Сьвята Сьвятла

Сьвя́та сьвятла́ (па-француску: fête des lumières) — традыцыйнае сьвята ў горадзе Ліёне, якое праходзіць напачатку сьнежня.

Сьвята Сьвятла
Сьвята сьвятла ў 2010 годзе

Гісторыя

Сьвята Сьвятла 
Сьвята сьвятла

Пачатак сьвяткаваньня адносіцца да 1643 году, калі ва ўсёй Эўропе зьявілася эпідэмія чумы. Гарадзкія дарадцы прынялі пастанову зьвярнуцца непасрэдна да Дзевы Марыі з просьбай пра заступніцтва і прынялі загадзя абяцаньне ўсімі даступнымі ім сіламі праславіць яе. 8 верасьня чума сьціхла, і Ліён стаў адзіным у Францыі горадам, які практычна не закранула эпідэмія.

Абяцаньне было ўвасоблена ў выглядзе статуі Маці Божай, выкананай з пазалочанай бронзы. Аднак у верасьні, як правіла, адбываецца паводка, якая ўскладняла доступ да месца знаходжаньня статуі. Таму цырымонія была перанесена на 8 сьнежня. У дзень, прызначаны для правядзеньня гарадзкога сьвята, надвор’е было вельмі дрэннае. Аднак паўсюль панавала агульная радасьць, горад быў упрыгожаны агнямі, званілі званы і стралялі гарматы. Аднак як толькі кардынал дэ Богард асьвяціў статую, распачалася навальніца, і з прычыны непагадзі агні давялося пагасіць і скончыць цырымонію.

Калі навальніца прайшла, насельніцтва яшчэ знаходзілася ў сьвяточным настроі і без афіцыйнага на тое ўказаньня запаліла паўсюдна агні, працягнуўшы сьвята. Так зьявілася традыцыя ілюмінацыі.

Сучаснасьць

З часам сьвята набыла сьвецкі характар. Муніцыпалітэт Ліёну ўсьвядоміў, што штогадовыя сьнежаньскія ілюмінацыі значна падвышаюць прывабнасьць гораду ва ўсіх значэньнях гэтага слова: «…падсвятленьне ўяўляе сабой унікальны спосаб адназычць асаблівасьці гораду, яго сьцен і архітэктурных скарбаў».

У 1989 г. быў зацьверджаны «Плян Асвятленьне», згодна зь якім прынята штоноч асьвятляць 325 грамадзкіх будынкаў гораду. У 2002 годзе сьвята было заменена Фэстам агнёў, які доўжыцца чатыры дні з 8 сьнежня. Штогод гэта велічнае сьвята прыцягвае ў горад да трох мільёнаў турыстаў.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ЛіёнФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй АлександровічАкварэльЗямля пад белымі крыламіПаўлінка (п’еса)Славамір АдамовічУлёф МэльбэргБерасьцейская вобласьцьПрыёрбанкЖанна Некрашэвіч-КароткаяУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціРасейская моваЯнка КупалаРэстаранНармандыяМіндоўгКавалёўЛанеўскія-ВоўкСтаніслаў ШушкевічАндрэй Курэйчык1891Казімер ЯгайлавічБеларуская мінуўшчына (часопіс)БудызмБеларускі рубельЛацінская моваДомінік СобаслаіАртур ВольскіРадаслаў АстроўскіЛіцьвіныVolvo CarsГарбатаРыгор КастусёўМіжнародны стандартны кніжны нумарСакуныНазоўны склонРасеяIBM26 красавікаКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Пётар МашэраўЗа Беларусь!ПарнафільмКрычаўскі палацАлег СалтукQR-кодАляксандар ВіхорОйча нашПарнаграфія для жанчынПастава 69Дзень ЗямліДотык пісі рукоюСураж (Польшча)Пастава на каленяхСяргей НавумчыкБагуслаў РадзівілМаларытаСяржук Сокалаў-ВоюшРысБярозка (часопіс)РодВінцэсь МудроўWОрдэн ПагоніКанадаБесьпілётнікМаксім Гарэцкі🡆 More