Ібн Батута

Ібн Батута (араб.

Ібн Батута
араб. مُحمَّد بن عبد الله بن مُحمَّد اللواتي الطنجي‎‎
Ібн Батута
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, географ, пісьменнік, картограф, кадзі, купец, падарожнік, факіх
Дата нараджэння 24 лютага 1304
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1368
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне іслам
Жонка first wife of Ibn Battuta[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Ібн Батута
Ібн Батута

У 1325 годзе Ібн Батута пакінуў родны горад і выправіўся ў паломніцтва. За 30 год ён наведаў усе краіны ісламскага свету і прылеглыя землі, пераадолеўшы 120 тысяч кіламетраў. Падчас знаходжання на Мальдывах ажаніўся з дачкой мясцовага султана. Аўтар кнігі, у якой апісаў свае падарожжы.

Маршруты падарожжаў

За сваё жыццё Ібн Батута пераадолеў больш чым 73 000 міль (117 500 км) і наведаў эквівалент 44 сучасных краін

Ібн Батута 
Маршрут у перыяд з 1325 па 1332
Ібн Батута 
Маршрут у перыяд з 1332 па 1346
Ібн Батута 
Маршрут у перыяд з 1349 па 1354

Пілігрымкі ў Меку

Ібн Батута 
Мініяцюра XIII стагоддзя, якая паказвае групу пілігрымаў, якія здзяйсняюць хадж
Ібн Батута 
Ібн Батута мімаходам пабываў у персідска-мангольскім горадзе Тэбрызе ў 1327 годзе

14 чэрвеня 1325 года Ібн Батута выехаў з Танжэра, каб здзейсніць хадж у Меку, цэнтр рэлігійнай глыбокай пашаны мусульман, дзе знаходзіцца Кааба з чорным каменем. Прыгоды пры пераходзе найвялікшай пустыні Сахары навялі яго на думку працягнуць вандраванні.

Ён падарожнічаў у Меку па сушы, ідучы ўздоўж берага Паўночнай Афрыкі. Ягоны шлях пралягаў праз Туніс, дзе ён затрымаўся на два месяцы. Для большай бяспекі Ібн Батута стараўся далучацца да караванаў, што памяншала рызыку быць атакаваным мясцовымі плямёнамі бедуінаў. У горадзе Сфакс ён знайшоў сабе нявесту, першую, але далёка не апошнюю ў яго падарожжах .

Ранняй вясной 1326 года, пасля падарожжа даўжынёй больш чым у 3500 км, Ібн Батута дабраўся да Александрыі. На працягу некалькіх тыдняў ён даследаваў славутасці гэтай мясцовасці, пасля чаго рушыў углыб мацерыка, у бок Каіру, сталіцы Мамлюкскага султаната, буйнога горада ўжо ў тыя часы. Правёўшы каля месяца ў Каіры, ён рушыў у бок Мекі па найменш выкарыстоўваным шляху з трох наяўных. Ібн Баттута перасёк Егіпет і меў намер адплыць у Джыдда, але міжусобіца мясцовых плямёнаў прымусіла яго вярнуцца ў Каір. Затым ён наведаў Іерусалім, Дамаск, Меку, Басру, Багдад, дзе быў уганараваны аўдыенцыяй ў Абу Саіда, і Тэбрыз. Пасля гэтага ён вярнуўся ў Меку і стаў факіхам. Але яго вандраванні на гэтым не спыніліся.

У далейшым ён пабываў у Афрыцы, на Сярэднім і Далёкім Усходзе — месцах, невядомых сярэднявечным еўрапейцам.

У Емен і Усходнюю Афрыку

Ібн Батута 
Порт Заілы

У 1330 год у Ібн Батута пераплыў Чырвонае мора і прыбыў у Адэн (Емен). Емен раздзіралі ўнутраныя канфлікты, і толькі двум гарадам — ​​Сана (цяпер сталіца Емена) і Забіду (цяпер дробны порт) ўдавалася захоўваць былую веліч. Там ён наняў судна, якое накіроўвалася ў Заілу (Самалі). Пасля гэтага ён рушыў да мыса Гвардафуй, далей па беразе Самалі, спыняючыся на тыдзень у кожным месцы. Пазней ён пабывае і ў Магадзіша, важным горадзе зямлі бербераў. .

Калі ён трапіў туды ў 1331 годзе, Магадзіша знаходзіўся ў зеніце сваёй магутнасці. Ібн Батута апісваў яго як «выключна вялікі горад», з вялікай колькасцю багатых купцоў, вядомы сваімі высакаякаснымі тканінамі, якія экспартаваліся ў многія краіны, у тым ліку Егіпет.. Дадаткова ён пісаў, што горад кіруецца султанам Самалі, родам з паўночнага Самалі, і султан добра размаўляе і на самалійскім дыялекце, і на арабскай мове.. Султан трымаў пры сабе світу візіраў, юрыстаў, камандуючых войскам, еўнухаў і розных слуг.

Ібн Батута 
Вялікая мячэць Кілва-Кісівані, зробленая з каралаў, найбуйнейшая мячэць гэтага тыпу

Ібн Батута працягнуў сваю вандроўку на поўдзень на караблі ў бок берага Суахілі. Адзін з ягоных прыпынкаў у дарозе быў на астраўным горадзе Мамбаса. На той час гэта быў невялікі горад. Яго росквіт адбыўся на стагоддзе пазней. Затым, ідучы ўздоўж берагавой лініі, Ібн Батута дасягнуў астраўнога горада Кілва (размешчаны на тэрыторыі сучаснай Танзаніі), які да таго часу стаў важным цэнтрам гандлю золатам. Ён апісваў гэты горад як «адзін з самых прыгожых і добра сканструяваных гарадоў у свеце».. Ібн Батута пакінуў запісы аб сваім візіце ў Кілву ў 1330 годзе, і захоплена адклікаўся аб пакоры і пабожнасці мясцовага кіраўніка, султана Аль-Хасана ібн Сулеймана.. Гэтым перыядам датуецца заклад палаца Хусуні Кубва  (англ.) і істотная дабудова Вялікай мячэці Кілвы. Яшчэ ён пісаў, што ўлада султана распаўсюджваецца ад Маліндзі на поўначы да Іньямбане на поўдні, і асабліва быў захоплены планіроўкай горада, у якой ён бачыў заклад яго поспеху. Потым Ібн Батута адплыў у Мамбасу і Кілву, багатыя гарады на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі, у якіх размаўлялі на мове суахілі. Моцнае ўражанне на Ібн Батуту вырабіў чорны колер скуры мясцовага насельніцтва. Каб вярнуцца ў Меку, яму прыйшлося здзейсніць плаванне вакол поўдня Аравіі і выйсці ў Персідскі заліў, а затым перасекчы Аравійскі паўвостраў.

З-за пэўнай недакладнасці ў храналогіі няма магчымасці з упэўненасцю канстатаваць, ці скончылася гэтае падарожжа Ібн Батуты ў 1332 годзе або ўжо ў 1330 (у гэтым выпадку годам яго ад’езду з Мекі варта лічыць 1328).

Па Малой Азіі

Падарожжа Ібн Батуты па Руме (як мусульмане называлі Малую Азію) пачалося зімой 1330 года, калі ён прыбыў на генуэзскім караблі ў порт Аяс Алайя. Затым ён наведаў Анталью, Лаадыкею-на-Лікасе, Іконіюм, Кесарыю Кападакійскую, Себастыю, Біргі  (англ.). Зімой 1331 года Ібн Батута наведаў асманскія ўладанні Архана. Пруса, як асманская сталіца з 1326 года, паўстала перад ім ажыўленым гандлёвым горадам, як некалі і ў візантыйскія часы. Нікею, якая патрапіла ў рукі асманаў у сакавіку 1331 гады, Ібн Батута наведаў праз сем месяцаў пасля заваёвы, выявіўшы яе ў запушчаным і паўразбураным стане — з усяго насельніцтва тут ім быў знойдзены толькі асманскі гарнізон. Аб незайздроснай долі малаазійскіх грэкаў, якія трапілі пад валадарства турак, сведчаць факты пакупкі падарожнікам грэцкай рабыні, а таксама атрымання ў падарунак ад мясцовага эміра яшчэ адной маладой рабыні-грачанкі. У канцы 1332 года ён апынуўся ў чарнаморскім партовым горадзе Сіноп.

У Залатую Арду і Канстанцінопаль

Нястомная дапытлівасць штурхала Ібн Батуту ў новыя падарожжы. На грэчакім караблі ён адплыў у Кафу (цяпер Феадосія ў Крыму), затым адправіўся ў Солхат (цяпер Стары Крым), а адтуль праз Азоў на Каўказ. 6 траўня 1334 года падарожнік прыбыў у стаўку хана Залатой Арды Узбек-хан. Вялікія пытанні ў гісторыкаў выклікае падарожжа Ібн Батуты ў Булгар, якое, паводле яго слоў, было здзейснена за 20 дзён. Некаторыя навукоўцы (І. Хрбек, С. Янічак) лічаць, што Ібн Батута ў Волжскай Булгарыі не быў — проста не мог паспець за такі кароткі тэрмін. Апісанне падарожжа магло быць запазычана з прац іншых арабскіх аўтараў (Ібн Джубейр, Абу-ль-Фіда) самім Ібн Батутам або яго літаратурным сакратаром Ібн Джузаем. Так ці інакш, падарожнік у свіце хана наведвае Хаджы-Тархан (папярэднік Астрахані). Затым ён падахвоціўся суправаджаць адну з жонак хана Баялун-хатун, дачку візантыйскага імператара Андроніка III, у Канстанцінопаль, да бацькі. У сталіцы Візантыі арабскі падарожнік прабыў адзін месяц і шэсць дзён. Пасля гэтага ён вярнуўся на Волгу, у сярэдзіне лістапада прыбыў у Новы Сарай (Сарай-Берке). 10 снежня 1334 года Ібн Батута пакінуў сталіцу Залатой Арды, далучыўшыся да харэзмскага каравана. Праз Сарай-Джук ён накіраваўся ў Сярэднюю Азію.

У Індыю і Кітай

Ібн Батута 
Ібн Батута

У Сярэдняй Азіі Ібн Батута наведаў буйныя гандлёвыя цэнтры — Ургенч (Гургандж), Самарканд, Бухару. Ва Ургенчы ён быў прыняты магутным золатаардынскім Найонам Кутлуг-Цімурам, па шляху з Бухары ў Самарканд заехаў у стаўку Чагатайскага хана Тармашырына. Праз Харасан і Афганістан дасягнуў Дэлійскага султанату. У Дэлі Ібн Батута паступіў на службу да султана Мухамеда Туглака. Ён пражыў у Індыі восем гадоў, быў спачатку кадзі (суддзёй), потым факіхам, а 23 ліпеня 1342 года выехаў у Кітай у якасці султанскага пасла. Падарожжа ў Кітай пачалося для Ібн Батуты няўдала. Па дарозе да берага ён з таварышамі былі атакаваныя бандытамі. Ібн Батута быў абрабаваны, адстаў ад таварышаў і быў блізкі да гібеліref>Gibb & Beckingham 1994, pp. 773–782 Vol. 4; Dunn 2005, pp. 213–217. Нягледзячы на ​​гэтыя непрыемнасці, Ібн Батута ўжо праз 10 дзён нагнаў сваю групу і разам яны працягнулі свой шлях у Камбей, што ў цяперашнім Індыйскім штаце Гуджарат. Адтуль яны адплылі ў Кажыкодэ (куды партугальскі даследчык Васка да Гама патрапіць на два стагоддзі пазней). Непрыемнасці Ібн Батуты працягваліся: пакуль ён быў у мячэці на беразе, адзін з караблёў яго экспедыцыі затануў ля берага з-за раптоўнага шторму. Другі карабель адплыў не дачакаўшыся Ібн Батуты (праўдаб толькі для таго, каб быць захопленым царком [Суматра|Суматры]] некалькімі месяцамі пазней).

Баючыся вярнуцца ў Дэлі з пустымі рукамі, Ібн Батута нейкі час заставаўся ў паўднёвай Індыі пад абаронай Джамаль-ад-Дзіна, кіраўніка маленькага, але магутнага султанату Навая, які стаяў на берагах ракі Шараваці каля Аравійскага мора. Паўстанне ў султанаце прымусіла Ібн Батуту пакінуць Індыю. Маючы сваёй канчатковай мэтай Кітай, спачатку Ібн Батута завярнуў на Мальдывы. На Мальдыўскіх астравах ён правёў 9 месяцаў, нашмат больш, чым разлічваў. Яго веды ў вобласці фікха былі запатрабаваныя нацыяй, якая нядаўна здзейсніла пераход ад будызму да ісламу. З Мальдываў Ібн Батута прыплыў на Шры-Ланку, там ён наведаў Шры Пада. Пасля шматлікіх прыгод Батута нібы дабраўся да порта Кантон, а потым праз Малайзію, Бенгалію і Індыю вярнуўся ў Марока (1349). Факт наведвання ім Кітая падвяргаецца сумневу, бо ягоныя звесткі аб гэтай краіне не адрозніваюцца дакладнасцю.

У Аль-Андалус і Гранаду

Ібн Батута 
Ібн Батута пабываў у Гранадскім эміраце, апошняй апоры муваладаў у Аль-Андалусе

У 1350 годзе, пасля некалькіх дзён знаходжання ў Танжэры, Ібн Батута адправіўся ў падарожжа ў Аль-Андалус, частку Пірэнейскага паўвострава, кантраляваную маўрамі. Кароль Альфонса XI Справядлівы меў намер атакаваць Гібралтар, і Ібн Батута далучыўся да групы мусульман, якія адправіліся з Танжэра на абарону гэтага порта. Падчас іх шляху Альфонса памёр ад чумы, і пагроза нападу на Гібралтар абмінула. Ібн Батута скарыстаўся гэтым для таго, каб ператварыць сваё падарожжа ў турыстычную паездку па славутасцях Валенсіі і Гранады.

Вярнуўшыся з Аль-Андалуса, ён вырашыў праехаць праз Марока, адну з нямногіх мусульманскіх краін, якіх ён парадаксальным чынам яшчэ не даследаваў. Спыніўшыся ў Маракешы, ён выявіў, што горад нагадвае ўласную здань пасля нядаўняй эпідэміі і пераносу сталіцы ў Фес.

Ібн Батута зноў ненадоўга вярнуўся ў Танжэр, каб спланаваць сваю наступную экспедыцыю. Думка наведаць Малі, магчыма, ўзнікла ў яго ўжо ў 1324 годзе, падчас яго першага вандравання ў Каір, калі праз гэты горад праязджаў (робячы свой уласны хадж) Манса Муса, вялікі валадар Малі, выклікаўшы фурор сваім багаццем і экстравагантнасцю.

У Малі

У 1352 годзе Ібн Батута зноў адправіўся ў шлях, на гэты раз — у Афрыку. Гэта была яго найбуйнейшая экспедыцыя. Накіроўваючыся ў Імперыю Малі, ён перасёк Сахару. Дарога была цяжкая, пустыня кішэла разбойнікамі, і падарожнік далучыўся да каравана на вярблюдах. Першы прыпынак караван зрабіў у Тагазе. Па сведчанні Батуты, усе дамы там былі зроблены з солі і вярблюджых шкур. Падарожнікі ўзялі з сабой запас вады на 10 дзён: столькі дзён займаў шлях да Тасаралы. Адтуль было недалёка і да Валаты. Нягледзячы на ​​ўсе складанасці, Батута паспяхова перасёк Сахару і прыбыў у Малі, а затым дабраўся да ракі Нігер. Падарожжа было вельмі рызыкоўным, аднак Ібн Батута дасягнуў найбагацейшага малійскага горада Тамбукту і пабываў пры двары мансы Сулаймана.

У студзені 1354 года ён вярнуўся ў Фес, дзе па загадзе марынідскага султана Абу Інана прадыктаваў успаміны аб сваіх падарожжах вучонаму шэйху з Гранады Мухамеду ібн Джузаю. У снежні 1355 года ібн Джузай завяршае літаратурную апрацоўку ўспамінаў Ібн Батуты, адыграўшы ў гісторыі ролю, падобную ролі Рустыкела з Пізы пры іншым вялікім вандроўцы — Марка Пола. Апісанне Малі ва ўспамінах Ібн Батуты — асноўная крыніца, па якім мы можам меркаваць аб жыцці гэтай сярэднявечнай дзяржавы.

Далейшы лёс

Пра апошнія гады Ібн Батуты пасля заканчэння запісу яго падарожжаў у 1355 вядома няшмат. Ён быў прызначаны на пост у Марока і памёр у 1368 ці 1369 годзе.

Зноскі

  • а б autori vari Ibn Battuta // Dizionario di Storia / Istituto dell'Enciclopedia Italiana — 2010. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  • Jerry Bently, Old World Encounters: Cross-Cultural Contacts and Exchanges in Pre-Modern Times (New York: Oxford University Press, 1993),114.
  • Ibn Battuta, Travels in Asia and Africa 1325—1354 / tr. and ed. H. A. R. Gibb. — Broadway House, 1929. — 43 с. Архівавана 13 мая 2011.
  • Dunn 2005, p. 39; Defrémery & Sanguinetti 1853, p. 26 Vol. 1
  • Defrémery & Sanguinetti 1853, p. .uk/books?id=mdQOAAAAQAAJ&pg=PA27 27 Vol. 1
  • Dunn 2005, p. 49; Defrémery & Sanguinetti 1853, p. 67 Vol. 1
  • Sanjay Subrahmanyam. The Career and Legend of Vasco Da Gama. — Cambridge: Cambridge University Press, 1998. — С. 120-121.
  • Chittick, H. Neville. The East Coast, Madagascar and the Indian Ocean // The Cambridge History of Africa. Volume 3, From c.1050 to c.1600 / Edited by Roland Oliver; General editors: J. D. Fage and Roland Oliver. — Cambridge: Cambridge University Press, 1977. — С. 190. — ISBN 9781139054577. — DOI:10.1017/CHOL9780521209816.005.
  • Huntingford, George Wynn Brereton. {{{загаловак}}} / translated and edited by G.W.B. Huntingford. — London: Hakluyt Society, 1980. — С. 83.
  • Metz, Helen Chapin. Somalia: A Country Study. — Federal Research Division, Library of Congress, 1992. — ISBN 0-8444-0775-5.
  • Shinnie, P. L. The African Iron Age. — Clarendon Press, 1971. — P. 135.
  • David D. Laitin, Said S. Samatar. {{{загаловак}}}. — Westview Press, 1987. — P. 15.
  • Kusimba, Chapurukha Makokha. The Rise and Fall of Swahili States. — AltaMira Press, 1999. — P. 58.
  • Defrémery & Sanguinetti 1854, p. 192 Vol. 2
  • Dunn 2005, pp. 126–127
  • Stavrianos, Leften Stavros. The world to 1500: a global history. — Prentice-Hall, 1970. — P. 354.
  • Dunn, Ross E. The Adventures of Ibn Battuta. — University of California Press, 2005. — ISBN 0-520-24385-4.
  • Dunn 2005, p. 215; Gibb & Beckingham 1994, p. 777 Vol. 4
  • Gibb & Beckingham 1994, pp. 814–815 Vol. 4
  • Dunn 2005, p. 282
  • Dunn 2005, pp. 283–284
  • Dunn 2005, pp. 286–287
  • Цивилизации долины Нигера: Легенды и золото. Ч. 2 Мали.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 21 лютага 2022.
  • Gibb 1958, p. ix Vol. 1; Dunn 2005, p. 318
  • Літаратура


    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ібн Батута, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ібн Батута Маршруты падарожжаўІбн Батута Далейшы лёсІбн Батута ЛітаратураІбн Батута1304136924 лютагаАрабская моваТанжэрФес

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Генрых III ВалуаЛідсГігабайтІван ШамякінМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеНавелаГольмійБеларускі лацінскі алфавітPayPalЯндэксФранцыск СкарынаЕгіпетНацыяналізмПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтЭдуард Сямёнавіч НіканораўToyota Motor CorporationНавамыргарадскі раёнГлебаАсіміляцыя талышоўПнеўманіяСымон-музыкаWorld Wide WebПрудок (Гомель)М. Цяцерскі66-я цырымонія «Грэмі»Вялікая пандаМоўная інтэрферэнцыяБеларускія татарыАнглійская моваПалавы актМаксім Філімонавіч УсКупал-цыбулінаВасіль ВіткаГерманіяСкандыйБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаБеларуская моваВ’етнамЧарадзейныя казкіФра Беата АнджэлікаСмерцьКаханак Вялікай МядзведзіцыТобі АлдэрвейрэлдЗборная Іарданіі па футболеСлонімЧорны замак АльшанскіАлесь РазанаўДаніэль КанеманПадобнасць (геаметрыя)Тадэвуш КасцюшкаМелатанінНарачанская група азёрГроднаЮрась СвіркаТочка BYПеніс чалавекаУладзімір Пятровіч ЖданаўКока-КолаВялікае Княства Літоўска-Беларускае1576Творны склонМустафа I27 сакавікаРоджэр ФедэрэрНів КэмпбелДамінік РудніцкіСтарабеларуская моваКірыцімаці216 да н.э.Паўночная АмерыкаПаўночная КаралінаУвасабленнеЗнак бядыБеларуская градаOnliner.byРэпрэсіі ў БССР🡆 More