Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў: беларускі мастак

Леані́д Дзмі́трыевіч Шчамялё́ў (5 лютага 1923, Віцебск — 14 студзеня 2021, Мінск) — беларускі мастак, народны мастак БССР (1983), заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982).

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў
Фатаграфія
Леанід Шчамялёў у часе персанальнай выстаўкі ў Музеі гісторыі Мінска, прысвечанай яго 90-годдзю, 28.12.2013
Дата нараджэння 5 лютага 1923(1923-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2021(2021-01-14) (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Віталь Канстанцінавіч Цвірка
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску. У юнацтве займаўся конным спортам. Пасля 7 класа паступіў у заводскае вучылішча і быў размеркаваны на абутковую фабрыку.

У канцы чэрвеня 1941 года бацьку мабілізавалі ў Чырвоную армію (знік без вестак). Леанід з маці і сястрой пакінулі Віцебск, эшалонам выправіліся ў Маскву. Адтуль іх накіравалі ў Іванава, а пасля ў Сямёнаў Горкаўскай вобласці, дзе Леаніда прызвалі ў войска. У палкавой школе ў Марыйскай АССР вывучылі на камандзіра аддзялення пехацінцаў. У 19-гадовым узросце ён трапіў на фронт. Удзельнік бітвы на Курскай дузе (1943), вызвалення Украіны, у баях за Мазыр быў цяжка паранены. У шпіталі напісаў рапарт у Маскву аб пераводзе ў кавалерыю і атрымаў дазвол, да канца вайны ў сяржанцкім званні праслужыў на поўдні Украіны, у 4-м гвардзейскім Кубанскім казачым кавалерыйскім корпусе.

Пасля дэмабілізацыі на год затрымаўся звыштэрмінова ў Бабруйску, а ў 1947 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1952 годзе. Затым працягнуў навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў народнага мастака Віталя Цвіркі, скончыў інстытут у 1959 годзе. Пасля смерці настаўніка пераехаў у ягоную майстэрню. Член Саюза мастакоў БССР1964; цяпер Беларускі саюз мастакоў).

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1959—1966). Затым выкладчык у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка І. А. (1968—1974), на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1975—1977, цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

Першы сакратар Праўлення Саюза мастакоў БССР (1977—1982), старшыня Праўлення Мастацкага фонду БССР (1982—1986?). Член Праўлення Саюза мастакоў СССР (1983—1987), Праўлення Беларускага саюза мастакоў (1992—2002). Старшыня Праўлення Беларускага саюза мастакоў (2002—2005).

Памёр 14 студзеня 2021 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў: Біяграфія, Творчасць, Выстаўкі 
Леанід Шчамялёў. «Зіма», 1957.
Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў: Біяграфія, Творчасць, Выстаўкі 
Леанід Шчамялёў з жонкай Святланай, персанальная выстаўка ў Музеі гісторыі Мінска, прысвечаная 90-годдзю мастака, 28 снежня 2013.

Леанід Шчамялёў працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго творы вылучаюцца свабоднай пластычнай манерай выканання з выкарыстаннем гучнага колеру і святлоценявых дынамічных эфектаў, адсутнасцю дэталізацыі, экспрэсіўнасцю.

Тэма гераізму народа ў Вялікай Айчыннай вайне адлюстравана ў карцінах «Цяжкія гады» (1965), «Маё нараджэнне» (1967), «Палявы трыбунал» (1974-75), «Генерал Даватар» (1975), «Першы дзень міру» (1981) і інш. Сярод карцін, прысвечаных гістарычным асобам, дзеячам культуры і мастацтва: «Кастусь Каліноўскі» (1975), «Рэпін у Здраўнёве» (1980), «Леся Украінка» (1983) і інш. 1978). Псіхалагічная глыбіня, шчырасць характарыстык уласцівы творам пра сучаснікаў: «Настаўніца» (1969), Партрэты мастакоў М. Чэпіка (1970), Г. Вашчанкі (1980), В. Цвіркі (1982), «Каця малюе» (1985), «Алена Малочка» (1990), «Партрэт у інтэр’еры» (1995), «Святар» (2002) і інш. Выразныя і маляўніча-пластычныя краявіды: «Асенні кліч» (1975), «Вязынка» (1976), «Сосны», «Студзень у Мінску» (абодва 1977), «Крыніца», «У канцы студзеня», «Напрадвесні», «Лошыца» (усе 1978), «Вясна на Дзвіне» (1979), «Радзіма» (1981), «Зіма ў Ракаве» (1982), серыі «Новае поле» (1979—82), «Лета ў Астрашыцкім» (1994), «Як быццам у сне», «Караван», «Цёплае лета» (усе 1995), «Снежань», «Сакавік», «Майскі вечар», «Зіма ў Пінску» (усе 1996), «Беларусы ў Вене» (1998). Аўтар нацюрмортаў «Цюльпаны» (1973), «Мёд» (1974), «Пасля канцэрта» (1975), «Крэсла бацькі», «Кветкі эямлі» (абодва 1978), «Вяэынка. У хаце паэта» (1982), «Учора і сёння» (1986), «Памяці 1794» (1993), «Восень» (1995), «Мой свет» (1996).

Творы Шчамялёва захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і мастацкага цэнтра «Жыльбел» ў Мінску, фондах Саюза мастакоў Беларусі і Міністэрства культуры Расіі, Траццякоўскай галерэі, абласных краязнаўчых музеях Беларусі і інш.

Выстаўкі

Узнагароды

  • Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
  • Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

У 1993 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, у 2001 годзе ордэнам Францыска Скарыны. Узнагароджаны медалём ВДНГ СССР. Ганаровы грамадзянін Мінска (2003).

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. — Т. 5. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Выстаўка твораў мастака Л. Шчамялёва, прысвечаная 50-годзю з дня нараджэння. Каталог. Мінск, 1973.
  • Леонид Дмитриевич Щемелев. Цвета времени / Сост. и автор текста Б. А. Крепак. Москва: «Советский художник», 1978. 5 с, 14 л. цв.
  • Крэпак Б. А. Леанід Шчамялёў. Мінск: «Беларусь», 1981. 56 с, цв. ил.
  • Щемелев Л. Д. Заслуженный деятель искусств Белорусской ССР Леонид Дмитриевич Щемелев. Живопись. Каталог выставки. Москва: «Советский художник», 1982. 1500 экз. 4 с, 22 л. цв.
  • Крэпак Б. А. Леанід Шчамялёў. Мінск: «Беларусь», 1989. 152 с, цв. ил. (Альбом, большой формат).
  • Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч. Склад. Б. Крэпак. [Мінск:] «ПрынтТым», 1997. 44 с, цв. ил.
  • Леанід Шчамялёў. Сост. А. Прилипко. Минск: «Хелмон», 1998. 2000 экз. 126 с, цв. ил. Текст парал. рус., белорус., англ. (Альбом, большой формат).
  • Леанід Шчамялёў. Мінск, 2002. Склад. С. Шчамялёва. 195 экз. 64 с.

Спасылкі

Tags:

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў БіяграфіяЛеанід Дзмітрыевіч Шчамялёў ТворчасцьЛеанід Дзмітрыевіч Шчамялёў ВыстаўкіЛеанід Дзмітрыевіч Шчамялёў УзнагародыЛеанід Дзмітрыевіч Шчамялёў ЛітаратураЛеанід Дзмітрыевіч Шчамялёў СпасылкіЛеанід Дзмітрыевіч Шчамялёў14 студзеня19231982 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва1983 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва20215 лютагаВіцебскДзяржаўная прэмія БССРМінскНародны мастак Беларускай ССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларусь у вайне 1812 годаВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляПлошча Перамогі (Мінск)ПрэдыкатывыМіхась СтральцоўСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Хрыстос прызямліўся ў ГародніЧжэн ЦзасіньКупаллеДзядыКарфагенАдам ГлобусДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаВікіпедыяМікалай I (імператар расійскі)Траецкае прадмесцеНарматыўны кантрольГаўрыіла (Глухава)Злучаныя Штаты АмерыкіЮрый Уладзіміравіч ТалубееўАнатоль Іванавіч БутэвічМастацкая літаратура (выдавецтва)МёрыСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Публіцыстычны стыльЧарнобыльская катастрофаАркаЛірыкаСтаражытны РымПімен ПанчанкаАндрэй Аляксандравіч УцюрынВіцебскГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Сент-Стывен (Нью-Брансуік)Алесь ТаболічЛеанід Дранько-МайсюкСлуцкЛітваGoogleПятрусь БроўкаДзяржаўная прэмія БССРВасіль Аляксеевіч ЖуковічТрагедыя ў НалібокахСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўЯнка ГеніюшОршаHippomane mancinellaЗлучнікПрыродны газМаладосць (часопіс)МоваМірскі замакkrjscRunciniaКанадаМінскі інавацыйны ўніверсітэтАлаіза ПашкевічВалерый Мікалаевіч ГапееўБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяДзеяслоўЯн БаршчэўскіБелы буселВіктар КазькоЭўкарыётыБібліяАчэрэтынэПарадокс ФерміІнцыдэнт Асама-СансаАнглійская моваАлесь ПетрашкевічЕва (карціна)🡆 More