Пінскі Мясакамбінат

26°3′3″ у. д. / 52.11944° пн. ш.

26.05083° у. д. / 52.11944; 26.05083

«Пінскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1939 году ў Пінску (Берасьцейская вобласьць).

«Пінскі мясакамбінат»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз На піку сапраўднага смаку
Заснаваная Верасень 1939
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Берасьцейская вобласьць
Адрас Пінск, вул. Індустрыяльная, д. 1
Ключавыя фігуры Эдуард Шыбун, Мікалай Баханюк
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя паўтушкі куранятаў, вараная каўбаса, вяндліна, рулеты і сасіскі з кураціны, альбумін і варэнікі, паўвэнджаная, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса і сардэлькі зь ялавічыны, вэнджаніна, каўбасы і паўфабрыкаты са сьвініны
Абарачэньне Пінскі Мясакамбінат1158,980 млрд руб (2015 г.; $71,306 млн)
Апэрацыйны прыбытак Пінскі Мясакамбінат38,737 млрд руб (2015 г.; $2,383 млн)
Чысты прыбытак Пінскі Мясакамбінат30,67 млрд руб (2015 г.; $1,887 млн)
Лік супрацоўнікаў 1051 (2016 г.)
Матчына кампанія канцэрн «Берасьцемясамалпрам»

На 2019 год ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 фірмовых крамаў «Пікант» у 4 гарадах Берасьцейскай вобласьці: 5 у Пінску і па адной у Берасьці, Століне і Янаве. Замежныя прадстаўніцтвы мясакамбінату працавалі ў 4 гарадах Расеі: Краснадары, Маскве, Сочы (Краснадарскі край) і Туле. «Пінскі мясакамбінат» выпускаў вырабы пад таварным знакам «Пікант»:

  • паўтушкі куранятаў, вяндліну і рулеты з кураціны;
  • альбумін і варэнікі, эндакрынна-фэрмэнтную сыравіну;
  • вэнджаніну зь ялавічыны, а таксама вэнджаную сьвіную бужаніну, бэкон, галяшку, грудзінку, карбанады, каркоўку, кумпякі, паляндвіцу, рулькі, сьвіныя рэбры, філе і шчыкавіну;
  • паўфабрыкаты зь ялавічыннай пячонкі, а таксама сьвіныя катлеты, пяльмені, сала, стэйкі, фарш, шашлык і шпік;
  • сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы зь ялавічыны, а таксама сыравяленую каўбасу з каніны;
  • варана-вэнджаныя (у тым ліку салямі), сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы са сьвініны, сьвіныя языкі з гароднінай і флячкі;
  • сьвіное жэле, зэльц, паштэт, сальцісон, крывяную (кішка) і лівэрную каўбасы;
  • сасіскі з кураціны і сардэлькі зь ялавічыны, а таксама сьвіныя сардэлькі, сасіскі і шпікачыкі;
  • паўвэнджаную каўбасу зь ялавічыны, а таксама са сьвініны;
  • вараную каўбасу з кураціны, а таксама са сьвініны;
  • жывёльны топлены тлушч і тлушч-сырэц.

Мінуўшчына

У верасьні 1939 году стварылі Пінскі мясакамбінат. У 1995 годзе пабудавалі новы мясатлушчавы корпус, што павялічыла магутнасьць з 15 да 60 тонаў. У 1999 годзе перабудавалі аміячную кампрэсарную і станцыю адваротнага водазабесьпячэньня, што палепшыла захоўваньне мяса і вырабаў.

У 2005 годзе да «Пінскага мясакамбінату» далучылі саўгас «ХХІV партз'езд» у вёсцы Жыдча (Пінскі раён), які стаў філіяй «Невель». Плошча ўгодзьдзяў сельскай гаспадаркі складала 4089 гектараў. Да 2013 году для філіі «Невель» набылі каля 140 прычэпаў і адзінак тэхнікі, у тым ліку трактары «Беларус» і камбайны. Статак вырас амаль утрая да больш як 3500 галоваў буйнога рагатага быдла. Таксама налічвалася 140 коней палескай пароды. У 2012 годзе філія «Невель» выпусьціла звыш 700 тонаў мяса. У 2013 годзе ў Жыдчы адчынілі жывёлагадоўчую фэрму на 720 кароваў зь цялятнікам на 400 галоваў і санпрапускніком. На верасень 2013 году ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 уласных крамаў «Пікант» у Пінску, Століне і Янаве. Сярэдні ўзрост 1000 супрацоўнікаў складаў каля 40 гадоў. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Пагатоў звыш 30 % супрацоўнікаў камбінату былі выпускнікамі Пінскага аграрнага тэхналягічнага каледжу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АблігацыяВусаваКадышэвічыГарнастайЛетувізацыяПінгвіныКотСьпіс беларускіх імёнаўМінэтПаўстаньне 1794 годуГішпаніяVPNГрамадзтваВалянцін АкудовічЁЯндэксНор (імя)Кругаварот рэчываў у біясфэрыПастава 69Вагінальны сэксХуткасьць сьвятла2024HTMLМагілёўІгнат КанчэўскіMozilla FirefoxМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахСалатная цыкорыяДзейнікБраніслаў ТарашкевічДзед ТалашВейшнорыяПрыгоды Тома СоераДобасна (рака)Анатоль ЗэкаўСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаУладзімер ЛіпскіПермСаратаўПэтэр ПэлегрыніДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьВікіслоўнікМачанкаРамэнСаньнікаўПавал ВусаўПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуМіс СусьветБеларуская Народная РэспублікаНіна МацяшОйча наш2012Тэрарыстычны акт у менскім мэтроЯн ВэрмээрГарацыё НэльсанДжымі ЎэйлзЛабак (Тэхас)Міхась БельскіПаўстаньне 1863—1864 гадоўВітольд Бялыніцкі-БіруляДублінТэхналёгіяФінансыАльгарытмЭрэкцыяНафтаЭль Ніньнё🡆 More