараваны. Кансэнсус уяўляе сабою згоду зацікаўленых бакоў, якія працуюць у канструктыўным рэчышчы на дасягненне агульнай мэты. Мы не мусім безупынна змазваць «рыпучае кола», каб толькі не рыпела.
  8. Дыпламатыя складаецца з сумленнасці і ветлівасці. Абедзве якасці ёсць аб'ектыўна каштоўныя маральныя асновы. Будзьце сумленныя са мною і добразычлівыя. Не скажайце маіх поглядаў уласнай палітычнай заўзятасцю, і я буду ставіцца да вас таксама.

Паводле копіі старонкі на вікінастальгіі, якая змяшчае арыгінальную версію гэтай Заявы пра асновы, створанай а 01:34, 27 кастрычніка 2001 года.

Tags:

w:User:Jimbo Wales/Statement of principlesДжымі Вэйлз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Premiere (часопіс)ФінгерынгВерлібрПеніс чалавекаМаксім ТанкC++МінскСям’яЧарнаярскі раёнПесня пра зубраУладзімір СцяпанГлебаВозера радасці (фільм)Максім БагдановічМастацкая літаратураВуліца Дзяржынскага (Барысаў)ПалессеАдраджэннеДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаЛарыса ГеніюшКупалінка (песня)Нацыянальны характарГарады БеларусіГабелен векуРагвалодАлесь ПісьмянкоўЗапазычаныя словыКобрынБеларуская краёвая абаронаРадыевугляроднае датаваннеСукенкаУніверсітэт Святога ТомасаПрымыканне (лінгвістыка)ПалесцінцыОрдэн Дружбы народаў (СССР)Звычайны прэзідэнтДагаворДзікае паляваннеНароўляІван НавуменкаМёрыПрыметнікМіжнародны стандартны кніжны нумарГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінЧжэн ЦзасіньГлобус БеларусіСяброўстваЯпонская моваРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўАлесь Петрашкевіч115-ы зенітна-ракетны полкСалігорскФранцішка Уршуля РадзівілКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьВасіль Аляксеевіч ЖуковічГенадзь Васільевіч КастырчанкаБеларусь у складзе Расійскай імперыіБеларусь 2Літваh8kpjМарыя АнтуанетаСялянская рэформа ў Расійскай імперыіYouTubeСпіс птушак БеларусіЛеанід Міхайлавіч ГалубовічСаюз беларускіх пісьменнікаўЛявон ВольскіНацыянальна-вызваленчы рухРышард КапусцінскіДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіГенадзь ТумашСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)🡆 More