Полацкае Ваяводства: ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Полацкае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якая існавала ў 1504—1793 гадах.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Полацк.

Полацкае ваяводства
Palatinatus Polocensis
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна Полацкае Ваяводства: Гісторыя, Геаграфія, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Полацк
Дата ўтварэння 1504
Дата скасавання 1793
Насельніцтва гл. Насельніцтва
Плошча 18 800
Полацкае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Полацкае Ваяводства: Гісторыя, Геаграфія, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Полацкае ваяводства ў 1635 годзе.

Гісторыя

Заснавана ў 1504 годзе на аснове Полацкай зямлі.

Інфлянцкая вайна, а потым вайна 1654—1667 гадоў спустошылі ваяводства. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем», колькасць дымоў скарацілася на 70 %.

Ліквідавана ў 1793 годзе паводле рашэння Гарадзенскага сойма. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе правабярэжная частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і як Полацкая правінцыя ўвайшла ў склад Пскоўскай губерні. Левабярэжная частка засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам Полацкага ваяводства быў Лепель, з 1776 года — Ушачы, з 1791 года — Чашнікі. У 1793 годзе, паводле другога падзела Рэчы Паспалітай, астатняя частка Полацкага ваяводства далучана да Расійскай імперыі, было ўтворана Полацкае намесніцтва.

Геаграфія

На поўначы межавала з Маскоўскай дзяржавай, на захадзе з Інфлянтамі і Віленскім ваяводствам, на поўдні з Менскім ваяводствам, на ўсходзе з Віцебскім ваяводствам. Заходняя Дзвіна дзяліла ваяводства на дзве роўныя часткі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Падзелу на паветы ў Полацкім ваяводстве не было.

У склад Полацкага ваяводства ўваходзіла тры староствы (дзяржаўныя воласці):

  • Дзісенскае,
  • Лепельскае,
  • Невельскае.

а таксама прыватныя маёнткі.

Найбуйнейшыя гарады і мястэчкі: Асвея, Бешанковічы, Ула, Ушачы, Глыбокае, Дзісна, Дрыса, Друя і Лепель.

Іншыя звесткі

Герб ваяводства — «Пагоня» ў белым полі. Харугва — белага або ружовага колеру.

Ваяводскі мундзір быў аднолькавы са смаленскім — малінавы кунтуш і цёмна-сінія жупан і адвароты.

Да 1654 года — 185 632 жыхароў.

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

  • Полацкае ваяводства // Насовіч В. Л. Полацкае ваяводства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Мацук А. Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі. — Мн.: Беларуская навука, 2014.
  • Полоцкое воеводство // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : Spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa : Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2020>. T. V : Ziemia połocka i województwo połockie. XIV—XVIII wiek Архівавана 18 жніўня 2022. / IH PAN; pod red. Henryka Lulewicza, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Andrej Radaman przy współpracy Witala Hałubowicza i Przemysława P. Romaniuka. Warszawa: Wydawnictwo IH PAN, 2018. 305, [1] s. ISBN 978-83-65880-49-9
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Tags:

Полацкае Ваяводства ГісторыяПолацкае Ваяводства ГеаграфіяПолацкае Ваяводства Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПолацкае Ваяводства Іншыя звесткіПолацкае Ваяводства Вядомыя асобыПолацкае Ваяводства ЛітаратураПолацкае ВаяводстваВаяводстваВялікае Княства ЛітоўскаеПолацк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сельская гаспадарка БеларусіПошукавая аптымізацыяPornhubБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДом урада (Мінск)АпострафВасіль ВіткаРудабелкаГомельАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўВозера радасці (фільм)Папараць-кветкаЛюдзі на балоце (раман)Секс без пранікненняСтаражытны РымСымон-музыкаВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Уладзімір Васільевіч ГніламёдаўАлег Антонавіч ЛойкаМаксім ТанкШвейцарыяУніверсітэт імя Дж. КрэндалаGoogleДзядыБярэзінскае зледзяненнеЧыр (суп)Камянецкая вежаЮрка ГолубПятро ВасючэнкаViva BraslavM8L8THАўстраліяУладзімір НякляеўMacOSКанавалавэ (Канатопскі раён)АркаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЦягнік28 красавікаСаюз беларускіх пісьменнікаўХатыньЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаБеларусь у вайне 1812 годаДзень ПерамогіМаскваКуфарДзьмухавецПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Агнешка Рамашэўска-ГузыСвабодныя матэрыялыПлошча Перамогі (Мінск)Кірыла ТураўскіВожык (часопіс)Сімвалы БеларусіПётр Міронавіч МашэраўВінцэнт Дунін-МарцінкевічМікола ГусоўскіЯпонская моваРымскі форумРаман Аляксандравіч СкірмунтВялікае Княства ЛітоўскаеВіктар КазькоБарыс Іванавіч СачанкаКірыл Трафімавіч МазураўГлебаСінонімыМёрыОдноклассникиБеларуская літаратураМікола МятліцкіКатоўскае (возера)Рэч ПаспалітаяБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяГрыбыАндрэй Валер’евіч ХадановічВаўкалакNürnberg🡆 More