Міхаіл Андрэевіч Савіцкі: беларускі мастак

Міхаі́л Андрэ́евіч Саві́цкі (18 лютага 1922, в.

Звянячы, Аршанскі павет, Віцебская губерня, БССР — 8 лістапада 2010, Мінск) — Народны мастак БССР (1972), Народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, Герой Беларусі (2006).

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 лютага 1922(1922-02-18) ці 18 сакавіка 1922(1922-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 2010(2010-11-08) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Міхаіл Андрэевіч Савіцкі: Біяграфія, Творчасць, Погляды Беларусь
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Вядомыя працы «Партызанская мадонна (Мінская)»
«Лічбы на сэрцы»
Уплыў на Алесь Ксёндзаў, Віктар Альшэўскі
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія БССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Герой Беларусі
ордэн Францыска Скарыны
Народны мастак СССР Народны мастак Беларускай ССР
медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў в. Звянячы Аршанскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці).

У 20-гадовым узросце, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны у Чырвоную Армію, як шараговы браў удзел у баях за Севастопаль, трапіў у палон. Быў зняволеным канцлагераў Дзюсельдорфа, Бухенвальда, Дахау, дзе браў актыўны ўдзел у супраціўленні. Шчаслівым выпадкам не загінуў, саюзнікі вызвалілі лагер, калі Савіцкі паміраў у тыфозным бараку пасля 17-дзённага карцара за арганізацыю ўцёкаў.

Пасля вайны вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (скончыў у 1957).

Жыў і працаваў у Мінску. Быў кіраўніком дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».

Памёр 8 лістапада 2010 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Працаваў у галіне станкавага і манументальнага жывапісу. У аснове твораў ваеннай тэматыкі асабістыя ўражанні ад гераічнай барацьбы народа супраць нямецкіх акупантаў, злачынстваў фашыстаў супраць чалавецтва. Значнае месца ў творчасці Савіцкага займаюць партрэты. Галоўнае месца ў творчасці 1990—2001 гадоў займае хрысціянская тэматыка.

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі: Біяграфія, Творчасць, Погляды 
«Партызанская мадонна (Мінская)» на марцы Беларусі. 2000

Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-экспрэсіўнае расчыненне гістарычных і сучасных тэм («Песня», 1957; цыклы «Гераічная Беларусь», 1967, «Лічбы на сэрца» (у аснову якога пакладзены ўспаміны і ўражанні пра нялюдскую жорсткасць у нямецкіх канцлагерах), 1976; карціны «Партызанская мадонна», «Легенда пра бацьку Міная», «Дзеці вайны» і інш.). Гэтыя палотны — паніхіда загінулым героям і гімн патрыятызму савецкіх людзей.

Погляды

Гучны скандал здарыўся пасля першай дэманстрацыі цыклу карцін «Лічбы на сэрца», прысвечаных жахам канцэнтрацыйных лагераў. На палатне «Летні тэатр», дзе бульдозер звальвае ў канаву трупы забітых, побач з нямецкім карнікам, які смяецца і, відаць, толькі што здзейсніў гэтыя забойствы, дагодліва хіхікае і чалавек у лагернай вопратцы з характэрнымі яўрэйскімі рысамі і зоркай Давіда на грудзях. Ад мастака патрабавалі прыбраць зорку, ён адмаўляўся, але ўрэшце па асабістай просьбе Машэрава саступіў.

«Ад мяне патрабавалі замаляваць, прыбраць гэтую зорку, але я стаяў на сваім. Гэта ж быў не проста нейкі мастацкі вобраз, але і гістарычны факт. Я ж прайшоў не адзін канцлагер і бачыў, што ўся ўнутрылагерная эліта так, пачынаючы з блокавага або капо і канчаючы апошнім санітарам у якім-небудзь канціне, дзе зняволеныя паміралі з тыфу, дызентэрыі, сухотаў, звычайна, у асноўным складалася з яўрэяў. І ў гэтым не было нічога дзіўнага, здаўна ж вядома, што гэты народ найбольш прыстасаваны і жывучы. І калі ад многіх іншых народаў і цывілізацый не засталося ўжо ні следу, ні ўспамінаў, то гэты народ не толькі выжыў, але і трыумфуе па ўсім свеце. Толькі ці мусім мы ва ўсім зайздросціць іх жывучасці і ісці іх шляхам? Вось пра што я думаў, працуючы над гэтай карцінай… Нават у той, апошняй вайне, яны паказваюць сябе толькі ахвярамі. А ўсе іншыя народы быццам перад імі вінаватыя. У Мітэльбаў-Доры, дзе я знаходзіўся, пакуль мог трымацца на нагах, большасць капо былі польскімі яўрэямі. І яны былі больш жорсткія за эсэсаўцаў. Так, я згодзен, у сям’і не без вырадка. Але нельга прыкідвацца, што нічога гэтага не было, і трывала гаварыць пра сябе, пра сваё».

Узнагароды і званні

Ушанаванне памяці

Зноскі

  • The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  • http://www.belawards.narod.ru/KHeroBlr.htm
  • Michail Savickij // The Fine Art Archive — 2003.
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 135 ад 1 сакавіка 2006 года «Аб прысваенні М. С. Высоцкаму, П. П. Пракаповічу, В. А. Рэвяку і М. А. Савіцкаму звання „Герой Беларусі“»
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхаіл Андрэевіч Савіцкі БіяграфіяМіхаіл Андрэевіч Савіцкі ТворчасцьМіхаіл Андрэевіч Савіцкі ПоглядыМіхаіл Андрэевіч Савіцкі Узнагароды і званніМіхаіл Андрэевіч Савіцкі Ушанаванне памяціМіхаіл Андрэевіч Савіцкі ЛітаратураМіхаіл Андрэевіч Савіцкі СпасылкіМіхаіл Андрэевіч Савіцкі18 лютага192220108 лістападаАршанскі павет (Расійская імперыя)БССРВіцебская губерняГерой БеларусіЗвянячыМінскНародны мастак Беларускай ССР

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Палавы актМоўны пурызмHippomane mancinellaКірыла ТураўскіНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)СказАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаШвейцарыяJava (мова праграмавання)Беларусь у вайне 1812 годаКанчатакГаспадарчыя заняткі беларусаўВалерый Станіслававіч МянжынскіСяброўстваДзень ПерамогіПеракладЗмагары (палітычнае клішэ)ПрыназоўнікАвантуры Пранціша ВырвічаМарат Сяргеевіч МаркаўІгар Уладзіміравіч ГолубеўХрыстос прызямліўся ў ГародніГенадзь Васільевіч КастырчанкаМікола МаляўкаРамантызмЕва (карціна)Уладзімір КараткевічІгар Пятровіч ТурСтаражытны РымПраспект Ракасоўскага (Мінск)Google searchКупалінка (песня)Паўночная АмерыкаЕфрасіння ПолацкаяЭўкарыётыБаранаПольшчаАнатоль Іванавіч БутэвічКобрынскі раёнЛютаўская рэвалюцыяГамеланСібусава ЭіціВера Аляксандраўна Палякова-МакейАлесь ТаболічЯўхім Фёдаравіч КарскіАфіцыйна-дзелавы стыльКнігаўкаПурпурны колерСучаснасцьВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Юрый Уладзіміравіч Талубееў2020Пеніс чалавекаОдноклассникиФінгерынгЗайменнікФранцішка Уршуля РадзівілНароўляТураўскае княстваАдольф Гітлер УунонаМонктанСлуцкі поясДудка беларускаяТраецкае прадмесцеАпавяданнеМастурбацыяНафтаПартызанскі праспект (Мінск)Прывакзальная плошча (Мінск)GoogleМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Універсітэт Святога СтэфанаКастусь ЖукСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаАртур ВольскіАлесь СавіцкіФранцыя21vek.by🡆 More