Вячаслаў Леанідавіч Насевіч

Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар.

20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — беларускі гісторык, генеалог, археолаг, архівіст. Спецыяліст па гістарычнай і архіўнай інфарматыцы, ранняй палітычнай гісторыі ВКЛ. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Вячаслаў Леанідавіч Насевіч
Дата нараджэння 20 ліпеня 1957(1957-07-20) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, генеалог, археолаг, архівіст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1991)
Альма-матар
Член у
Прэміі
Сайт vln.by (руск.)

Біяграфія

Скончыў у 1982 годзе факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка».

У 1983—1993 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР: лабарант, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі зон новабудоўляў, аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду; навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук.

У 1991 суіскальнік на кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп’ютарнага мадэлявання)».

У 1993—1997 гадах у Камітэце па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь: загадчык аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы, загадчык аддзела геральдыкі і генеалогіі. У 1998—2020 гадах дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. У 1994—2020 гадах выкладаў на гістарычным факультэце БДУ, у 1998 і 2000 гадах на гістарычным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2007).

У 1993—2007 гадах член Асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар» краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.

Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993).

Узнагароды

Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2020) за выданне «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі».

Бібліяграфія

  • Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя. Смаленск, 2015.
  • Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. Минск, 2004.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мінск, 1993.
  • Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. Мінск, 1993.
    Удзел у калектыўных працах

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Вячаслаў Леанідавіч Насевіч БіяграфіяВячаслаў Леанідавіч Насевіч Навуковая дзейнасцьВячаслаў Леанідавіч Насевіч УзнагародыВячаслаў Леанідавіч Насевіч БібліяграфіяВячаслаў Леанідавіч Насевіч ЛітаратураВячаслаў Леанідавіч Насевіч СпасылкіВячаслаў Леанідавіч Насевіч195720 ліпеняАрхеолагБеларусьВіцебскГенеалогіяГісторыкКандыдат гістарычных навук

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

iwde3Аперацыя «Баграціён»ОршаІнстытут беларускай культурыПартызанскі праспект (Мінск)AP$ENTГроднаГлеб Іванавіч УспенскіПечы (Барысаў)Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля188-я інжынерна-сапёрная брыгадаНовы замак (Гродна)Алесь РазанаўЛарыса ГеніюшАркадзь КуляшоўПа што ідзеш, воўча?Av.byДзядыПлошча Якуба КоласаВольга Славаміраўна БондараваАляксандр Аляксандравіч ВіхорМагілёўСяргей Аляксандравіч ПадсасонныНацыянальная бібліятэка ФранцыіПінская шляхта (п’еса)А хто там ідзе?Сям’яУвасабленнеC++Вожык (часопіс)ЗайменнікМіланАлег Антонавіч ЛойкаБуры мядзведзьКуфарТадзіяна Тодараўна КляшторнаяHippomane mancinellaПятрусь БроўкаТры чарапахі (песня)ЭнцыклапедыяТворны склонПулемецкае возераWayback MachineПрыгоннае праваАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаСхема БЧБДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьМастурбацыяУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіСымон БудныНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Полацкае княстваІран2020БуякіСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.PawaСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўКіраўнікі МінскаЯн ВермерМесны склонБеларуская міфалогіяПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Зінаіда Аляксандраўна БандарэнкаАлесь ТаболічКузьма ЧорныРаіса Андрэеўна БаравіковаГанаровыя грамадзяне ПолацкаСлуцкФарамірКанюшына🡆 More