Іванава: горад у Беларусі

Іва́нава (афіц.

транс.: Ivanava; да 1940 года — Я́наў) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іванаўскага раёна, на р. Самароўка. За 132 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Брэст—Пінск. Насельніцтва 16 465 чал. (2017).

Горад
Іванава
Цэнтр горада
Цэнтр горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
  • 16 172 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1652
Паштовыя індэксы
225800
Аўтамабільны код
1
СААТА
1230501000
Іванава на карце Беларусі ±
Іванава (Беларусь)
Іванава
Іванава (Брэсцкая вобласць)
Іванава

Гісторыя

У некаторых выданнях можна сустрэць памылковае атаясамленне пачатку гісторыі палескага Янава з вёскай Порхаў, уладаннем біскупаў луцкіх. На самай справе Порхавым звалася колішняе мястэчка, а цяпер вёска Янаў Падляскі ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы. Найбольш раннія згадкі пра Янаў-Палескі датуюцца XVII стагоддзем.

Вялікае Княства Літоўскае

У XVII ст. Янаў меў статус мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У Трынаццацігадовую вайну 16 мая 1657 паселішча захапілі казакі, якія пасля працяглых катаванняў забілі тут каталіцкага місіянера Андрэя Баболі. У 1678 Ян Кароль Копаць заснаваў у мястэчку езуіцкую місію, якая належала да Пінскага калегіума. У 1694 Янаў перайшоў у валоданне Ганны, дачкі Я. К. Копаця і жонкі князя Канстанціна Яна Шуйскага, пазней мястэчкам валодаў яе сын Апалоніуш Аляксандр Шуйскі (пам. 1763 г.) і ўнук Ян Непамуцэн Шуйскі. Пасля смерці Яна Непамуцэна Янаў перайшоў да яго сястры Ганны, якая ў 1781 годзе выйшла замуж за Яна Тадэвуша Арэшку.

У складзе Расійскай імперыі

Іванава: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Касцёл і помнік Св. Андрэю Баболі. Літаграфія з акварэлі Н. Орды, ХІХ ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Янава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшло ў Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Цягам XIX ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Арэшкаў.

У 1861 расійскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка для задушэння сялянскіх хваляванняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў-Палескі) з драўляным вакзалам, складскімі памяшканнямі, рамонтнымі майстэрнямі. Станам на 1869 у Янаве існавалі драўляная праваслаўная царква, мураваны рымска-каталіцкі касцёл, капліца ў гонар Св. Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Па выніках перапісу (1897) у мястэчку было 724 будынкі, працавалі народнае вучылішча і царкоўнапрыходская школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

У складзе Польскай Рэспублікі

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1935 тут знаходзіліся гміннае кіраванне, паштова-тэлеграфнае кіраванне, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гасцініц, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзейнічала польская школа.

Другая сусветная вайна

У 1939 Янава ўвайшло ў БССР, бальшавікі змянілі гістарычную назву паселішча на рускі лад на Іванава. На 1940 тут працавалі бальніца (на 50 ложкаў), радзільны дом (на 20 месцаў), паліклініка з 4 кабінетамі, пошта, 20 тэлефонаў, 3 тэлеграфныя апараты; дзейнічалі 7-гадовая беларуская, расійская і яўрэйская школы. 15 студзеня 1940 Іванава атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка і стала цэнтрам раёна.

Вялікая Айчынная вайна

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 27 чэрвеня 1941 да 16 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Некаторы час у горадзе дзейнічаў зборны пункт па адпраўцы мірных жыхароў на працу ў нацысцкую Германію

Савецкі перыяд

11 сакавіка 1971 года Іванава атрымала статус горада.

Сучаснасць

У 1997 адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка мастаку і кампазітару Напалеону Ордзе, ураджэнцу в. Варацэвічы. 11 сакавіка 2011 адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскіх сцяга і герба.

Насельніцтва

Іванава: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
  • XIX стагоддзе: 1830 — 516 муж., з іх шляхты 10, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 243, мяшчан-хрысціян і сялян 262; 1866 — 809 чал.; 1885 — 2 437 чал.; 1897 — 3 041 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 — 2 939 чал.; 1924 — 3 068 чал., з іх 521 беларус, 289 палякаў, 190 рускіх, 1 859 яўрэяў; 1935 — 3,5 тыс. чал.; 1940 — 4 918 чал.; 1946 — 2 279 чал.; 1956 — 3 тыс. чал.; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.; 1994 — 15,6 тыс. чал.; 1995 — 15,8 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 — 16,4 тыс. чал.; 2009 — 16 086 чал. (перапіс); 2016 — 16 450 чал.; 2017 — 16 465 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Пад ліпамі».

Культура

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом творчасці дзяцей і юнацтва, школа бандарства. Таксама дзейнічаюць 1 касцёл і 1 праваслаўная царква.

Адукацыя

У Іванаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Менавіта ў Іванаве знаходзіцца адзіная ў Брэсцкай вобласці гарадская беларускамоўная школа, яна ж з музычным ухілам.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская паліклініка.

Турыстычная інфармацыя

Праз места праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Працуе Іванаўскі музей гісторыі ўтварэння раёна. Спыніцца можна ў гасцініцы «Пад ліпамі».

У Іванаве дзейнічае адзіная ў Беларусі школа бондарства.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Капліца Святога Андрэя Баболі
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Иваново // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 781. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • а б Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 782. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Справочник о немецко-фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941—1945 годов / Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь; [Авторы-составители: В. И. Адамушко, О. В. Бирюкова, М. И. Богдан и др.; Научный редактор В. И. Адамушко]. — Минск: Натако, 1998. — 80 с.: табл. — С. 7. — ISBN 985-6075-10-6. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 861. — Воп. 1. — Спр. 11. — Арк. 48, 49, 84.
  • Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 сакавіка 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Іванава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
  • «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101 (руск.)
  • Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  • История на Ивановский районный исполнительный комитет
  • Іванава // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  • Иваново // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  • Іванава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 464.
  • Беларусь 1995.
  • Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • У гарадах Берасьцейшчыны засталася адна беларускамоўная школа, у Янаве, 10 травень 2017, Радыё Свабода
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іванава, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іванава ГісторыяІванава НасельніцтваІванава ЭканомікаІванава КультураІванава АдукацыяІванава МедыцынаІванава Турыстычная інфармацыяІванава Вядомыя асобыІванава Гл. таксамаІванава ЗноскіІванава ЛітаратураІванава СпасылкіІванава1940Іванаўскі раёнІнструкцыя па транслітарацыі (2007)БеларусьБрэстБрэсцкая вобласцьПінскСамароўкаСтанцыя Янаў-Палескі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сезон 2011/2012 «Гродна-93-2»Віктар Анатолевіч ШніпБахрэйнКірыл і МяфодзійВялікдзень (народная традыцыя)ШаўкоўніцаМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеРасійская імперыяБэзАпавяданнеДудуткіКамедулыЗлучнікНотаПубліцыстычны стыльАліна КоўшыкБудаўнік Мінск (валейбольны клуб)Лабірынты (аповесць)ТальХайкуКанюшынаУладзімір Уладзіміравіч РэшаткоБайтМезонАмерыканскія грыфыM8L8THВянок (зборнік)КлайпедаФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіЦэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Сінільная кіслатаСівая легендаМіхаіл Андрэевіч СавіцкіЭталонная мадэль OSIЭпітэтТлумачальны слоўнік беларускай мовыІван ШамякінУладзімір Іванавіч КарызнаMediaWikiМахамед СалахSabatonВярбаKryvakryžФранцыск СкарынаЭдынбургЕфрасіння Полацкая1107ДранікіРамантызмБерасцянкаБеларуская ВікіпедыяЛВікісховішчаЧасціны мовыБеларускі рубельПрафесійны саюзПінскГарады БеларусіФранцыяГісторыя МінскаАдольф ГітлерЯдвігін Ш.Пітэр ФондаІван ЧыгрынаўТворны склонВакзальная (станцыя метро, Харкаў)28 красавікаАкцёрГродна-93-ГрДУБукакэАпладненне🡆 More