Таця́на Сіве́ц (нар.
23 чэрвеня 1982, Менск) — беларуская журналістка, паэтка, драматург, перакладчыца.
Тацяна Сівец | |
Тацяна Мікалаеўна Сівец | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 23 чэрвеня 1982 Менск |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, драматург, перакладчыца, журналістка |
Гады творчасьці | 1993 — цяпер |
Жанр | Паэзія |
Мова | беларуская мова, расейская мова і ангельская мова |
Дэбют | 1998 (газэта «Сям’я») |
Узнагароды | |
naya1982.livejournal.com |
Скончыла факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ ім. М. Танка (2005), атрымаўшы спэцыяльнасьць настаўніка ангельскай мовы, беларускай мовы і літаратуры. Асьпірантка Інстытуту літаратуры ім. Я. Купалы НАНБ. Супрацоўніца радыёстанцыі «Беларусь». Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 2003). Пачала пісаць вершы ў 1997 г., дэбютавала ў друку ў 1998 (газэта «Сям’я»).
З 2011 году — галоўны рэдактар рэспубліканскага моладзёвага часопіса «Маладосць». З 1 сьнежня 2011 году — галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва» (стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка выданьня.
З 2012 па 2016 год — сябра Прэзыдыюму Праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
З 2013 па 2017 год — вядучая праграмы «Ды@блог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3».
З 14 верасьня 2015 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Медыцынскі веснік». З 14 чэрвеня 2016 году — галоўны рэдактар газэты «Медыцынскі веснік».
З кастрычніка 2016 году — ганаровы член Саюзу пісьменьнікаў Азэрбайджану. У 2016 годзе скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2016 па 2021 год — старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы.
Працуе ў рэчышчы паэзіі, прозы, крытыкі, драматургіі, паэтычнага перакладу. Перакладчыца на беларускую мову любоўнае паэзіі Элізабэт Барэт Браўнінг. Перакладае на беларускую мову творы паэтаў Рэспублікі Комі, Таджыкістана, Кітая, Расеі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Азэрбайджана. Яе вершы перакладзены на азэрбайджанскую, ангельскую, баўгарскую, калмыцкую, расейскую, украінскую, чачэнскую мовы.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Тацяна Сівец, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.