Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 Году

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году, Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэўдальнага права Вялікага Княства Літоўскага, помнік беларускае пісьменнасьці, мовы й юрыдычнае думкі.

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 Году
Старонка II Статуту. Віцебскі сьпіс

Дзейнічаў на землях Вялікага Княства Літоўскага ў 1566—1588, а таксама на Правабярэжнай Украіне ў XVII—XVIII стагодзьдзях.

Асноўныя крыніцы: агульназемскія й рэгіянальныя прывілеі, Судзебнік Казімера (1468), Першы Статут і некаторыя нормы звычаёвага права, таксама выкарыстоўваліся нормы царкоўнага (рыма-каталіцкага й грэка-праваслаўнага) права. Злучыў тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасьцю й тэарэтычнымі асновамі рымскага й заходнеэўрапейскага права.

Для падрыхтоўкі Другога Статуту ў 1551 меркавалася стварыць камісію з 10 чалавек (5 каталікоў і 5 праваслаўных), аднак вызначаны толькі імёны 5 каталікоў — гэта біскуп жамойцкі Ян Даманоўскі, віленскі канонік Станіслаў Габрыловіч, віленскі войт і сакратар гаспадара Аўґустын Ратундус, віленскі судзьдзя Павал Астравіцкі й Марцін Валадковіч. Невядома, ці ўтварылася камісія ў такім сладзе, бо з тэксту Бельскага прывілею (1564) вынікае, што праект рыхтавала іншая камісія: «особы певные, рады наши, маршалкове, врадники земские, хоружие и иные особы ряду и народу шляхецкого, доктори прав чужоземских, которые заседши не одно поправили тот статут старый, але теж новым кшталтом некоторые розделы звлаша судовый, за засаженьем новым обычаем суду и порадку судового то становили и написали». Працай гэтай камісіі кіраваў канцлер Мікалай Радзівіл «Чорны», у ёй удзельнічаў маршалак надворны Астафей Валовіч, а таксама, відаць, П. Раізі, А. Ратундус і іншыя. Складальнікі надалі нормам зводу аднастайную й сучасную, на той час, форму й праўную тэрміналёгію (беларускую), зразумелую для большасьці насельніцтва, што спрыяла ўмацаваньню сярод шляхты й мяшчанаў павагі да закону й дзяржавы.

Праект перадалі сойму на папярэдні разгляд у 1561, зацьвердзілі толькі 1 ліпеня 1564. Меркавапася, што звод набудзе сілу 11 лістапада 1564, аднак праз спрэчкі датычна асобных артыкулах гэта адбылося толькі 1 сакавіка 1566. Некаторыя зьмены ўнёс у яго прывілей ад 1 ліпеня 1566. Улучаў Віленскі прывілей (1563), Бельскі прывілей (1564) і Віленскі прывілей (1565).

Захаваў зь невялікімі зьменамі структуру Першага Статуту. Складаецца з 14 разьдзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3 разьдзелы ахопліваюць нормы дзяржаўнага, вайсковага, адміністарцыйнага права, 4-ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае й апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае права, 10-ы — лясное й паляўнічае права, 11—14-ы — крымінальнае права. Найбольш істотныя зьмены адбыліся ў нормах дзяржаўнага, судова-працэсуальнага й цывільнага права.

Замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзянаў, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны сувэрэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаваньне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленьне суду ад органаў улады й кіраваньня. Для гэтага ствараліся земскія суды й падкаморскія суды. Больш поўна рэглямэнтавалася кампэтэнцыі органаў дзяржаўнае ўлады й кіраваньня, якія засноўваліся на агульных прынцыпах фэўдальнага права: стварэньня палёгкаў і перавага для клясы фэўдалаў і стану шляхты, недапушчэньне простых людзей у органы кіраваньня, замацаваньне праўнае няроўнасьці розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Напісаны старабеларускай мовай, перакладаўся на лацінскую й польскую.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 Году Глядзіце таксамаСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1566 Году КрыніцыСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1566 Году ЛітаратураСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1566 Году Вонкавыя спасылкіСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1566 ГодуБеларуская моваВялікае Княства ЛітоўскаеПраваФэўдалізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

HTMLПМанчэстэр СіціАўстрыяШарашоў1962СярэднявеччаБеларуская ССРДзірМэдыяВікіКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)Васіль ТацішчаўТэорыя мностваўФранцуская моваЛетуваЗлучаныя Штаты АмэрыкіАпострафСтаматытISSNІмёны ліцьвінаўГітараМаскоўская вобласьцьРышард КапусьцінскіЛунінецАрыстыд БрыянЛільУгратПераклады Бібліі на польскую мовуРэспубліка СэрбскаяСаудаўская АрабіяІндуісцкія календарыМікіта НайдзёнаўПерапіс насельніцтва ЗШАРасеяСлавянеInstagramФундацыя «Вікімэдыя»Берасьцейскі раёнАлена СкірмунтДжэймз ГардэнЯўген ШатохінСэптуагінта1xbetМарына ВасілеўскаяПарнафільм у ФранцыіБранская вобласьцьФрыт’яф НансэнКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)Якасныя прыметнікіСымпсаныПінская вобласьцьМаёнтакГеоргі НедзьведзьMicrosoft WindowsМужчына зьверхуПалесьсе (прадпрыемства)ФутболНямеччынаМурманскУкраінаГанзаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеМуамар КадафіКампутарная гульняЗнак рашоткі (актаторп)ІндуізмГарадзішча (Баранавіцкі раён)Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Вільня)Індаэўрапейцы🡆 More