Вавёрка Звычайная

Вавёрка звычайная (Sciurus vulgaris) — грызун з сямейства вавёркавых.

Адзіны прадстаўнік роду вавёрак у фауне Беларусі.

Вавёрка звычайная
Вавёрка Звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sciurus vulgaris Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
Вавёрка Звычайная
Сістэматыка
на Віківідах
Вавёрка Звычайная
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632439
NCBI  55149
EOL  1037909
FW  104235

Вонкавы выгляд

Дробны звярок з выцягнутым стройным целам і пухнатым «расчэсаным» хвастом. Даўжыня цела 19,5—28 см, хваста — 13—19 см (каля 2/3 даўжыні цела); вага 250—340 г. Галава круглая, з вялікімі чорнымі вачыма. Вушы доўгія, з касмыльчыкамі, якія асабліва відаць у зімовы перыяд. На пысе, пярэдніх лапах і бруху растуць адчувальныя вібрысы. Заднія канечнасці прыкметна даўжэйшыя за пярэднія. Пальцы з учэпістымі вострымі кіпцюрамі.

Валасы па баках хваста дасягаюць даўжыні ў 3-6 см. Валасяное покрыва мяняецца двойчы за год — вясной і восенню. Адначасова мяняецца гушчыня і афарбоўка поўсці.

Пашырэнне

Вавёрка Звычайная 
Чорная вавёрка

Вавёрка звычайная распаўсюджаная ў барэальнай зоне Еўразіі ад узбярэжжа Атлантыкі да Камчаткі, Сахаліна і Японіі (в. Хакайда).

Вавёрка Звычайная 
Вавёрка на 50 беларускіх капейках, 1992

На Беларусі пашырана ўсюды, найбольш у сярэдняй паласе. Жыве пераважна ў субарах, яловых і ялова-шыракалістых лясах, на Палессі часта ў дубова-грабавых лясах, у дубровах, радзей у алешніках і чыстых хваёвых лясах. У паўночнай зоне пашыраны падвід вавёрка звычайная беларуская, у паўднёвай — вавёрка звычайная Кеслера. У 1951 г. у лясы Крычаўскага раёна для акліматызацыі выпусцілі каля 200 вавёрак-тэлеутак, завезеных з Сібіры. Мяркуюць, што яны прайшлі паглынальнае скрыжаванне з мясцовай вавёркай звычайнай. Агульная колькасць вавёркі звычайнай у лясах Беларусі была каля 137,1 тыс. (1978). Пераважная большасць — бурахвосткі, ёсць чырвонахвосткі, часам трапляюцца шэрахвосткі і цемнахвосткі. Вавёрка — каштоўная паляўніча-прамысловая жывёла. За 1931—1975 гг. нарыхтавана каля 4, 16 млн шкурак (у сярэднім па 207, 3 тыс. за год у 1931—1939 гг.; 96,6 тыс. — у 1945—1969 гг.; 49,2 тыс. — у 1970—1975 гг.

Асаблівасці біялогіі

Вавёрка Звычайная 
Двухтыднёвае ваверчанё

Вавёркі вельмі пладавітыя. На большай частцы арэала прыносяць 1—2 вывадкі, у паўднёвых раёнах — да 3-х. Сезон размнажэння, у залежнасці ад шыраты мясцовасці, кармавых умоў і шчыльнасці папуляцыі, пачынаецца ў канцы студзеня — пачатку сакавіка і заканчваецца ў ліпені-жніўні. Падчас гону каля самкі трымаюцца 3—6 самцоў, якія дэманструюць агрэсію ў адносінах да канкурэнтаў — гучна вурчаць, б’юць лапамі па галінках, бегаюць адзін за адным. Пасля спаравання з пераможцам самка будуе вывадкавае гняздо (часам 2-3); яно акуратнае і вялікіх памераў.

Цяжарнасць доўжыцца 35—38 дзён, у памёце ад 3 да 10 дзіцянятаў; у другім прыплодзе менш. Нованароджаныя ваверчаняты голыя і сляпыя, масай каля 8 г. Валасяное покрыва ў іх з’яўляецца на 14 суткі, пачынаюць бачыць толькі на 30—32 дзень. З гэтага моманту пачынаюць выходзіць з гнязда. Малаком выкормліваюць да 40—50 дзён. Ва ўзросце 8—10 тыдняў пакідаюць маці. Палавой спеласці дасягаюць у 9—12 месяцаў. Выгадаваўшы першы прыплод, самка некалькі адкормліваецца і зноў спароўваецца. Інтэрвал паміж вывадкамі складае каля 13 тыдняў.

У няволі вавёркі дажываюць да 10—12 гадоў, аднак у прыродзе вавёрка старэйшая за 4 гады ўжо з’яўляецца старой.

Літаратура

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя.— Т. 2: Прырода. Эканоміка. Народны дабрабыт.— Мн.: Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыкапедыі, 1979.— 752 с., іл., 3,5 арк. іл.

Tags:

Вавёрка Звычайная Вонкавы выглядВавёрка Звычайная ПашырэннеВавёрка Звычайная Асаблівасці біялогііВавёрка Звычайная ЛітаратураВавёрка ЗвычайнаяВавёркавыяВавёркіФаўна Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чайка (значэнні)Салідарныя з БеларуссюТворны склонМіхась ЛынькоўNürnbergБелгазпрамбанкЯзэп Нарцызавіч ДраздовічСтаражытнаруская моваРасціслаў ЗавістовічПрымыканне (лінгвістыка)Беларусь 2Нацыянальна-вызваленчы рухМіланКалгасЗямля пад белымі крыламіСхема БЧБПошукавая аптымізацыяГерб Беларускай Народнай РэспублікіПолацкае княстваАдам МіцкевічПласт ГаліцынаЗыбіцкая вуліцаWayback MachineМайВалерый Мікалаевіч ГапееўБерасцянкаКансорцыум Сусветнага павуцінняСанкт-Пецярбургская біржаГісторыя БеларусіСлуцкСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Пятро ВасючэнкаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаБеларуская Народная РэспублікаІрына Уладзіміраўна ДрыгаГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінКірыл Трафімавіч МазураўАдраджэннеБуры мядзведзьСправа «Армія з народам»СідрВітаўтДругая сусветная вайнаПінская шляхта (п’еса)Андрэй Паўлавіч ХудыкТадзіяна Тодараўна КляшторнаяБраніслаў Адамавіч ТарашкевічПольшчаБеларуская дэтэктыўная прозаАлесь Петрашкевіч28 красавікаНовая зямля (паэма)Мікалай Фёдаравіч ЖлобаБаранаМастацтва Старажытнага РымаКупалінка (песня)Аляксандр БаршчэўскіКатоўскае (возера)Пагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Беларуская дыяспараPaveway IVПётр Міронавіч МашэраўДом урада (Мінск)Міхась ВасілёкФерментыСправа «0 праміле»Авантуры Пранціша ВырвічаШыман КанарскіЯнка БрыльМаскваЯраслаў Сільвестравіч ПархутаГерб БеларусіТэмнэДзікае паляванне караля СтахаРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў🡆 More