Беларусь 3

«Белару́сь 3» — культурна-асьветніцкі тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў лютым 2013 году.

«Беларусь 3»
Беларусь 3
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Створаны 8 лютага 2013 (11 гадоў таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Наталля Васільеўна Марынава, Галоўны дырэктар
Слоган Тэлеканал сапраўдных каштоўнасцей
Афіцыйны сайт 3belarus.by

Першы лічбавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь. Вяшчае на беларускай і расейскай мовах.

Гісторыя

Тэлеканал пачаў сваё вяшчаньне 8 лютага 2013 у 7:50 паказам Гімна Рэспублікі Беларусь, далей этэр працягнуў дакумэнтальны фільм АТН «Горацкія пацехі» з цыклю «Зямля беларуская». Вяшчаньне сканчаецца пасьля апоўначы. У пэрспэктыве канала паказ мастацкіх фільмаў і сэрыялаў, экранізацыяў літаратурных твораў. Тэлеканал «Беларусь 3» — першы лічбавы канал беларускай тэлевізіі, які трансьлюецца ў якасьці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса, у бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.

На верасень 2013 году тэлеканал налічваў 32 штатныя супрацоўнікі. На 2016 год тэлеканал «Беларусь 3» здымаў і паказваў канцэрты і спэктаклі, у тым ліку опэры. Таксама прысутнічалі мастацкія фільмы паводле клясычных літаратурных твораў і клясыка кінэматографа. Перадачы тэлеканала разьмясьцілі на вэб-бачыне 3bеlаrus.bу і канале ў «Ютубе». Па выніках 3-гадовай дзейнасьці найбольш прагляданымі перадачамі былі: «Подых струн», «Размаўляем па-беларуску», «Бард-парад», гіт-парад «Сто песень для Беларусі», «Камэртон», «Дыяблог» і «Наперад у мінулае». У 2017 годзе каля 75% перадачаў уласнай вытворчасьці тэлеканала «Беларусь 3» былі беларускамоўнымі. Пагатоў штодзённае вяшчаньне тэлеканала па-беларуску склала 32% агульнага аб’ёму, што перавышала 5 гадзінаў за содні.

Штодзённая аўдыторыя канала ацэньваецца ў больш за 850 тыс. гледачоў.

Праграмы

Ранейшыя перадачы

  • «Дыя@блог» (панядзелак-чацьвер; вядоўцы — Навум Гальпяровіч, Сяргей Макарэй, Аляксандар Цярэшчанка, Тацяна Сівец і Стэла Чыркова) (бел.)
  • «Зямля беларуская»
  • «Культпрасьвет» (нядзеля, 22:10; вядоўцы — Аляксандар Дамарацкі і Андрэй Мукавозчык(бел.)
  • «Размаўляем па-беларуску» (субота, 10:55; вядоўца Алена Трацэнка) (бел.)
  • «Росчырк часу»
  • «Слоўца»
  • «Таямніца душы» (нядзеля, 8:00) (бел.)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларусь 3 ГісторыяБеларусь 3 ПраграмыБеларусь 3 КрыніцыБеларусь 3 Вонкавыя спасылкіБеларусь 3БелтэлерадыёкампаніяТэлеканал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БеларусьБусел белыКліматМ’янмаПарнаграфія ў БеларусіАльфаТаўканіцаПятро ВасючэнкаАляксандар ШыдлоўскіРэстаранПрыдатак (мовазнаўства)Bayraktar TB2Анатоль БутэвічКоргіАнатоль ЗэкаўСялява.smАляксей БацюкоўУладзімер КараткевічДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Анатоль Сербантовіч1863Ігар ПракаповічРыгор БарадулінМастацкая літаратураЯгайла (імя)ПрыматыКазімер ЯгайлавічЖорсткая парнаграфіяПарыжЕўняНямецкая моваІнфляцыяВясельная сукенкаУсяслаў ЧарадзейАндрэй ФедарэнкаІгар БабкоўБярозка (часопіс)За Беларусь!Алег СалтукГенадзь ПашкоўАнтонімыКультура (радыё)Міхась БашлакоўШрубаБойрыкс (імя)Джозэф Рабінэт БайдэнПарнаграфія ў ЗШАУладзімер ДубоўкаСьвяты Юры.bbУрманБэрнатНазоўны склонКарлес ПудждэмонСлоўнік НасовічаСпадчына (верш)Уладзімер Арлоў (гісторык)Вікікрыніцы20241896Андрусь ГорватДунайГальвідМаксім ГарэцкіПарнаграфія ў сецівеМікола ГусоўскіЯўбутЭякуляцыяАляксей ДудараўАлесь ПетрашкевічАрцём Арашонак🡆 More