Вялікае Княства Літоўскае Браслаўскі Павет

Брасла́ўскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Плошча 5525 км². Сталіца — горад Браслаў.

Браслаўскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Браслаў
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1795
Старосты Старосты браслаўскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 5 525 км²
Браслаўскі павет на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарады і мястэчкі: Відзы, Друя, Дрысвяты, Езяросы, Замошша, Іказнь, Опса, Плюсы, Слабодка, Угар, Шаркаўшчына.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Браслаўскі Павет 
Павятовая пячатка, 1792

Упершыню згадваецца ў пачатку XV ст. падчас ваенных дзеянняў Інфлянцкага ордэна супраць Вялікага Княства Літоўскага. У XV — пачатку XVІ стст. існавала буйное Браслаўскае дзяржаўнае ўладанне ў Віленскім ваяводстве, вядомае пад раўназначнымі назвамі «павет», «намесніцтва», «дзяржава», «староства».

У 1504 г. староста браслаўскі І. Сапега заклаў Іказненскі замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Браслаўскі павет атрымаў органы шляхецкага самакіравання — соймік, земскі суд і інш.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан павета як «ушчэнт разбураны ворагам», а колькасць дымаў скарацілася на 53%.

23 студзеня 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай частка павета (разам з паселішчамі Друя, Іказнь, Замошша, Казяны) апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У верасні 1793 г. згодна з пастановай Гарадзенскага сойма з астатняй часткі Браслаўскага, а таксама Свянцянскага і Вількамірскага паветаў утварылася асобнае Браслаўскае ваяводства (ваяводай прызначылі М. Касакоўскага).

11 мая 1794 г. на вуліцах Браслава адбыўся бой паміж паўстанцамі Т. Касцюшкі і расійскімі акупацыйнымі войскамі, падчас якога горад згарэў. Сталіцу Браслаўскага ваяводства перанеслі ў Відзы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет спыніў сваё існаванне разам з Браслаўскім ваяводствам.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. налічваў 5613 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасць насельніцтва складала каля 39 тыс. чал., пасля вайны яно скарацілася да 17 тыс. чал.

Паводле люстрацыі 1775 года мелася каля 5888 дымоў. Станам на 1790 год налічваў 85 932 жыхары.

Геаграфія

На паўночным захадзе межаваў з Інфлянтамі, на захадзе — з воласцю Дрысвяцкага замка, на поўдні ўздоўж ракі Дзісна — з Мядзельскім паветам (пазней увайшоў у Ашмянскі павет), на паўночным усходзе і ўсходзе — з Полацкай зямлёй, са складу якой, відаць, вылучыўся ў больш ранні час. Ахопліваў, імаверна, большую частку сучаснага Браслаўскага і меншыя часткі сучасных Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

У склад павета ўваходзіла тэрыторыя Браслаўскага гродавава, Дрывяцкага і Опскага старостваў (у пач. XVІ ст. аб'ядноўваў Апескую, Гарадзіскую, Друйскую, Укольскую і іншыя воласці) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Станам на 1790 год у складзе павета знаходзіліся 21 горад і мястэчка (у межах сучаснага Браслаўскага раёна іх было 10: Браслаў, Друя, Відзы, Дрысвяты, Іказнь, Опса, Слабодка, Угар, Замошша, Плюсы; Магдэбургскае права мелі Браслаў, Друя, Угар).

Ураднікі

У Браславе размяшчаліся падкаморскі, земскі і гродскі суды, склікалася паспалітае рушанне. Павятовыя соймікі збіраліся на Замкавай гары, там жа, паводле пастановы сойму 1590 года, збудавалі дом для пасяджэнняў суда і зберажэння архіва. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.


На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян браслаўскі шляхам павышэння да кашталянскай годнасці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў князь Міхал Агінскі. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793, а ўжо ў снежні таго ж года новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай утварыла Браслаўскае ваяводства з адпаведным кашталянам.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Tags:

Вялікае Княства Літоўскае Браслаўскі Павет ГісторыяВялікае Княства Літоўскае Браслаўскі Павет ДэмаграфіяВялікае Княства Літоўскае Браслаўскі Павет ГеаграфіяВялікае Княства Літоўскае Браслаўскі Павет УраднікіВялікае Княства Літоўскае Браслаўскі Павет ГалерэяВялікае Княства Літоўскае Браслаўскі Павет ЛітаратураВялікае Княства Літоўскае Браслаўскі ПаветБраслаўВялікае Княства ЛітоўскаеВіленскае ваяводстваГорад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АсіповічыСамоЛітваСлуцкі поясБалічы (Шчучынскі раён)Мінай Піліпавіч ШмыроўЗавеі, снежаньСпіс беларускіх імёнРасійска-ўкраінская вайнаДаведнікГарнішБярозка (часопіс)Палац Сапегаў (Гродна)Індыя45ГLortel ArchivesАлесь РазанаўМесны склонОта НебельКлаўдзія ВасінаУзброеныя Сілы БеларусіІнфарматыкаЕўропаРаскіданае гняздо (п’еса)Марыя ПшаздзецкаяВаршаваРасіяЭдуард Анатолевіч ЛобаўНіл ГілевічЛюксембургНавум Якаўлевіч ГальпяровічАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіЛіда31 сакавікаБеларускі лацінскі алфавітКаласы пад сярпом тваімАрганічныя рэчывыАнтычнасцьПрызнанне Галадамору генацыдамНідэрландыФранцыск СкарынаГерб ЛідыБеларуская літаратураПольская моваЦаляАрлан-даўгахвостНаша Ніва (1991)ОршаМаксім ТанкКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаПапараць-кветкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБаявік (кінажанр)Уладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічВалерый Станіслававіч МянжынскіСкорасць гукуСлоўнік «Мультитран»Пімен ПанчанкаДжэрсіАхметаўЗюзяРужаныБеларускі фальклорАдольф ГітлерКаралеўства Італія (1861—1946)ФранцыяІван Чыгрынаў🡆 More