Валерый Аляксандравіч Максімовіч (нар.
21 сакавіка 1962, в. Траянец, Плешчаніцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, крытык, аўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вышэйшай школы і настаўнікаў. Доктар філалагічных навук (2003), намеснік дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.
Валерый Аляксандравіч Максімовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт, літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Пасля заканчэння Бялянскай ВШ (1977) і Завішынскай СШ (1979) навучаўся ў тэхнічным вучылішчы № 76 электронікі (г. Мінск), працаваў слесарам-інструментальшчыкам 4 разрада вытворчага аб’яднання «Інтэграл». Служыў у Савецкай арміі (1980—1982, ГДР). Навучаўся на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ (1983—1984). У 1989 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура».
Педагагічную працу распачынаў ў Зарэчанскай базавай школе Лагойскага раёна. У 1989—1992 гадах — аспірант кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Паэзія «Узвышша: эстэтыка слова і асаблівасці паэтычнага майстэрства» (навуковы кіраўнік член-карэспандэнт НАН Беларусі А. А. Лойка). Са снежня 1992 па верасень 2003 год працаваў выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ.
У 1996 годзе выконваў абавязкі намесніка дэкана філалагічнага факультэта згаданай установы. У 2002 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Тэндэнцыі мадэрнізму ў эстэтычнай ідэнтыфікацыі беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.». З кастрычніка 2003 па студзень 2006 года займаў пасаду першага прарэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Са студзеня 2006 па люты 2008 выконваў абавязкі дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. У дадзены час выконвае абавязкі намесніка дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска (2005) і лістом з Падзякай ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006). Лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2003).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Валерый Аляксандравіч Максімовіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.