Краснадар: места ў Расеі

Краснада́р (па-расейску: Краснодар) — горад (з 1867 году) на поўдні Расеі, адміністрацыйны цэнтар Краснадарскага краю, гістарычны цэнтар палітыка-геаграфічнай вобласьці Кубань, нэафіцыйна названы сталіцай Кубані, а таксама паўднёвай сталіцай Расеі.

Горад заснаваны ў 1793 годзе, да 1920 году насіў назоў Кацярынадар. Насельніцтва — 709,7 тыс. жыхароў (2008).

Краснадар
рас. Краснодар
Краснадар
Краснадар: Геаграфія, Насельніцтва, Гісторыя Краснадар: Геаграфія, Насельніцтва, Гісторыя
Герб Краснадару Сьцяг Краснадару
Першыя згадкі: 1793
Горад з: 1867
Краіна: Расея
Мэр: Уладзімер Яўланаў
Плошча: 840 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: +7 861
Паштовыя індэксы: 350000—350921
Геаграфічныя каардынаты: 45°2′0″ пн. ш. 38°59′0″ у. д. / 45.03333° пн. ш. 38.98333° у. д. / 45.03333; 38.98333 38°59′0″ у. д. / 45.03333° пн. ш. 38.98333° у. д. / 45.03333; 38.98333
Краснадар на мапе Расеі
Краснадар
Краснадар
Краснадар
Краснадар: Геаграфія, Насельніцтва, Гісторыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.krd.ru/

Геаграфія

Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Кубань, за 1320 км ад Масквы, на мяжы з Адыгеяй. Тэрыторыя гораду — 840 км².

Насельніцтва

Насельніцтва гораду — 709 тыс. жыхароў (2007) (17-е месца ў Расеі), з падпарадкаванымі населенымі пунктамі — 791 тыс.

У той час як увесь постсавецкі пэрыяд агульнае і гарадзкое насельніцтва Расеі памяншаецца, Краснадар — адзін зь нешматлікіх гарадоў, які значна павялічыў насельніцтва: на 80 тыс. (амаль на 15%) улічваемага перапісамі, і яшчэ вельмі значнае — фактычна наяўнага насельніцтва (з улікам незарэгістраваных і часавых гастарбайтэраў). Паводле заяваў мясцовых уладаў, Краснадар ужо зьяўляецца «горадам-мільёньнікам» — наяўнае насельніцтва гораду ацэньваецца да 1,2 млн чалавек. Афіцыйнае дасягненьне статуту «гораду-мільёньніка» мяркуецца арыентыровачна да 2012—2013 году — за рахунак наступнага далучэньня шэрагу найблізкіх населеных пунктаў з аглямэрацыі і ўшчыльненьні забудовы пры паскораным будаўніцтве аб’ектаў жыльля і інфраструктуры ў цэнтры і на новых тэрыторыях.

Вызначальным чыньнікам росту насельніцтва гораду ўладамі і адмыслоўцамі завецца прыток эканамічных мігрантаў з усяго паўночнага-каўказскага рэгіёну і поўдня Расеі, Украіны і краінаў Закаўказьзя, для шматлікіх зь якіх на іх шляху Краснадар нараўне з Растовам-на-Доне (які разам са сваёй вобласьцю прыняў сувымерна вельмі значную колькасьць мігрантаў) рэзка вылучаецца ўзроўнем разьвіцьця. Стаўрапаль і Астрахань таксама прынялі значную колькасьць мігрантаў, аднак менш за Краснадар, Валгаград ды Маскву і іншыя гарады.

У апошнія гады Краснадарскі край і ў першую чаргу яго разьвітая сталіца як інвэстыцыйна прывабнае месца зьяўляюцца месцам селішча ня толькі для тых, хто мігруе дзеля заробкаў і тых, хто рэпатрыюецца з расейскіх рэспублік і краінаў СНД расейцаў і «расейскамоўных», але і для забясьпечаных грамадзян з навакольных рэгіёнаў і перасяленцаў з Крайняй Поўначы і іншых рэгіёнаў, хто набывае жыльлё. Пасьпяхова канкуруючы зь іншым паўднёва-расейскім цэнтрам Растовам-на-Доне, Краснадар становіцца важным паўночна-каўкаскім міжрэгіянальным цэнтрам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, як для насельніцтва, так і для тых, хто інвэстуе ў буйны бізнэс (дылерскія, сэрвісныя і апэратарскія цэнтры, банкаўскія аддзяленьні, пункты фэдэральных і міжнародных сетак гандлю і сфэры паслуг і г. д.).

Гісторыя

Краснадар: Геаграфія, Насельніцтва, Гісторыя 
Абэліск у гонар 200-годзьдзя Кубанскага казацтва (фота XIX стагодзьдзя, дэмантаваны ў 1920 годзе, адноўлены ў 1999 годзе)

Старажытная гісторыя

Як сьведчаць сучасныя археалягічныя знаходкі, на месцы сучаснага гораду ў антычныя часы разьмяшчалася мяоцкае гарадзішча, абнесенае валам. Цэнтар гэтага старажытнага гарадзішча, меркавана, знаходзіўся ў раёне зьліцьця Кубані і Карасуну. Асноўнымі жыхарамі, імаверна, былі мяоты, скіфы і сарматы. Арыентыровачна ў VI стагодзьдзі да нашай эры тут пражывала да 2 тысячаў жыхароў (і яшчэ больш за 40 тысячаў — у навакольлях). Адзначаныя шырокія эканамічныя сувязі з Каўказам, Блізкім Усходам, Грэцыяй і Рымам, (пасьля — зь Бізантыяй). На гэтым жа месцы (у гарадзкім парку імя Горкага) выяўленыя сьляды нэалітычнае стаянкі першабытнага чалавека (20 тыс. гадоў да н. э.).

Новы час

У 1793 годзе чарнаморскімі казакамі быў заснаваны «Екатеринодар», першапачаткова як вайсковы лягер, а пазьней фартэцыя. Назоў — у гонар факту дарэньня імпэратрыцай Кацярынай II чарнаморскім казакам кубанскай зямлі (даслоўна Кацярынадар азначае Дарунак Кацярыны). З 1860 году — адміністрацыйны цэнтар утворанай Кубанскай вобласьці. Статус гораду атрымаў у 1867 годзе. З правядзеньнем у 70—80-х гадах XIX стагодзьдзя чыгункі на Паўночным Каўказе (Ціхарэцк — Кацярынадар — Новарасейск) горад ператварыўся ў буйны гандлёва-прамысловы і транспартны цэнтар Паўночнага Каўказу.

Грамадзянская вайна ў Расеі

Падчас Грамадзянскае вайны Кацярынадар неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, доўгі час застаючыся апорай белага руху і антыбальшавізму на Паўночным Каўказе. Пасьля ўзяцьця гораду чырвонымі ў 1920 годзе, ён быў пераназваны ў Краснадар. І паколькі зроблена гэта было кіраўніцтвам гарадзкой партыйнай вочкі (выканаўчай уладай) «на хуткую руку», усяго толькі шляхам адпраўленьня тэлеграмы ў Маскву у ЦК партыі з паведамленьнем аб факце пераназваньня, без належнага дакумэнтальнага і юрыдычнага афармленьня (нават замест «па шматлікіх просьбах працаўнікоў», было пэўна напісана, што дадзены акт ажыцьцёўлены менавіта кіраўнікамі вочка, у адпаведнасьці зь іх асабістым бачаньнем дадзенага пытаньня), таму шматлікія дагэтуль ставяць пад сумнеў законнасьць дадзенага дзеяньня. Спрэчкі і дыскусіі па назове гораду не цішэюць дагэтуль.

Вялікая Айчынная вайна

9 жніўня 1942 году Краснадар быў заняты часткамі вермахту (група войскаў «А»). 12 лютага 1943 году Краснадар быў вызвалены часткамі Чырвонага Войска. Па афіцыйных зьвестках, за час нямецкай акупацыі, у горадзе нацыстамі ўжываліся газвагены. У памяць аб загінулых у гады акупацыі, на месцы масавага пахаваньня быў пабудаваны мэмарыял.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Краснадар ГеаграфіяКраснадар НасельніцтваКраснадар ГісторыяКраснадар Гарады-пабрацімыКраснадар КрыніцыКраснадар Вонкавыя спасылкіКраснадарКраснадарскі крайРасейская моваРасеяСталіца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гарадзенская вобласьцьРасейцыЯн СерадаІсьляндзкі коньУладзімер СьцяпанУладзіслаўРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўHromadske.TVБіскупМаркетынгАлесь АркушПтушкіIKEAУліковы запіс MicrosoftВіцебскі паветЎіндгукПлоцевы актНарэйкаТаксіАльгарытмУсебеларускі народны сходСядзібаПСяргей НавумчыкРоварНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАNokia 2600Доўгія вёрсты вайны (фільм)Сустрэча на Эльбе26 красавікаБанкаўскі рахунакГукДыялектРымутВасіль ЗуёнакСуботнікіСмаленскЭрэкцыяГарацыё НэльсанПінгвіныЭдуард ВаласевічІгар СідарукМілянНаваградзкае ваяводзтваАўкштотаАнатоль СысСтолінАлесь ПісьмянкоўРодныя гоні (1927)ДэмакратыяВікіПермУкраіна (неадназначнасьць)Акцябарскі (Башкартастан)HTTPSАдвечным шляхамПорнасайтМаскоўская вобласьцьВадзім БолбасПанцеляймон ПанамарэнкаGoogle🡆 More