Алаіза Пашкевіч

Алаі́за Сцяпа́наўна Пашке́віч, вядома пад псеўданімам Цё́тка (у шлюбе Кайрыс; 3 (15) ліпеня 1876, Пясчына, Лідскі павет — 5 (18) лютага 1916, Стары Двор, Лідскі павет) — беларуская паэтка, грамадская і палітычныя дзяячка, публіцыстка.

Адна з заснавальнікаў партыі Беларуская сацыялістычная грамада, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя.

Алаіза Пашкевіч
Алаіза Пашкевіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Цётка, Гаўрыла з Полацка, Мацей Крапіўка, Крапіўка, М. Крапівіха, Крапівіха, Гаўрыла, Тымчасовы і Банадысь Асака
Дата нараджэння 3 (15) ліпеня 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 5 (18) лютага 1916 (39 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Сцяпонас Кайрыс
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыстка, паэтка, пісьменніца, палітык, грамадская дзяячка, тэатральная актрыса, перакладчыца, настаўніца, фельчар, рэдактар, медычная сястра
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Раннія гады

Алаіза Пашкевіч 
Караліна і Алаіза Пашкевіч (справа)

Нарадзілася ў фальварку Пясчына Лідскага павета ў шматдзетнай шляхецкай сям’і. Бацька валодаў 200 дзесяцінамі зямлі, якія перайшлі ў сям’ю праз пасаг маці Алаізы. Алаіза Пашкевіч была ахрышчана ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля мястэчка Васілішкі. У сям’і Пашкевічаў было дванаццаць (паводле іншых звестак, сямнаццаць) дзяцей. Вядомы браты Алазіы: Вацлаў і Язэп (памёр у 1915 г. на фронце Першай сусветнай вайны) — афіцэры 170-га Маладзечанскага пяхотнага палка; сёстры: Стэфанія, Караліна і Софія.

Пасля смерці першай жонкі Сцяпан Пашкевіч перадаў Алаізу на выхаванне дзеду. Дзяцінства прайшло пад апекай бабулі Югасі ў фальварку Тарэсін і ў маёнтку Стары Двор. Першыя веды Алаіза Пашкевіч атрымлівала ад «дарэктараў» (прыватных хатніх настаўнікаў). Значны ўплыў на фармаванне асобы зрабіла курсістка Вера Тацішчава, якая год была яе хатняй настаўніцай. У 1892 годзе шаснаццацігадовую Алаізу разам з малодшым братам Юзікам (Язэпам), з якім разам выхоўваліся ў Тарэсіне, бацькі адпраўляюць у Вільню пад апеку старэйшай сястры Марыі. Праз два гады прыватных урокаў, у 1894 годзе, Алаіза паступіла ў чацвёрты клас рускага прыватнага сямікласнага вучылішча Веры Міхайлаўны Прозаравай. Плата за навуку была вельмі высокая — 100 рублёў на год, таму за вельмі старанную і добрую вучобу Алаізе прызначылі стыпендыю. Грошай не хапала, каб зарабіць Алаіза давала прыватныя ўрокі, часта галадала. Праз слабае здароўе на 6-м класе гімназіі перапыніла вучобу, некаторы час жыла на вёсцы і настаўнічала. У 1899 годзе вяртаецца да вучобы ў гімназіі Прозаравай, паступае зноў у 6-ы клас, скончыла вучобу 5 чэрвеня 1901 года і выехала на вёску. 27 чэрвеня 1902 года вытрымала выпрабаванне на званне хатняй настаўніцы арыфметыкі і атрымала адпаведнае пасведчанне. Два гады настаўнічала на вёсцы.

Санкт-Пецярбург

Алаіза Пашкевіч 
Алаіза Пашкевіч (1904)

У 1903 годзе паехала ў Санкт-Пецярбург (сталіцу Расійскай імперыі), дзе паступіла на Курсы выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі Пятра Лесгафта. У Санкт-Пецярбургу Алаіза Пашкевіч пасялілася ў незнаёмай дагэтуль асобы — Сабіны Ячыноўскай, нявесты Вацлава Іваноўскага. Падчас яе вучобы ў Санкт-Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «Круг беларускай народнай прасветы», Алаіза Пашкевіч была адной з яго ўдзельнікаў. Ідэямі гуртка была актыўная барацьба з уладамі Расійскай імперыі, сацыяльнае вызваленне працоўных і нацыянальнае вызваленне беларусаў.

Тады ж пачалася і літаратурная творчасць Алаізы Пашкевіч. У 1903 годзе ў Санкт-Пецярбургу выйшла пад выглядам фальклорнага зборніка кніжка «Песні», тут побач з творамі Францішка Багушэвіча, змешчаны яе верш «Мужыцкая доля» (пад псеўданімам Банадысь Асака). У гэты ж час гектаграфічным спосабам былі выдадзены дзве падпольныя брашуры — «Калядная пісанка на 1904 год» (пісаная ад рукі лацінскімі літарамі, 1903 г.) і «Велікодная пісанка» (друкаваная на машынцы кірыліцай, 1904 г.). У абодва выданні ўвайшлі і вершы Пашкевіч: у першае — тая ж «Мужыцкая доля» і «Мужык не змяніўся» (пад псеўданімам Гаўрыла з Полацка), у другое — «Нямаш, але будзе» і «Музыкант беларускі» (пад псеўданімам Гаўрыла). Творы Алаіза Пашкевіч займалі амаль палову гэтых невялічкіх выданняў.

Паводле звестак літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы, Пашкевіч курсаў не скончыла, але здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі  (руск.).

Вільня. Палітычная дзейнасць і эміграцыя

Алаіза Пашкевіч 
Верш «Хрэст на свабоду» (лац. «Chrest na swabodu»). Выдадзены ў выглядзе пракламацыі лацінкай, 1905 г.

У 1904 годзе А. Пашкевіч пераехала ў Вільню, дзе працавала фельчаркай у бальніцы Новай Вільні. Адна з заснавальніц Беларускай сацыялістычнай грамады, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя. Займела партыйную мянушку «Цётка». У рэвалюцыю 1905 года арганізоўвала рабочыя гурткі, пісала вершы, якія распаўсюджваліся як рэвалюцыйныя пракламацыі, выступала з прамовамі па-беларуску на мітынгах і сходах. Была дэлегаткай ад віленскіх работніц на з’ездзе жанчын у Маскве. Узімку 1905 года актыўна ўдзельнічала ў рэвалюцыйных маніфестацыях у Вільні, у падзямеллі бальніцы захоўвала шапірограф.

Каб пазбегнуць судовай адказнасці ў канцы 1905 года эмігравала ў Галіцыю (Аўстра-Венгрыя). Жыла ў Львове, паступае вольнаю слухачкаю на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта. У 1907—1911 гадах вучылася на гістарычна-філалагічным факультэце Львоўскага ўніверсітэта. На жыццё зарабляла працай масажысткі.

Алаіза Пашкевіч 
Чытанка «Гасцінец для малых дзяцей» (лац. «Hasciniec dla małych dziaciej»), выдадзены ў Львове пад псеўданімам Тымчасовы, 1906 г.

У Львове ў 1906 годзе надрукавала перакладзеную ёй з украінскай мовы на беларускую (пад псеўданімам Тымчасовы) дзіцячую чытанку «Гасцінец для малых дзяцей». Кансультавала ўкраінцаў, якія пісалі пра Беларусь і беларускую літаратуру (Іларыёна Свянціцкага, Івана Крып’якевіча і інш.), знаёміла іх з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў. У Жоўкве (каля Львова) у базыльянскай манастырскай друкарні выдала ў 1906 годзе два зборнікі вершаў — «Скрыпка беларуская» (пад псеўданімам Гаўрыла з Полацка) і «Хрэст на свабоду» (пад псеўданімам Гаўрыла). Абодва зборнікі невялікія: у першы ўвайшлі 12 вершаў, у другі — 9, напісаныя, за рэдкім выключэннем, у 1905—1906 гадах. Вершы мелі рэвалюцыйна-гераічны, патрыятычна-аптымістычны пафас, больш спакойны характар маюць тры творы, напісаныя ў 1902—1903 гады («Лета», «Восень», «Мужык не змяніўся»).

Пад чужым пашпартам прыязджала ў Вільню і Санкт-Пецярбург, прымала ўдзел у выпуску першай беларускай газеты «Наша доля», дзе было надрукавана яе апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». Пісала розныя творы, дасылала іх у «Нашу ніву» і іншыя беларускія выданні. Грашовая нястача і напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх (сухоты). Праз хваробу выязджала ў Закапанэ.

У 1908—1909 гадах Алаіза Пашкевіч жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага ўніверсітэта. Была сябрам рэвалюцыйнай арганізацыі моладзі ўніверсітэта «Spójnia» («Згуртаванасць»). Пад уплывам Ірэны Сольскай зацікавілася тэатрам і пэўны час наведвала драматычную студыю Сольскай. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору. Дзеля атрымання навуковай ступені выканала працу «Батлейкі на Беларусі і іх сувязь з польскай драматычнай літаратурай». Аўтарка брашуры «Праграма для збірання матэрыялаў аб батлейках Беларусі» (Вільня, 1910). Нейкі час жыла ў Закапанэ, выязджала ў Германію і Італію.

Вяртанне на Беларусь. Апошнія гады

7 лютага 1911 года Алаіза Пашкевіч выходзіць замуж за літоўскага інжынера і дзеяча Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Сцяпонаса Кайрыса. Узяўшы прозвішча мужа, Алаіза Кайрыс змагла вярнуцца ў Расійскую імперыю. Паводле ўспамінаў Паўліны Мядзёлкі, гэта быў фіктыўны шлюб, хоць пара жыла разам у прадмесці Вільні Звярынец, Алаіза ў кватэры займала асобны сціплы пакой.

Алаіза ўдзельнічала ўва многіх значных мерапрыемствах культурна-асветніцкага характару, іграла ў некаторых спектаклях трупы Ігната Буйніцкага, друкавалася ў беларускіх выданнях. У 1912 годзе намаганнямі Алаізы Пашкевіч і Уладзіславы Станкевіч былі створаны некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Новай Вільні.

Алаіза Пашкевіч 
«Лучынка», 1914 г. Першая кніжка.

Калі ў 1914 годзе ў Мінску стварыўся першы дзіцячы беларускамоўны часопіс «Лучынка» — стала яго галоўным рэдактарам. Займалася арганізацыя і падрыхтоўкай трупы беларускіх артыстаў-аматараў для гастроляў па мястэчках Віленшчыны. У красавіку 1914 года на некаторы час зноў выязджае ў Фінляндыю, у ліпені таго ж года ездзіла на лячэнне ў Швецыю. Прайшла пешшу боль за дзвесце кіламетраў ад Стакгольма да Гётэбарга, хацела таксама прайсці Нарвегію, але пачалася Першая сусветная вайна.

Ва ўмовах Першай сусветнай вайны з вясны да восені 1915 года А. Пашкевіч як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку Віленскага вайсковага шпіталя. Удзельнічае ў арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў. Была сярод выкладчыкаў на першых Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (1915). Першая беларуская школа была адкрыта ў Вільні на Юр’еўскай вуліцы 13 лістапада 1915 года дзякуючы намаганням Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і Баляслава Пачобкі, з удзелам Сабіны Іваноўскай.

У 1916 годзе памёр бацька, Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Алаіза засталася ў Старым Двары, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася. Памерла ў ноч на 5 (18) лютага 1916 года. Пахаваная на могілках у Старым Двары.

Творчасць

Алаіза Пашкевіч 
Кірылічнае выданне кнігі «Першае чытанне для дзетак беларусаў», 1906 г.

Выкарыстоўвала псеўданімы: Цётка, Мацей Крапіўка, Крапіўка, М. Крапівіха, Крапівіха, Гаўрыла з Полацка, Гаўрыла, Тымчасовы, Банадысь Асака і інш.

Пачала пісаць у 1902 годзе пад уплывам Францішка Багушэвіча. Менавіта яна ажыццявіла не ажыццёўленае аўтарам «Дудкі беларускай»: выдала зборнік вершаў пад назвай «Скрыпка беларуская» (1906). У прадмове да зборніка яна пісала:

Алаіза Пашкевіч 

Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсць і слава тваему слову! А ты, «Дудка», грай і мне голас дай».

Алаіза Пашкевіч 
Алаіза Пашкевіч 
Лацінкавае выданне кнігі «Першае чытанне для дзетак беларусоў» (лац. «Pierszaje czytannie dla dzietak biełarusoŭ»), 1906 г.

У творчасці Алаізы Пашкевіч яскрава выявіліся асаблівасці фарміравання нацыянальных моўна-стылістычных сродкаў рамантычнай паэзіі, псіхалагічнай прозы, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў.

Аўтарка кніжак і падручнікаў для дзяцей «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў», некаторыя даследчыкі (Якуб Колас, Паўліна Мядзёлка, Лідзія Арабей) лічылі яе аўтарам першага «Беларускага лемантара». Пісала публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.

Мова Цёткі багатая і самабытная, ёсць індывідуальна-аўтарскія ўтварэнні і арыгінальнае скарыстанне іх у кантэксце, разнастайныя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні, што складае непаўторнасць творчай манеры пісьменніцы. Яе творчасць адлюстроўвае асноўныя працэсы ўзбагачэння вобразна-выяўленчай сістэмы мастацкага твора, сведчыць пра жанрава-стылявую дыферэнцыяцыю і нармалізацыю беларускай літаратурнай мовы ў перыяд яе станаўлення.

Паэзія

У «Каляднай пісанцы на 1904 год» і «Велікоднай пісанцы» (абедзве 1904) паэтэса надрукавала вершы «Мужыцкая доля», «Мужык не змяніўся», «Нямаш, але будзе», «Музыкант беларускі», прасякнутыя спачуваннем цяжкай долі селяніна.

Вершы Алаізы Пашкевіч (Цёткі) «Лета» і «Восень» апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх маляўніча перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі.

Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — узоры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі надрукаваны тысячамі экзэмпляраў і распаўсюджваліся сярод удзельнікаў рэвалюцыі 1905 года.

З дапамогай рамантычна-сімвалічнай тропікі, «вясёлых» харэічных памераў, бадзёрага рытма-інтанацыйнага ладу паэтэса выяўляе настрой рэвалюцыйнай рамантыкі. Як, у прыватнасці, у вершы «Вера беларуса» (1905):

Алаіза Пашкевіч 
    Веру, братцы: людзьмі станем,
    Хутка скончым мы свой сон,
    На свет божы шырэй глянем,
    Век напіша нам закон.

Алаіза Пашкевіч 

Верш заканчваецца адкрытым заклікам да актыўнага рэвалюцыйнага дзеяння: «Рука цвёрда, грудзь акута, Пара, братцы, парваць пута!»

Рэвалюцыю 1905 года Цётка паказвае ў алегарычным вобразе бурнага мора:

Алаіза Пашкевіч 
    Мора вуглем цяпер стала,
    Мора з дна цяпер гарыць,
    Мора скалы пазрывала,
    Мора хоча горы змыць.

Алаіза Пашкевіч 

Каб чытачы ці слухачы адназначна ўспрымалі змястоўную сутнасць твора, паэтэса раскрывае сэнс алегорыі ў падзагалоўку: «Мора (Рэвалюцыя народная)» (1905). Стварыць аратарскую інтанацыю гэтага верша (як папярэдняга і многіх іншых) дапамагае не толькі рытміка (чатырохстопны харэй), але і фігуры паэтычнага сінтаксісу: паўторы (анафары, шматзлучнікавасць, шматпрыназоўнікавасць), градацыі, паралелізм, рытарычныя воклічы, пытанні і г. д.

У эміграцыі стварыла верш «Суседзям у няволі» (1906), звернуты да ўкраінцаў, якія ў той час таксама пачыналі нацыянальнае адраджэнне. У вершы пасля змрочнай выявы тагачаснай беларускай рэчаіснасці, пададзенага з дапамогай яскравых мастацкіх дэталей («нагаек царскіх звон», «у нас там ноч», «мы ацямнелі з страшных мук» і г. д.), гучыць просьба-заклік да «суседзяў у няволі»:

Алаіза Пашкевіч 
    Нас катуюць! Чуйце, людзі!
    Чуйце, чуйце, руку дайце!
    Мы вам родны! Праўду знайце:
    Ці у долі, ці ў нядолі —
    З вамі станем ў адным полі,
    Рука ў руку з вашым братам
    За свабоду перад катам.

Алаіза Пашкевіч 

Верш гэты стаў асноўнай прычынай забароны ў Расійскай імперыі не толькі зборніка Цёткі «Скрыпка беларуская», але і кнігі Іларыёна Свянціцкага «Адраджэнне беларускага пісьменства» (Львоў, 1908 г.), у якой ён быў таксама змешчаны.

Не толькі ўздым, але і ўтаймаванне рэвалюцыйнай хвалі выявіліся ў лірыцы Цёткі, пра што сведчыць верш «Мае думкі». Пачаты ён быў у 1905 годзе, закончаны — у 1906 годзе. Гэта выразна патрыятычны верш. Лірычны герой паэтэсы хацеў бы стаць то «зярном пшаніцы», то «рэчкай быстрай», то «ветрам буйным». Усё — дзеля людзей, каб іх накарміць, напаіць. Урэшце, каб разбудзіць іх, бо «ад цямноты людзі спяць». Заканчваецца верш даволі песімістычным прызнаннем «ветру»:

Алаіза Пашкевіч 
    Я там біўся, я там віўся,
    Я ім хаты паламаў,
    А ўсё ж такі не дабіўся,
    Каб народ свой голас даў!..

Алаіза Пашкевіч 

Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да Беларусі, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе лірыкі. Шырока карысталася народна-песеннай сімволікай (вобразы музыкі, скрыпкі, дудкі). Для твораў перыяду рэвалюцыі 1905—1907 гадоў характэрны публіцыстычная завостранасць, рэвалюцыйны пафас, прамоўніцкія інтанацыі, метафарычнасць і алегорыя. Вершы «Мора», «Хрэст на свабоду», «Вера беларуса» і іншыя сталі хрэстаматыйнымі. Упершыню ў беларускай паэзіі стварыла вобраз рабочага («Пад штандарам»).

Асобны перыяд у яе творчасці склалі вершы 1908—1914 гадоў, дзе пераважалі матывы грамадскай журбы і смутку, тугі па радзіме, выявіліся засяроджанасць на долі адзінокага чалавека, зварот да фальклорных вобразаў («З чужыны», «Грайка», «На магіле», «На чужой старонцы», «Арлы-брацця, дайце скрыдлы», «Сірацінка», «Вясковым кабетам», «Гаданне» і інш.).

Проза

Апавяданні Цёткі прасякнуты гуманізмам, спачуваннем да чалавека працы, непрыняццем несправядлівасці («Зялёнка», «Асеннія лісты», «Лішняя» і інш.). Адлюстравала цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), цяжкі лёс дзяцей тагачаснага грамадства («Міхаська»). Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» таксама, як і яе вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі.

Выступала як нарысістка («Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», «3 дарогі»). Фальклорна-паэтычная стылістыка, а таксама індывідуальна-аўтарскае ўжыванне слова, выразу ў нарысе «3 дарогі» — прыёмы, што ствараюць эмацыянальнасць, рамантычную ўзнёсласць і лірызм.

Цётка ставіць беларусам фінаў у прыклад — як народ, які «не мае ў натуры сваёй, каб карыстаць болей за тое, чым плаціць», але пры гэтым захаваў і адметнасць, і мову, і культуру. Літаратар Альгерд Бахарэвіч, які агулам невысока ацэньвае паэзію Алаізы Пашеквіч, заўважае, што падарожныя нататкі з паездкі ў фінскую вёску Лотала паказваюць «зусім іншую Цётку, спакойную, удумлівую, назіральную»… Ён дапускае, што адна гэтая кароткая журналісцкая проза Цёткі мае большую мастацкую каштоўнасць за ўсе яе колішнія прапагандысцкія вершы.

Публіцыстыка

Публіцыстычная спадчына пісьменніцы выяўляе грамадзянскую пазіцыю аўтара, яе пазіцыю ў нацыянальным адраджэнні Беларусі. Звярталася да моладзі з заклікам шанаваць беларускую мову, рыхтаваць сябе да грамадскай работы:

Алаіза Пашкевіч 

На вас — моладзі — ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родную мову, узбагачваць свой народ знаннем і культурай. Вы здабываеце навуку для сябе, дык дзяліцеся ёю з тымі, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькі не кідайце роднай мовы: бо сапраўды для свайго народа тады вы ўмёрлі!

Алаіза Пашкевіч 

Выступленні пісьменніцы ў перыядычным друку 1914 года («Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова!», «Аб душы маладзёжы», «Папараць-кветка») — гэта заклікі да сучаснікаў і нашчадкаў — берагчы родную мову, захаваць яе як вечны скарб душы. Артыкул «Шануйце роднае слова!», які Сцяпан Александровіч назваў «палымяным гімнам беларускай мове, яе багаццю і сіле», пераклікаецца з «Пагоняй» Максіма Багдановіча, з «Ворагам Беларушчыны» Янкі Купалы, з «У чатырохлецце „Нашай нівы“» Алеся Гаруна. Выразнасці і эмацыянальнасці выказвання аўтарка дасягае скарыстаннем агульнанароднай лексікі, семантычных адценняў слоў, іх эмацыянальна-ацэначнай афарбоўкі.

Навукова-папулярныя артыкулы

Асаблівасці станаўлення навуковага стылю выявіліся ў артыкулах і нарысах на навуковыя тэмы. У навукова-папулярным артыкуле «Наша народная беларуская песня» пераважаюць лексіка-сінтаксічныя прыёмы, уласцівыя народнай гаворцы, фальклору, мастацкай літаратуры. Моўна-выяўленчыя сродкі, сінтаксічная арганізацыя артыкула «Да дзяўчатак» і нарыса «Гутаркі аб птушках» маюць характэрныя рысы народнай прозы. Спецыфіка фарміравання навуковай тэрміналогіі выяўляецца ў артыкуле «Да школьнай моладзі», у нарысах «Пералётныя птушкі», «Газа». Так, у артыкуле «Да школьнай моладзі» побач са спецыяльнай запазычанай лексікай (батаніка, гіграскапічны) Цётка ўжывае ў якасці спецыяльных батанічных найменняў словы жывой народнай мовы — стрымбульнык, каліва, зёлкі. У яе навуковых артыкулах — выразная тэндэнцыя да стылявой дыферэнцыяцыі беларускай мовы, хоць і надзвычай адчувальныя працэсы ўзаемапранікнення і ўзаемаўплыву.

Бібліяграфія

Алаіза Пашкевіч 
«Скрыпка беларуская» (арыг. «Скрыпка белорусска») пад псеўданімам Гаўрыла з Полацка (арыг. Гаўрыла зъ Палацка), 1906 г.
  • Mora: (Rewolucja narodna). Wilno, 1905
  • Пад штандарам. Вільня, 1905
  • Pad sztandaram. Wilnia, 1905
  • Першае чытанне для дзетак беларусаў. Пецярбург, 1906
  • Pierszaje czytańnie dla dzietak biełarusoŭ. Pieciarburh, 1906
  • Hasciniec dla małych dziaciej. Lwoŭ, 1906
  • Скрыпка беларуская. Жоўква, 1906
  • Skrypka biełaruskaja. [Жоўква], 1906
  • Хрэст на свабоду. 1906
  • Chest na swabodu. [Wilnia, 1906]
  • Праграма для збірання матэрыялаў аб батлейках на Беларусі. [Вільня, 1910]
  • Skrypka biełaruskaja. Wilnia, 1918

Ушанаванне памяці

Алаіза Пашкевіч 
Помнік Алаізе Пашкевіч у Астрыне.

Вобраз Цёткі ўвасоблены ў літаратурных творах — вершах (у тым ліку Янкі Купалы), аповесцях і раманах («На струнах буры» і «Стану песняй» Лідзіі Арабей, «Крыж міласэрнасці» Валянціны Коўтун), у мастацкіх палотнах (Леаніда Шчамялёва, Міколы Купавы і інш.).

Вуліцы ў гонар Алаізы Пашкевіч названы ў Мінску, Маладзечне, Смалявічах, Лідзе, Шчучыне, аг. Бакшты, Вільнюсе (Літва), у Гродне вуліца Цёткі.

Помнікі Алаізе Пашкевіч (Цётцы) пастаўлены ў г. Шчучын, г.п. Астрына, в. Шастакоўцы Шчучынскага раёна.

Крыніцы

  • а б в г д е ё Алаіза Пашкевіч: таямніца шлюбу, перыпетыі навучання і «вясковая манера» . zviazda.by (15 лютага 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • а б Беларускія пісьменнікі 1995, с. 216.
  • Вітан-Дубейкаўская, Ю. Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. Перадрук: На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — С. 7. — ISBN 5-340-01158-5.
  • а б ЭГБ 2003, с. 101.
  • Беларуская мова: Энцыклапедыя — Мн.: БелЭн, 1994. С. 602
  • Кайрыс, С. З маіх успамінаў пра Цётку / Стэпонас Кайрыс // Конадні. — 1954. — № 2. — С. 68 — 78. Перадрук: На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 12 — 23. — С. 16 — 17. — ISBN 5-340-01158-5.
  • Кайрыс, С. З маіх успамінаў пра Цётку… — С. 68 — 78. Перадрук: На суд гісторыі… — С. 16 — 18.
  • Беларускія пісьменнікі 1995, с. 217.
  • Бахарэвіч А. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. — Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2012.
  • Цётка. Творы. Мн., 1976. С. 218
  • Літаратура

    • Александровіч С. За народнае шчасце // Цётка. Творы. — Мн., 1976. — С. 14 — 16.
    • Арабей Л. Цётка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). С. 110—111.
    • Багдановіч І. Э. Цётка, 1876—1916 / Багдановіч І. Э. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / навук.рэд.: І. Я. Навуменка, В. А. Каваленка. Т. 1. — Мн., 1999. — С. 103—120.
    • Баршчэўскі А. Нашаніўская пара // Ніва. — 1974. — № 11. — С.
    • Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. — Мн., 1974. — С. 126.
    • Бярозкін Р. Цётка (1876—1916) / Рыгор Бярозкін // Слова пра літаратуру і літаратараў: літаратурна-крытычныя артыкулы па беларускай літаратуры: у 2 кн. / Уклад. В. В. Ашмян і інш. Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 226—248.
    • Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. — Мн., 1982.
    • Ермаловіч М. Жыве яе ліра (машынапіс) // Полымя. — 1977. — № 3. — С.
    • Кабржыцкая Т. В. Цётка // Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мн.: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 320 с. ISBN 978-985-465-898-8. С. 182—188
    • Лойка А. А. Цётка (1876—1916) // Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. / А. А. Лойка. 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. Ч. 2. — Мн., 1989. — С. 66 — 88.
    • Луцкевіч А. Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі. — Вільня, 1933. М С. 8.
    • Луцэвіч У. Ф. Успаміны пра Цётку // Полымя. — 1966. — № 4. — С. 130.
    • Максімовіч В. А. Творчасць Цёткі (А. Пашкевіч) у грамадска-культурным кантэксце пачатку XX ст. / В. А. Максімовіч // Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн., 2000. — С. 228—260.
    • Навіна А. Нашы песняры. — Вільня, 1918. — С. 61.
    • Новік М. І. Цётка // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9. С. 601—603.
    • Семяновіч А. А. Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876—1916) / А. А. Семяновіч // Гісторыя беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст. / пад агульнай рэд. М. А. Лазарука і А. А. Семяновіча. — Мн., 1998. — С. 234—251.
    • Піятуховіч М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Ч. 1. — Мн., 1928.
    • Цётка. Творы. — Мн., 1976. — С. 24.
    • Цётка // Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2001. — С. 459—460.
    • Зоя Мельнікава. Цётка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — С. 216—222. — 684 с.; іл.. — ISBN 985-11-0022-6.
    • Цётка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. — С. 748.
    • Цётка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 101—102. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
    • Цётка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Мінск, 1987. Т.5. — С. 472—473.

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Алаіза Пашкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Алаіза Пашкевіч БіяграфіяАлаіза Пашкевіч ТворчасцьАлаіза Пашкевіч БібліяграфіяАлаіза Пашкевіч Ушанаванне памяціАлаіза Пашкевіч КрыніцыАлаіза Пашкевіч ЛітаратураАлаіза Пашкевіч СпасылкіАлаіза Пашкевіч15 ліпеня18 лютага18761916Беларуская сацыялістычная грамадаЛідскі павет (Расійская імперыя)ПясчынаСтары Двор (Шчучынскі раён)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Помнік Якубу Коласу (Мінск)Беларуская міфалогіяВіктар КазькоИМікола ТатурЭль-НіньёСідрСлуцкі поясБеларуская энцыклапедыяМікіта Ільіч ТалстойАдвечным шляхамЗарэчча (Пухавіцкі раён)БацвіннеДзікае паляванне караля Стаха (опера)Уладзімір КараткевічЧасціны мовыПрыродны газТулумбаУННВЭлектронны чытальнікФалафельЯгайлаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяМаксіміліян III ГабсбургБеларускі алфавітАрпі (возера)ПубліцыстыкаУсход АФКДзве душыБрэстСімяон ПолацкіФонд ВікімедыяАлег Антонавіч ЛойкаДзікае паляванне караля СтахаШэры журавельАлег Уладзіміравіч СалтукЗямляЗімовыя Алімпійскія гульні 1988БалометрКрысціна ЛатарынгскаяКазахстанВялікабрытаніяБеспілотны лятальны апарат100 найвялікшых беларускіх песеньМТБанкЭрэбуні (аэрапорт)НемаўляЗалужжа (Пухавіцкі раён)ГамеланВольга Іванаўна ЧупрысСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Карлтан-ПлейсЭякуляцыя на чалавекаБерасцянкаМоўная інтэрферэнцыяЭсэЯнсенізмБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЧарнобыльАмонімПершага маяВацлаў ЛастоўскіЭнрыка КарузаДзень беларускага пісьменстваІў дзю МануарБеларускія ручнікіНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЭкзістэнцыялізмНовы ізраільскі шэкельВасіль БыкаўСвятлана Анатольеўна ЛюбецкаяВілейкаПолк КаліноўскагаСкарбБалясінаВерас🡆 More