Ручнікі

«Ручнікі́» — любоўная песьня 1959 году на верш Веры Вярбы і музыку Міколы Пятрэнкі.

«Ручнікі»
Песьня выканаўцы гурт «Песьняры»
Мова беларуская
Напісаная 1959 (65 гадоў таму)
Працягласьць 2:58
Аўтар(ы) Вера Вярба
Кампазытар(ы) Мікола Пятрэнка

Упершыню прагучала ў 1959 годзе ў Віцебску на аглядзе мастацкай самадзейнасьці, пасьля чаго яе сталі выконваць прафэсійныя сьпевакі, у тым ліку гурт «Песьняры». На першых грамзапісах памылкова пазначалася ў якасьці народнай. Стала найбольш папулярнай сярод больш як 200 песьняў кампазытара Міколы Пятрэнкі.

Вобразнасьць

Выкладнік беларускай мовы і літаратуры Мікола Пятрэнка (1919—1997) заўважыў верш «Ручнікі» студэнткі БДУ Веры Вярбы (Гертруды Сакаловай; 1942—2012) ў часопісе «Полымя». Яго кранула дзея і дасьціпнасьць гутаркі на падставе народных вобразаў. Ручнік абазначаў утульнасьць дому, гасьціннасьць яго гаспадароў і повязь усіх пакаленьняў роду. Таму ручнік выступаў абярэгам сям’і. Вада ўвасабляла жыцьцё, а рака ўспрымалася ў якасьці плыні, якая жывіць навакольле каханьнем. Словы «ўпусьціла дзеўка беленькі ручнік» абазначалі кіданьне сямейных патрабаваньняў у плыню асабістага каханьня. Пацалунак служыў ахоўнікам узьніклых стасункаў між каханкамі, якіх аберагаў ад спакусьлівай вірлівасьці. У выкананьні гурта «Песьняры» злучнік «што як» замяніў «бо», у выніку чаго выраз стаў перадаваць гумар хлопца.

Словы

У суботу Янка ехаў ля ракі,
Пад вярбой Алёна мыла ручнікі.
— Пакажы, Алёна, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на кані раку?

— Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муці мне толькі чыстае вады, —
У маркоце Янка галавой панік,
Упусьціла дзеўка беленькі ручнік.

— Янка, мой саколік, памажы хутчэй,
Ой, плыве зьнікае ручнічок з вачэй.
— Любая Алёна, я вады баюсь,
Пацалуй спачатку, што як утаплюсь?

Супыніўся гнеды пад вярбой густой,
Цалаваў Алёну Янка над вадой.
Стала ціха, ціха на ўсёй зямлі
Па рацэ далёка ручнікі плылі.

—Вера Вярба, «Ручнікі» // Часопіс «Полымя»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ручнікі ВобразнасьцьРучнікі СловыРучнікі КрыніцыРучнікі Вонкавыя спасылкіРучнікіПесьня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СыднэйУправа КДБ па вайсковай контравыведцыБагуслаў РадзівілВершЗямля пад белымі крыламіЛацінкаШмоняБаер ЛевэркузэнГрунвальдзкая бітваНаваградакІльля ЦішуроўСэкс па тэлефонеДамаскПолацакБраціславаКітайЖанчына з жанчынайБісэксуальная парнаграфіяВасіль ІгнаценкаБялкаў (Слубіцкі павет)Багародзіца (гімн)Мікола МятліцкіДзьвінскЭймантРэжым ЛукашэнкіДзеяслоўЛясунTUT.BYГерэйкаМікіта ХрушчоўЛідзкае піваBet365Марат МаркаўВаймарскі клясыцызмСусьветная служба Бі-Бі-СіПартрэт Дарыяна ГрэяЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўПошасьцьФлорыда1945МаёнтакАнатоль СысГорадняDNSРуген (імя)КурыцаДруяМаксім ЛужанінМіжнародная сыстэма СІВадзім Саранчукоў1989Гаяна-ЭсэкібаApple Inc.Лязьбійская парнаграфіяМерацкая ратушаЗіновій ПрыгодзічБеларусьGoogleВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьГаянаПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)1943ПВольга ІпатаваАкалічнасьцьСлавамір АдамовічВадзянікКаханьне без пранікненьняСьвятлана Ціханоўская🡆 More