Дробная праўка азначае, што існую версію артыкула адрозніваюць ад папярэдняй толькі паверхневыя змены: выпраўленне правапісу, тыпаграфікі, фарматавання і адлюстравання тэксту, пераразмяшчэнне тэксту без змены зместу і падобныя.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Дробная праўка — гэта версія старонкі, калі па меркаванні аўтара яго праўка не патрабуе праверкі і не можа з’яўляцца прычынай абмеркавання. У спісах змен дробныя праўкі пазначаюцца малымі тлустымі літарамі др.
Адпаведна, звычайная (значная) праўка — гэта праўка, якая мае быць правераная і ўзгодненая з усімі зацікаўленымі аўтарамі. Таму любая змена, якая ўплывае на сэнс артыкула, не можа з’яўляцца дробнай, нават калі такая праўка — гэта адно слова. Напрыклад, дадаванне альбо выдаленне адмаўлення «не» можа цалкам змяніць на адваротны сэнс сказа, абзаца, раздзела альбо артыкула.
Падзяленне на значныя і дробныя праўкі мае вялікае значэнне, бо рэдактары могуць уключыць ігнараванне дробных правак падчас прагляду апошніх змен. Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць нават змяніць свае ўстаноўкі, каб дробныя праўкі не адлюстроўваліся ў спісе апошніх змен. Калі ёсць імавернасць, што іншы рэдактар можа аспрэчыць змену, то найлепшым выхадам будзе не пазначаць праўку як дробную.
Незарэгістраваным карыстальнікам не дазволена пазначаць змены як дробныя з мэтай прадухілення вандалізму.
Адміністратары могуць у паўаўтаматычным рэжыме адкочваць змены апошняга аўтара старонкі. Усе такія адкочванні пазначаюцца праграмным забеспячэннем вікі як дробныя. Гэта адбываецца па прычыне таго, што сумарны вынік змен і адкочвання з’яўляецца пустым. Меркаваная сфера ўжывання магчымасці адкочвання змен — гэта выпадкі праяў вандалізму, калі адкочванне вандальных правак разглядаецца як дробная праўка (і таму можа быць праігнараваны ў спісе апошніх змен).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вікіпедыя:Дробная праўка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.