Судзебнік Казімера: кодэкс Вялікага Княства Літоўскага 1468 року

Судзе́бнік Казі́мера, Стату́т Казімера, Судзебнік 1468 року — першы звод законаў Вялікага Княства Літоўскага, укладзены вялікім князем Казімерам Ягайлавічам 29 лютага 1468 року.

Стаў першай спробай укладаньня законаў ВКЛ, працягнутай трыма Статутамі XVI стагодзьдзя. Напісаны рускай мовай.

Судзебнік Казімера
Судзебнік Казімера з фонду Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Маскве (Расея)
Судзебнік Казімера з фонду Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Маскве (Расея)
Створаны 29 лютага 1468
Месцазнаходжаньне Дзяржаўны гістарычны музэй[d], Расейская дзяржаўная бібліятэка[d] і Ягелонская бібліятэка
Аўтар(-ы) Казімер Ягелончык
Тып носьбіту папера
Тэматыка гаспадарчае права[d]

Гістарычнае тло

Гісторыкі сышліся ў меркаваньні, што найбольш імаверна Судзебнік Казімера быў укладзены ў лютым 1468 року, калі Сойм ВКЛ засядаў у Вільні. Дакладную дату выданьня (29 лютага 1468 року) вызначыў протаярэй Іван Грыгаровіч. Судзебнік напісаны рускай мовай суцэльным тэкстам. Арыгінал да нашага часу не захаваўся, аднак існуюць некалькі сьпісаў канца XV — пачатку XVI стагодзьдзяў:

  • так званы «Румянцаўскі», датаваны 80-мі гадамі XV стагодзьдзя, захоўваецца, у Расейскай дзяржаўнай бібліятэцы;
  • «Тарноўскі» (апошняя чвэрць XV стагодзьдзя) захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы (Кракаў, Польшча);
  • «Увараўскі» (канец XV — пачатак XVI стагодзьдзя) — у Дзяржаўным гістарычным музэі Расеі.

Апошні асобнік найбольш поўны, упершыню яго апублікаваў у 1826 року Ігнацы Даніловіч, прафэсар права Віленскага ўнівэрсытэту. Назва Судзебнік ці Статут Казімера — сучасная, у арыгінале меў агульнапрынятую для такіх дакумэнтаў назву «Ліст». Падзел на 25—28 артыкулаў зьдзейсьнілі дасьледнікі ў XIX стагодзьдзі.

Судзебнік складзены на аснове звычаёвага права і судова-адміністрацыйнай практыкі. У адрозьненьне ад ранейшых вялікакняскіх прывілеяў, не надаваў шляхце новых правоў. Як вынікае са зьместу, кодэкс прызначаўся для шляхцічаў і земляўласьнікаў, якія атрымалі ад Казімера ў 1447 року прывілей на княскіх сялянаў(d) — кляс залежных сялянаў, якія ў выніку стануць прыгоннымі. Кодэкс спрабаваў упарадкаваць абыходжаньне з такімі сялянамі. У дакумэнце не пазначана, для якіх судоў ці абшараў ён прызначаны, але гісторыкі лічаць, што ягонае дзеяньне магло распаўсюджвацца на ўсю тэрыторыю ВКЛ да прыняцьця I Статуту 1529 року.

Нягледзячы на нязначны памер і ахоп, Судзебнік 1468 року меў агромнае значэньне для парадкаваньня заканадаўства ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ён зафіксаваў нормы літоўскага звычаёвага права, запачаткаваў кадыфікацыю будучых Статутаў, якія сталі паўнавартасным зводам тагачаснага літоўскага права, узорным для суседніх дзяржаваў.

Зьмест

Кодэкс усталяваў адзіныя для ўсёй дзяржавы пакараньні і судовыя працэдуры за асобныя віды злачынстваў. Ён закранаў толькі злачынствы супраць уласнасьці (крадзеж і рабаваньне). Мноства іншых выпадкаў ня трапілі ў кодэкс і судзіліся паводле звычаёвага права. Упершыню законам быў усталяваны мінімальны век, зь якога пачыналася крымінальная адказнасьць: сем гадоў.

Найперш у Судзебніку пералічаныя пакараньні для простых сялянаў, яія ў XV стагодзьдзі паступова пераўтвараюцца з вольных у прыгонных. Узмацненьне фэадальнага прыгнёту было замацавана артыкулам, які прадугледжваў суворае пакараньне за садзейніцтва ўцёкам нявольных і фэадальна залежных сялянаў.

Шляхцічаў тычыліся артыкулы, што разьвязвалі тэрытарыяльныя спрэчкі: Судзебнік забараняў практыку наездаў[прыбраць шаблён] і апісваў судовы спосаб вырашэньня такіх пытаньняў. Злачынствы, зьвязаныя з самахотнай вырубкай лесу, наезды, рабаваньні меў судзіць сам вялікі князь з паны-радай. Княскіх сялянаў судзілі цівуны, а прыгонных — іхнія паны ці прызначаныя імі асобы.

Упершыню ў Судзебніку Казімера зьявілася азначэньне злачынства як парушэньня закону. Пералічаныя чатыры віды пакараньняў у залежнасьці ад нанесенай шкоды. У звычаёвым праве існавала практыка кампэнсаваць пацярпеламу матэрыяльную шкоду, а скрадзенае майно перадавалі на карысьць суду. Судзебнік абмяжоўваў гэтае права: калі злачынца ня мог кампэнсаваць шкоду, то суд быў абавязаны вярнуць пацярпеламу канфіскаванае майно. За буйныя крадзяжы (на суму большую чым паўканя) былі ўведзеныя цялесныя пакараньні і нават павешаньне, якім маглі пакараць за паўторныя злачынствы, выкраданьне кароваў і коней ды буйнейшыя крадзяжы.

Кодэкс забараняў выкупленьне асуджанага ад сьмяротнай кары, як дагэтуль дзеялася ў звычаёвым праве. Было дазволенае выкарыстаньне катаваньняў для абвінавачаных у крадзяжы. Саўдзельнікі — блізкія сваякі абвінавачанага — несьлі салідарную адказнасьць, за выняткам выпадкаў, калі ня ведалі і ня бралі ўдзелу ў злачынстве. У апошнім разьдзеле ўводзілася адказнасьць для ўсіх жыхароў за належнае абыходжаньне і ўтрыманьне ў парадку дарогаў і мастоў.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Судзебнік Казімера Гістарычнае тлоСудзебнік Казімера ЗьместСудзебнік Казімера КрыніцыСудзебнік Казімера ЛітаратураСудзебнік Казімера Вонкавыя спасылкіСудзебнік КазімераВКЛКазімер ЯгайлавічКодэксСтарабеларуская моваСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСьпіс вялікіх князёў літоўскіх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Землятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)Вайдыла (імя)Чарнобыльская катастрофа.byСтогадовая вайна.ae.cxMozilla FirefoxЎАлесь Разанаў.jpАндрэй Мукавозчык.cy1939.viGTA IVЯнаўІсус ХрыстосКляса (праграмаваньне)Француская моваBlack Sabbath.nf.kz.mhКачэрычыЗлучнік1912НазоўнікЖанчына з жанчынайЗямля пад белымі крыламіГендрутаАдам РусакНямеччына.hnСьвянцянскі раёнЯнка МаразовічАвэрэйсэльЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)Марат Жылінскі9436СмаленскБеларускі афіцыйны правапіс.kpПалесьсеДыялект201130-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская).shТравеньГісторыя Брагіна.bi.guУладзімер ДубоўкаСьвятлана Зелянкоўская30Сяргей Прытыцкі2006Гішпанская мова30 красавікаБрысбэйнТаўцівіл (імя).prСядзібаМарыюпаль.pf.gyКанада2022КлясаБеларуская грэка-каталіцкая царкваЛос-Анджэлес1997.tpХуткія шахматы🡆 More