Варшаўскі Дагавор

Варша́ўскі дагавор (Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе) ад 14 мая 1955 года — дакумент, які аформіў стварэнне ваеннага саюза еўрапейскіх сацыялістычных дзяржаў пры вядучай ролі Савецкага Саюза — Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД) і замацаваў двухпалярнасць свету на 34 года.

Варшаўскі дагавор
Арганізацыя Варшаўскага Дагавора
Ваенны альянс
Варшаўскі Дагавор
Варшаўскі Дагавор
Штаб-кватэра Сцяг СССР СССР, Масква
Удзельнікі 7 сталых удзельнікаў
Афіцыйныя мовы Руская, нямецкая, польская, венгерская, чэшская, румынская, балгарская
Камандуючыя аб’яднанымі ваеннымі сіламі краін АВД Іван Конеў (1955—1960)
Віктар Кулікоў (1977—1991)
Начальнік штаба аб’яднаных ваенных сіл краін АВД Аляксей Антонаў (1955—1962)
Уладзімір Лобаў (1989—1990)
Гістарычныя падзеі
Дагавор падпісаны
Венгерскае паўстанне
Аперацыя «Дунай»
Дагавор скасаваны
17 мая 1955
4 лістапада 1956
21 жніўня 1968
1 ліпеня 1991

Складанне дагавора з’явілася зваротнай мерай на далучэнне Заходняй Германіі да НАТА.

Дагавор падпісаны Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй 14 мая 1955 на Варшаўскай нарадзе еўрапейскіх дзяржаў па забеспячэнні міру і бяспекі ў Еўропе.

Дагавор набыў моц 5 чэрвеня 1955 года. 26 красавіка 1985 года, з прычыны заканчэння тэрміну дзеяння, быў падоўжаны на 20 гадоў.

У сувязі з пераўтварэннямі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў лютым 1991 года дзяржавы-ўдзельнікі АВС скасавалі яе ваенныя структуры, а 1 ліпеня 1991 года ў Празе падпісалі Пратакол аб поўным спыненні дзеяння Дагавора.

Склад

Умовы дагавора

Дагавор складаўся з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасці з яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскага дагавора абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай ці яе ўжывання, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь з іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.

Кіроўныя органы

  • Палітычны кансультатыўны камітэт (ПКК) — для правядзення кансультацыяй і разгляда пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з ажыццяўленнем Варшаўскага дагавора.
  • Аб’яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі (АКУС) — для забеспячэння ўзаемадзеяння ўзброеных сіл і ўмацавання абараназдольнасці краін-удзельніц Варшаўскага дагавора.

Ваенныя кіраўнікі АВД

Варшаўскі Дагавор 

Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краін-удзельніц Варшаўскага дагавора

Начальнікі штаба Аб’яднаных узброеных сіл краін-удзельніц Варшаўскага дагавора

Дзейнасць

Жнівень 1968 года — увод войскаў у Чэхаславакію (прыгнечанне Пражскай вясны).

Дэкларацыі

На Маскоўскім пасяджэнні ПКК (1958) была прынята Дэкларацыя, у якой прапанавалася скласці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскага дагавора і членамі НАТА.

У прынятай на пасяджэнні ПКК у Маскве (1960) Дэкларацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэнне савецкага ўрада ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядзерных выпрабаванняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядзерных выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэння выпрацоўкі дагавора пра спыненне выпрабаванняў ядзернай зброі.

На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў сувязі з планамі стварэння шматбаковых ядзерных сіл НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыццяўлення гэтых планаў. Будапешцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэкларацыя пра ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе.

Вучэнні і манеўры

Праводзіліся сумесныя камандна-штабныя і ваенныя вучэнні і манеўры. Вучэнні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краін. Найбольш буйнымі сталі вучэнні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982).

Разведка

Падчас дзеяння Варшаўскага Дагавора паміж разведкамі краін-удзельніц вялася сталая каардынацыя, з 1979 года пачала дзейнічаць глабальная сістэма радыёэлектроннай разведкі — Сістэма аб’яднанага ўліку даных пра праціўніка (САУД), якая ўключала ў сябе сродкі радыёэлектроннай і касмічнай разведкі СССР, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР, а таксама краін, якія не ўваходзілі ў Варшаўскі Дагавор — В’етнама, Манголіі і Кубы.

Галерэя

Гл. таксама

  • Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Расіі
  • Паўночная група войскаў
  • Цэнтральная група войскаў
  • Паўднёвая група войскаў
  • Група савецкіх войскаў у Германіі (пазней — Заходняя група войскаў)

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Варшаўскі Дагавор СкладВаршаўскі Дагавор Умовы дагавораВаршаўскі Дагавор Кіроўныя органыВаршаўскі Дагавор Ваенныя кіраўнікі АВДВаршаўскі Дагавор ДзейнасцьВаршаўскі Дагавор ГалерэяВаршаўскі Дагавор Гл. таксамаВаршаўскі Дагавор СпасылкіВаршаўскі Дагавор14 мая1955АВДЗаходняя ГерманіяНАТАСавецкі СаюзСацыялістычныя краіны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Свабодныя матэрыялыРудабелкаСправа «Армія з народам»НарысСялянская рэформа ў Расійскай імперыіЯнка МаўрЖукіўка (Канатопскі раён)Тэорыя адноснасціМастацтва Старажытнага РымаКанстытуцыйная камісія (2021)КубракавэАчэрэтынэМінскі інавацыйны ўніверсітэтНапалеон ОрдаБеларуская Народная РэспублікаСправа журналістаў БелсатаІнструкцыя па транслітарацыіСяргей Іванавіч ГрахоўскіФранцыск СкарынаТворны склонУсебеларускі народны сходРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаМікола ГусоўскіАляксей ДудараўЗянон Станіслававіч ПазнякМёрыПольшчаГарады БеларусіПріорбанкАляксандр БаршчэўскіVII Усебеларускі народны сходБеларускі алфавітВацлаў ЛастоўскіСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Лідская раўнінаВікіпедыяГедзімінВайнаУярСпіс газет БеларусіБібліяЛітаратурныя жанрыВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляПарнаграфіяСуб’екты Расійскай ФедэрацыіСімвалЕва ВежнавецКарная аперацыя «Bamberg»Тураўскае княстваГісторыя БеларусіАркадзь КуляшоўPornhubСлуцкБагачШвейцарыяСымон-музыкаВіцебская вобласцьКанюшынаРасціслаў ЗавістовічСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Новая зямля (паэма)Генадзь ТумашВозера радасці (фільм)Знак бяды25 красавікаАлесь КажадубАлег Антонавіч ЛойкаЕфрасіння Полацкая🡆 More