Пакаленьне

Пакале́ньне — ўзроставая група людзей, фармаваньне характару якіх адбываецца пад уплывам пэўных гістарычных падзей, эканамічных і культурных абставін.

Гэта абумоўлівае падабенства й агульнасьць некаторых індывідуальных характарыстык у выніку падобнага для прадстаўнікоў дадзеных узроставых груп сацыяльнага вопыту.

Пакаленьне
Гэтае фота адлюстроўвае чатыры пакаленьня жаночае лініі: немаўля, яго матуля, бабуля й прабабка

У біялёгіі: пакаленьне (генэрацыя) — гэта група асобін у папуляцыі з аднолькавай ступеньню сваяцтва ў дачыненьні да агульных продкаў. Таксама можна акрэсьліць як групу асоб, аднолькава аддаленых у роднасным стаўленьні ад агульных продкаў. Напрыклад, у чалавека: бацькі, дзеці, унукі — тры пасьлядоўных пакаленьня; прамежак часу паміж нараджэньнем бацькі й сына, маці й дочкі завуць даўжынёй пакаленьня (каля 30 гадоў).

Даўжыня пакаленьня

Даўжыню пакаленьня традыцыйна вызначаюць як "сярэдні інтэрвал часу паміж нараджэньнем бацькоў і нараджэньнем іх дзяцей.

Адрозьніваюць прамы й ускосны мэтады вылічэньня даўжыні пакаленьня. Прамы мэтад заснаваны на схеме рэальнага пакаленьня й вызначае рознасьць паміж сярэднім узростам бацькоў і сярэднім узростам дзяцей. Навуковец Я. З. Уліцкі вылучыў наступныя мадыфікацыі гэтага мэтаду: паміж бацькамі і ўсімі дзецьмі; паміж бацькамі й сярэднім дзіцем; паміж бацькамі й старэйшым або малодшым дзіцем; паміж бацькам і сынамі, якія працягваюць род (мужчынская лінія); паміж бацькам і сярэднім дзіцем (мужчынская лінія); паміж маці й старэйшай або малодшай дачкой (жаночая лінія). У залежнасьці ад пэўных мэтаў аналізу ўжываецца тая або іншая мадыфікацыя вылічэньня даўжыні пакаленьня па прамому мэтаду, прычым вынікі разьлікаў па мужчынскім і жаночым лініям могуць істотна адрозьнівацца.

Існуюць і іншыя спосабы вылічэньня даўжыні пакаленьня. Так, ангельскі статыстык Л. Конар у 1926 годзе прапанаваў вылічаць даўжыню пакаленьня як сярэдні шлюбны ўзрост плюс сярэдні ўзрост бацькоўства; апошняя велічыня ёсьць сярэдні ўзрост дзяцей сярэдняй сям’і.

Назвы пакаленьняў

Пакаленьням людзей, якія нарадзіліся пачынаючы з XX стагодзьдзя, прынята даваць назвы, мянушкі. Так, амэрыканскія дэмографы вылучаюць некалькі традыцыйных азначэньняў розных пакаленьняў.

Амэрыканскія пакаленьні

Савецкія пакаленьні

Беларускія пакаленьні

У беларускай сацыялёгіі няма акрэсьленых межаў для вызначэньня той ці іншай генэрацыі людзей, якія жылі й нарадзіліся ў часы незалежнасьці. Некаторыя палітолягі вылучаюць пакаленьне адраджэньня (1987—1995) і так званае нулявое пакаленьне (1995-…).

Аднак бясспрэчным зьяўляецца факт падабенства апошніх пакаленьняў ва ўсім сьвеце, таму прадстаўнікі пакаленьня Y і глябальнага пакаленьня бясспрэчна прысутнічаюць у Беларусі.

Крыніцы

Tags:

Пакаленьне Даўжыня пакаленьняПакаленьне Назвы пакаленьняўПакаленьне КрыніцыПакаленьне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леў СапегаАхоўны статусГрыгорыюс V (папа рымскі)ВыказьнікВільняПятро ДудоКарбоўцыГомельская вобласьцьДрапежныя птушкіВялікабрытаніяДжулія ТэйларУладзімер ЛенінАдэсаАлесь АркушСаюз вызваленьня БеларусіРаскіданае гняздо (п’еса)Андрэй КурэйчыкКонаВячаслаў ЧамярыцкіЖамойцьАкторы парнафільмаўЧарнобыльНаркотыкПаўднёвы полюсБусел белыЮрка МонічДаўгерд (імя)Роксі ПантэрМайкрасофтСьпіс гарадоў БеларусіПімен ПанчанкаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтБеларуска-літоўскія летапісыЖанна Некрашэвіч-КароткаяАндрэй ХадановічБобраВікісховішчаНямеччынаДаўмонт (імя)КойданаўЗлучаныя Штаты АмэрыкіЗьмітрок БядуляСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБеларуская АЭСКунілінгусСтаніслаў ВалодзькаСказ29 красавікаРажава (Беларусь)ГрамадзянінВэб-сэрвэрХарэйСадавінаБеларускае ПалесьсеКатэхізіс Сымона БуднагаЛірыкаІгар БабкоўМікола МятліцкіДзеяслоўБеларусы ў Польшчы2008ЗлучнікДрот1467Лекі-адпаведнікі🡆 More