Шупеня: традыцыйная страва

Шупеня (па-летувіску: šiupinys, па-ўкраінску: шопень) — патраўка ці рагу на аснове груцы і скварак ці мяса, вядомая ў беларуска-літвінскай і ўкраінскай кухнях.

Шупеня
Нацыянальная стравабеларуская, летувіская, украінская
Асноўны складнікфасоля/гарох, сала/сьвініна
Распаўсюджаныя складнікіячныя крупы, бульба, грыбы, цыбуля, мука

Лявон Патоцкі апісвае шупеню ў «Мэмуарах пана Камэртона» як улюбёную страву жамойтаў, якую гатавалі на вясельле ці хрэсьбіны. Паводле Данэлайціса, елі яе таксама на Масьленіцу(lt) ды Каляды. У Клайпедскім краі падавалася з кавай ці півам.

На Беларусі распаўсюджаная ў межах гістарычнай Літвы. Ва Ўкраіне захавалася толькі на Гуцульшчыне. Пад Кракавам вядомая падобная страва пад назваю «дзядоўская суполка»(pl).

Прыгатаваньне

Беларускі варыянт

Бульбу абабраць, вымыць і адварыць да гатовасьці, так сама адварыць бабы і зьняць зь іх лупіньне. Цыбулю дробна парэзаць і спасіраваць да залацістага колеру. Да цыбулі дадаць сьмятану і прагрэць. Патаўчы бульбу, бабы й цыбулю ў таўканіцу, дадаць кроп і мелены перац. Падаваць можна зь сьвежай і салёнай гароднінай ды мясам.

Летувіскі варыянт

  • 100 г тлустай сьвініны або кілбасы
  • ½ цыбулі-рэпкі дробным кубікам
  • 50 г груцы
  • 50 г гароху
  • 50 г фасолі
  • 2 бульбіны (надраць і крыху адціснуць)
  • булён мясны або гароднінны
  • яйка

Сьвініну і цыбулю абсмажыць, дадаць крупы, гарох, фасолю (бабовыя папярэдне замачыць у халоднай вадзе на 6-8 гадзінаў), заліць булёнам і тушыць да гатовасьці мясапрадуктаў. Потым іх выняці і, памешваючы, увесьці таркаваную бульбу. Варыць, памешваючы, да гатовасьці (каб перастаў адчувацца крухмал). Падаваць з салёнымі гуркамі, хлебам, зяленівам, грыбамі, сьмятанаю і яйкам «у мяшэчак».

Украінскі варыянт

  • 1—1,5 кг маладой бульбы
  • 1-2 шклянкі фасолі
  • 50 г кукурузных крупаў
  • 1 цыбуля-рэпка
  • 3—4 ст. лыжкі сала
  • 0,5 шклянкі сьмятаны
  • кроп
  • соль
  • мелены чорны перац

Бульбу абабраць, памыць і адварыць да гатовасьці, так сама адварыць фасолю і зьняць лупіньне. Зварыць кукурузныя крупы. Цыбулю дробна нарэзаць і спасіраваць да залацістага колеру. Да цыбулі дадаць сьмятану і прагрэць. Патаўчы гарачую бульбу, фасолю й цыбулю ў таўканіцу, зьмяшаць з кукурузнаю кашаю, дадаць кроп і мелены перац. Падаваць з маласольнымі гуркамі ды мясам.

Звычаі

У Беларусі густую шупеню падаюць сватам са сьвіным хвастом, які стаіць тырчма, калі дзяўчына дае згоду выйсьці замуж, і паземна на паверхні пры адмове.

Крыніцы

Літаратура

  • Tarybų Lietuvos enciklopedija. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. 4 (Simno — Žvorūnė). — С. 209.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шупеня ПрыгатаваньнеШупеня ЗвычаіШупеня КрыніцыШупеня ЛітаратураШупеня Вонкавыя спасылкіШупеняБеларуская кухняЛетувіская моваМясаПатраўкаСкваркаУкраінская кухняУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МэдыяВікіІнданэзіяІсьляндзкі коньУрліхАзартная гульняБесьпілётнікБудызмКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)СяляваЗьміцер БартосікМачанкаДыялёгПаўзуныДаброФундацыя «Вікімэдыя»За Беларусь!Віды сувязі словаўЮлі ТаўбінМарыянскі жолабЗнак рашоткі (актаторп)Пошукавая аптымізацыяПятрусь БроўкаПесьня пра зубраЖан-Поль СартрАляксандар ЛукашэнкаЛісьце каштанаўПарнаграфія для жанчынУсяслаў ЧарадзейАнтон ЯльчынУлёф МэльбэргБерасьцейская вобласьцьРадаслаў АстроўскіВоршаЮры ГумянюкГенадзь ШутаўДрама (аповесьць)ЛагойскДзед ТалашЛезьбіянстваКультура (радыё)Жаночая рыфмаГорадняТожабеларусКропка (знак прыпынку)Пётар МашэраўРыхлікСэксуальныя пазыцыіГалоўная старонкаБеларусыБеларуская мінуўшчына (часопіс)Аркадзь КуляшоўЯнка СіпакоўСанскрытАвечкаВіцебская вобласьцьРаскіданае гняздо (п’еса)Слоўнік НасовічаУнівэрсальны каардынаваны часЭль НіньнёБітва пад ВоршайАндрэй ФедарэнкаКастусь КаліноўскіАлег СалтукСьпіскі замакУладзімер СьцяпанМаркёрВясельная сукенкаМужчына зьверхуХацкель ДунецПаляндвіца🡆 More