Іспанскі Грып

Іспанская грып, або «іспанка» (фр.: grippe espagnole, або ісп.: gripe española) быў, хутчэй за ўсё, самай масавай пандэміяй грыпу за ўсю гісторыю чалавецтва.

У 1918-1919 гадах (18 месяцаў) ва ўсім свеце ад іспанкі памерла прыблізна 50-100 млн чалавек або 2,7-5,3% насельніцтва Зямлі. Было заражана каля 550 млн чалавек, або 29,5% насельніцтва планеты . Эпідэмія пачалася ў апошнія месяцы Першай сусветнай вайны і хутка пераўзышла гэта найбуйнейшае кровапраліцце па колькасці ахвяр.

Іспанскі Грып
У Сіэтле ў трамвай у час «іспанкі» пасажыраў пускалі толькі ў спецыяльных масках

Пандэмія грыпу 2009 года была выкліканая вірусам таго ж (A/H1N1) сератыпа.

Карціна хваробы

У маі 1918 года ў Іспаніі было заражана 8.000.000 людзей або 39% яе насельніцтва («іспанкай» перахварэў і кароль Альфонса XIII). Шматлікія ахвяры грыпу былі маладымі і здаровымі людзьмі ўзроставай групы ад 20 да 40 гадоў (звычайна ў групе высокай рызыкі толькі дзеці, людзі сталага ўзросту, цяжарныя жанчыны і людзі з некаторымі захворваннямі).

Сімптомы хваробы: сіні колер твару - цыяноз, пнеўманія, крывавы кашаль. На больш позніх стадыях хваробы вірус выклікаў унутрылёгачны крывацёк, у выніку якога хворы захлынаўся ўласнай крывёю. Але ў асноўным хвароба праходзіла без якіх-небудзь сімптомаў. Некаторыя заражаныя паміралі на наступны дзень пасля заражэння.

Сваю назву грып набыў з-за таго, што Іспанія першай перанесла моцную ўспышку гэтай хваробы. Па іншых крыніцах, месца яе з'яўлення сапраўды ўсталяваць пакуль немагчыма, але, хутчэй за ўсё, Іспанія не была першасным эпідэмічным цэнтрам. Назва «іспанка» з'явілася выпадкова. Так як ваенная цэнзура змагаючых бакоў падчас Першай сусветнай вайны не дапускала паведамленняў аб распачатай у арміі і сярод насельніцтва эпідэміі, то першыя весткі аб ёй з'явіліся ў друку ў маі-чэрвені 1918 года ў нейтральнай Іспаніі.

Знакамітыя ахвяры

Іспанскі Грып 
На карціне «Сям'я» мастак Эган Шыле перад сконам намаляваў трох ахвяр іспанкі — сябе, сваю цяжарную жонку і яе ненароджанае дзіця
  • Эган Шыле, аўстрыйскі мастак
  • Гіём Апалінер, французскі паэт
  • Эдмон Растан, французскі драматург
  • Макс Вебер, нямецкі філосаф
  • Карл Шлехтэр, выбітны аўстрыйскі шахматыст
  • Вера Халодная, расійская кінаактрыса, зорка нямога кіно
  • Якаў Свярдлоў, расійскі рэвалюцыянер
  • Маргіт Кафка, венгерская пісьменніца
  • Амадэу ді Соза-Кардозу, партугальскі мастак

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Іспанскі Грып Карціна хваробыІспанскі Грып Знакамітыя ахвярыІспанскі Грып СпасылкіІспанскі Грып19181919Іспанская моваГрыпПандэміяПершая сусветная вайнаФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская міфалогіяСпіс беларускіх імёнMacOSКірыла ТураўскіГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінМікола МаляўкаГенадзь Васільевіч КастырчанкаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьСпіс птушак БеларусіЮлія Анатолеўна АрцюхБеларусыНюшаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Зінаіда Аляксандраўна БандарэнкаМінская ратушаСям’яВікіПесня пра зубраДзікае паляванне караля Стаха (фільм)ПрыпяцьХатыньЛірыкаУладзімір КараткевічЯна і яGoogleБеларускі ПЭН-цэнтрСымон Вікенцьевіч БарысЯгайлаРасійская імперыяВасіль БыкаўЗмітрок БядуляФарамірАфарызмУніверсітэт імя Дж. Крэндала28 красавікаРадыевугляроднае датаваннеНовы Двор (Шчучынскі раён)Алесь БачылаGoogle searchПолымя (часопіс)PornhubГербы гарадоў БеларусіМінская вобласцьАнатоль Іванавіч БутэвічСельская гаспадарка БеларусіГенадзь Валер’евіч ШутаўЗмагары (палітычнае клішэ)Катоўскае (возера)Streit Group SpartanПолацкКірыл Трафімавіч МазураўApraxiaЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьНовы замак (Гродна)Пятрусь БроўкаГісторыя БеларусіМікіта Сяргеевіч КрыўцоўПалавы актВалерый Мікалаевіч ГапееўВасіль ВіткаІнстытут беларускай культурыТарашкевіцаHromadske.TVМінійМінскі інавацыйны ўніверсітэтАндрэй Паўлавіч ХудыкПласт ГаліцынаТэорыя адноснасціАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіРодны склонБеларуская мова188-я інжынерна-сапёрная брыгадаМТБанкГродна🡆 More