Музэй Старажытнабеларускай Культуры: музэй у Менску (Беларусь)

Музэй старажытнабеларускай культуры — музэй у Менску (Беларусь).

Музэй старажытнабеларускай культуры
Музэй Старажытнабеларускай Культуры: Мінуўшчына, Апісаньне, Крыніцы
Фрагмэнт экспазыцыі музэю
Філія Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Адрас вул. Сурганава, д. 1 к. 2
Велічыня калекцыі 30 000 адзінак
Плошча экспазыцыі 600 м²
Створаны 7 ліпеня 1977 г.
Адкрыты 15 траўня 1979 г.
nasb.gov.by/bel/organiza…

Мінуўшчына

Заснаваны ў 1977 року на базе Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук БССР як цэнтар вывучэньня і прапаганды беларускай мастацкай спадчыны. Адкрыцьцё, прымеркаванае да сьвяткаваньня 50-рочча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адбылося ў траўні 1979 року.

Апісаньне

Агульная плошча музэю 1200 м², плошча экспазыцыі — 600 м².

Аснову калекцыі музэю склалі экспанаты, сабраныя цягам шматлікіх гадоў супрацоўнікамі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы (ІМЭФ) падчас мастацтвазнаўчых ды этнаграфічных экспэдыцыяў па тэрыторыі ўсёй Беларусі. Усе без вынятку экспанаты музэю – арыгінальныя.

Галоўнай мэтай музэю ёсьць фармаваньне экспэрымэнтальнай базы для далейшага разьвіцьця розных галінаў гістарычнай навукі — гісторыі мастацтваў, рамёстваў, этнаграфіі, эстэтыкі. Калекцыі музэю апавядаюць пра асноўныя вехі гістарычнага разьвіцьця беларускай культуры і мастацтва, пра найбольш значныя помнікі ад каменнага веку да канца XX стагодзьдзя.

Музэй разьмешчаны ў трох залях. Першая заля ўяўляе археалягічную калекцыю з раскопак старажытных стаянак і паселішчаў людзей каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. Другая заля — сакральнага кірунку. У ёй разьмешчаныя абразы, званы, прадстаўленая скульптура і дэкаратыўная разьба з касьцёлаў і цэркваў. Тут жа можна ўбачыць калекцыю мастацкіх тканінаў, датаваных XVII—XIX стагодзьдзямі. У трэцяй залі музэю, прысьвечанай народнай творчасьці й этнаграфіі Беларусі, прадстаўленыя традыцыйныя строі, ручнікі, абрусы, паясы, маляваныя дываны, музычныя інструмэнты, посуд з дрэва, керамікі, - прадметы, якія апавядаюць пра рамёствы і промыслы беларусаў.

Крыніцы

Литература

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Музэй Старажытнабеларускай Культуры МінуўшчынаМузэй Старажытнабеларускай Культуры АпісаньнеМузэй Старажытнабеларускай Культуры КрыніцыМузэй Старажытнабеларускай Культуры ЛитератураМузэй Старажытнабеларускай Культуры Вонкавыя спасылкіМузэй Старажытнабеларускай КультурыМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПанграмаПолацакГотыДрама (аповесьць)РАУСБаня (купал)МінэапалісМаксім Гарэцкі1838Сяргей СахарукГуда (імя)Знак бяды.atКомікс1 красавікаПарнафільм у Францыі.auПорнгабБераКарльскірхэНью-МэксыкаКурыцаЛязьбійская парнаграфіяВіз ЭйрApple Inc.Лявон БаршчэўскіГарнастайКукурузаДэбіянПавал ШрубGoogle searchМілян (футбольны клюб)1884Гаміяні, або дзьве ночы задаволеньняЦмокХанкендзіКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджHromadske.TVГерб Львова543Квадратнае раўнаньнеГрамадзкі набытакЎКампанееўскі раёнЧорны сьпіс ЭўразьвязуСанькова-МядзьвежжаПадляскія мучанікіМогілкіРод (біялёгія)Спліт-альбомЛетні часМосКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)ЛібіяЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)Рада Беларускай Народнай РэспублікіХрапунскі сельсаветБраўзэрВалейболАкторы парнафільмаўСысуныБраніслаў Эпімах-ШыпілаПіццаУладзімер МархельДашкаўка🡆 More