1793 Гарадзенскі Сойм: сойм Рэчы Паспалітай

Гарадзенскі сойм (польск.: Sejm grodzieński; літ.: Gardino seimas) — апошні, надзвычайны сойм Речы Паспалітай.

Праходзіў у Гродне 17 чэрвеня да 23 лістапада 1793. Скліканы для зацвярджэння руска-прускай канвенцыі ад 23.01.1793 г. аб Другім падзеле Рэчы Паспалітай.

Перадумовы. Рэч Паспалітая паміж першым і другім падзеламі

Пасля Першага падзелу ў Польшчы прайшлі важныя рэформы. Было істотна палепшана кіраванне ў ваеннай, а таксама ў фінансавай, прамысловай і земляробчай абласцях, што дабратворна адбілася на стане эканомікі. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. пашырыла правы буржуазіі, змяніла прынцып падзелу ўладаў і скасавала асноўныя палажэнні канстытуцыі Рэпніна. Рэч Паспалітая зноў атрымала права праводзіць унутраныя рэформы без санкцыі Расіі. «Чатырохгадовы сойм», які прыняў на сябе выканаўчую ўладу, павялічыў войска да 100 тысяч чалавек і ліквідаваў Пастаянную Раду, рэфарміраваў «кардынальныя правы». Была прынята пастанова «Аб сойміках», што выключыла беззямельную шляхту з працэсу прыняцця рашэнняў, і пастанова «Аб мяшчанах», што зраўнавала буйную буржуазію ў правах са шляхтою.

Прыняцце майскай Канстытуцыі пацягнула за сабой умяшанне з боку Расіі, якая баялася аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Прарасійская партыя стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю, заручылася падтрымкай Аўстрыі і выступіла супраць польскай «патрыятычнай» партыі, якія падтрымлівала Канстытуцыю. У ваенных дзеяннях супраць «патрыятычнай» партыі, якія кантралявалі сойм, удзельнічалі і рускія войскі пад камандаваннем Кахоўскага. Літоўская армія сойма была разгромлена, а польская армія пацярпеўшы паражэнне, адышла да Буга. Будучы адданыя сваімі прускімі саюзнікамі, прыхільнікі Канстытуцыі пакінулі краіну. У ліпені 1792 кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. 23 студзеня 1793 года Прусія і Расія падпісалі канвенцыю аб другім падзеле Польшчы. Зацвердзіць канверцыю было вырашана на сойме, які павінен быў адбыцца ў Гродне ў 1793 г.

Гродна падчас сойма

Горад здаўна служыў, побач з Варшавай, месцам соймавых сходаў. Варшава была занадта радыкальна настроена дзеля такога мерапрыемства. Сваё прызначэнне гэты сойм мог намнога лягчэй выканаць у правінцыйным горадзе. У другой палове XVIII ст. Гродна налічваў каля 4 тысяч жыхароў і ажываў толькі ў тыя дні, калі тут праходзілі соймы.

З набліжэннем сойма Гродна, звычайна ціхае і спакойнае, набывала ўсё больш ажыўлены выгляд. У маі 1793 г. сюды пачала з’язджацца ўся Рэч Паспалітая: 12 сенатараў і міністраў, каля 140 соймавых паслоў, ваяводы, кашталяны, біскупы, іншыя высокія саноўнікі. За 5 дзён да адкрыцця сойма прыбыў кароль са сціплай світай. Пакінулі Варшаву і сабраліся ў Гродна замежныя паслы: Расіі — Сіверс, Прусіі — паўнамоцны пасол Бухгольц, Швецыі — Толь, Англіі — Гардынер, Галандыі — Крыгсгейм, папскі нунцый Салуцца.

З апусцелай Варшавы сюды перанесліся мадэльеры, краўцы і швачкі, купцы. Са сталіцы прывезлі шмат магазінаў; яны запаланілі галоўныя вуліцы горада. Шмат прыехала музыкантаў, рознага роду артыстаў. Артысты пастаянна прыбывалі ў горад. У горад нахлынула так шмат людзей, што знайсці кватэру было вельмі цяжка. Пакой з ложкам на суткі каштаваў да трох дукатаў.. На вуліцах было поўна фурманак, брычак. Конна, пешшу і на брычках перасоўвалася столькі людзей, што і прайсці было нялёгка. Гродна стаў нагадваць сталіцу.

Усе было зроблена так, каб падпарадкаваць сойм волі «заборцаў». Гродна было ўзята ў аблогу. Горад і ваколіцы нагадвалі ваенны лагер — тут размяшчаліся рускія войскі. У магазінах сабралі вялікую колькасць правіянту, каб не даць салдатам поваду да рабаўніцтва і марадзёрства. «Жыццё ў Гродна падчас сойму, — пісаў польскі даследчык Г.Масціцкі, — было напоўнена нейкім вар’яцтвам. Гук танцавальнай музыкі, бразганне застольных келіхаў, звон злотага, які без памяці кідалі на картачнае палатно, запаленыя на плошчах вогнішчы аховы чужаземных лагераў і затоеныя дзесьці ў кутках чыстых, беззаганных сэрцаў роспач і глухі і бяссільны боль — вось вобраз таго звычайнага, штодзённага фону, на якім разыгрываліся сцэны нямога трагізму, якога можа ніколі да таго ані пасля не зведала зямля польская»

Падзеі ў час сойма. «Маўклівы сойм»

1793 Гарадзенскі Сойм: Перадумовы. Рэч Паспалітая паміж першым і другім падзеламі, Гродна падчас сойма, Падзеі ў час сойма. «Маўклівы сойм» 
Каралеўскі замак у Гродне

Сойм працаваў з 17 чэрвеня па 23 лістапада 1793 г. Ён адбываўся ў Сенатарскай зале каралеўскага палаца. Гэта быў двухпавярховы будынак у выглядзе літары П з парадным дваром і брамай. У замку знаходзіліся ўпрыгожаныя жывапісам і скульптурай Сенатарская, Пасольская (соймавая), Круглая залы, капліца. У правым крыле, з вакон якога адкрываўся від на Нёман, размяшчаліся апартаменты караля і яго радні. Замак выкарыстоўваўся як месца пасяджэнняў генеральных соймаў Рэчы Паспалітай. Напярэдадні сойма 1793 г. ён быў пачышчаны, нанова атынкаваны.

1793 Гарадзенскі Сойм: Перадумовы. Рэч Паспалітая паміж першым і другім падзеламі, Гродна падчас сойма, Падзеі ў час сойма. «Маўклівы сойм» 
Расійскі пасол Я. Сіверс

Уладкаваць прыкрытую справу падзелу было даручана вядомаму расійскаму дзяржаўнаму дзеячу, выхадцу з Даніі, графу Якаву Сіверсу, прызначанаму Кацярынай II паслом у Рэчы Паспалітай. Сіверс спыніўся на Гарадніцы, у так званай каралеўскай эканоміі (палацы Тызенгаўза), у доме, які ўжо падчас сойма 1784 г. займаў яго папярэднік — рускі пасол Стакельберг. На першым паверсе знаходзіліся вялікія парадныя салоны для баляў і прыёмаў, над імі размяшчалася канцылярыя.

Сойм суправаджаўся бесперапыннымі балямі, карнаваламі і п’янствам. Усё пачалося з імянін Сіверса 25 ліпеня. Святкаванні ў гонар Сіверса ахапілі і ўвесь горад. Яны не абмежаваліся адным днём, а працягваліся цэлы тыдзень, у выглядзе абедаў, раутаў, вячэраў, феерверкаў і ілюмінацый; а віншавальныя лісты ліліся нястрымным патокам. 1 жніўня на завяршэнне імянін таксама адбыліся вялікія ўрачыстасці: шматлюдны абед, вячэра з феерверкам. 2 жніўня былі імяніны жонкі пераемніка расійскага трона і вялікі абед у Сіверса. 6 верасня, у 29-ю гадавіну элекцыі, віншавалі на сойме караля, а Сіверс на наступны дзень даў з гэтай нагоды баль і вячэру. 13 верасня, з нагоды нейкай расійскай урачыстасці, цэлы дзень быў заняты касцельнымі, ваеннымі і балёвымі гуляннямі.

У залах палаца ўсё было змяшана дзіўным чынам: заляцанні, палітыка, п’янства, ігра, подкуп і пагрозы і дамовы пра заўтрашнюю сесію. Сіверс прымаў рапарты, папярэджанні, кампліменты, рабіў напамін, даваў абяцанкі, частаваў салодкасцю і адварочваў гнеўныя вочы.

Каб зламаць апазіцыю, нешматлікую, але вельмі актыўную, Сіверс з першых жа дзён сойма стаў прыбягаць да жорсткіх мер. 22 жніўня Сіверс пайшоў на дэманстрацыю ваеннай сілы. Ён рушыў у горад атрады, якія размяшчаліся ў ваколіцах. Яны занялі ўсе выхады з Гродна і найважнейшыя вуліцы. Без білета ад рускага каменданта ў той дзень ніхто не мог выйсці са свайго дома. Каралеўскі замак быў акружаны дзвюма ротамі грэнадзёраў з чатырма гарматамі. Пры іх стаялі артылерысты з запаленымі кнатамі. У двары замка і ў калідорах была расстаўлена моцная ахова. Генерал Раутэнфельд з групай афіцэраў размясціўся ў соймавай зале, каб не дапусціць арбітраў і наогул дапамагаць вялікаму маршалку літоўскаму ў захаванні парадку.

На світанку 23 верасня казакі выхапілі прама з ложкаў і вывезлі з Гродна чатырох апазіцыянераў: Шыдлоўскага, Скажыньскага, Яна Краснадэмбскага і Дыянісія Мікорскага. Замак зноў быў аточаны войскамі і гарматамі з жароламі, накіраванымі на палац. Пры гарматах стаялі кананіры з запаленымі кнатамі. Паслы прыйшлі ў жах, убачыўшы, як з імі збіраюцца абысціся. Ціхія і панурыя, праходзілі яны праз строй грэнадзёраў і займалі свае месцы ў зале. Увайшоў кароль. Расійскі генерал Раутэнфельд заняў месца пры каралеўскім троне і абвясціў сабраным паслам, што не выпусціць іх, пакуль не падпішуць трактат з Прусіяй. На чарговы зварот Сіверса, прыняць прапанову Кацярыны II, паслы маўчалі. Урэшце кракаўскі пасол Іосіф Анквіц сказаў, што «маўчанне азначае згоду». Як раз у гэты час падлогавы гадзіннік гучна прабіў палову чацвёртага раніцы і адзначыў падзею, якая ўвайшла ў гісторыю як «маўклівы сойм».

Вынікі сойму

1793 Гарадзенскі Сойм: Перадумовы. Рэч Паспалітая паміж першым і другім падзеламі, Гродна падчас сойма, Падзеі ў час сойма. «Маўклівы сойм» 
Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793). Тэрыторыя, якая засталася ў Рэчы Паспалітай, адзначана жоўтым колерам.
  • Расійская імперыя зноў станавілася пратэктарам Рэчы Паспалітай.
  • Ліквідавалася Канстытуцыя 3 мая, аднаўлялася Пастаянная Рада і кардынальныя правы.
  • Войска Рэчы Паспалітай змяншалася да 15 тысяч чалавек.
  • Замацоўваліся правы мяшчан.
  • Ліквідавалася Таргавіцкая канфедэрацыя.
  • Замацоўваўся другі падзел Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

Tags:

1793 Гарадзенскі Сойм Перадумовы. Рэч Паспалітая паміж першым і другім падзеламі1793 Гарадзенскі Сойм Гродна падчас сойма1793 Гарадзенскі Сойм Падзеі ў час сойма. «Маўклівы сойм»1793 Гарадзенскі Сойм Вынікі сойму1793 Гарадзенскі Сойм Гл. таксама1793 Гарадзенскі Сойм Спасылкі1793 Гарадзенскі Сойм17 чэрвеня179323 лістападаДругі падзел Рэчы ПаспалітайЛітоўская моваПольская моваРэч Паспалітая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Генадзь Валер’евіч ШутаўPaveway IVПалесцінцыЕфрасіння ПолацкаяВасіль Ісакавіч ТалашАляксандр II (імператар расійскі)Аляксей ДудараўЛявон Цімафеевіч БаразнаВасіль Аляксеевіч ЖуковічЧыгуначны вакзалМарыя АнтуанетаВярбаАркаСалігорскУладзімір КараткевічСукенкаБаранаАляксандр БаршчэўскіАтрыйГенадзь ТумашБагачМарат Сяргеевіч МаркаўСанкт-ПецярбургЯнкава (Пухавіцкі раён)Юрый Уладзіміравіч ЖыгамонтВіцебская вобласцьПрыпяцьКальварыйскія могілкіViva BraslavГеоргій МарчукКанавалавэ (Канатопскі раён)Людзі на балоце (фільм)Уладзімір Аляксеевіч АрлоўАлесь РазанаўGoogle searchПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеАчэрэтынэРэч ПаспалітаяРасліныВасіль ЦяпінскіМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіІнданезіяВіртуальная машынаБурыкыApraxiaЯнка МаўрЧжэн ЦзасіньМагілёўМёрыСтары замак (Гродна)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)КапялюшКаталіцтва ў БеларусіРыфмаЧасціны мовыЧарнаярскі раёнЛідская раўнінаУвасабленнеАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўТарашкевіцаБярэзінскае зледзяненнеБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваРасціслаў ЗавістовічБеларусам замежжаГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Янка КупалаПеракладАфарызмWayback MachineРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаІгар Міхайлавіч ПракаповічСінонімыАфіцыйна-дзелавы стыльПрыметнікСінтаксіс мовыBingX🡆 More