Адыгея

Рэспу́бліка Адыге́я (па-адыгейску: Адыгэ Республик; па-расейску: Республика Адыгея) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, уваходзіць у склад Паўднёвае фэдэральнае акругі.

Сталіца — горад Майкоп. Мяжуе з Краснадарскім краем. Створаная 27 ліпеня 1922 году.

Рэспубліка Адыгея
адыг. Адыгэ Республик
рас. Республика Адыгея
Адыгея
Герб
Адыгея

Сьцяг
Гімн Гімн Адыгеі
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус рэспубліка
Уваходзіць у Паўднёвую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Майкоп
Улучае 7 раёнаў,
2 мескія акругі
Найбольшы горад Майкоп
Іншыя буйныя гарады Майкоп, Ябланоўскі, Энем, Гіягінская, Адыгейск, Ханская, Тульскі
Дата ўтварэньня 27 ліпеня 1922 (як Чаркеская (Адыгейская) аўтаномная вобласьць)
24 жніўня 1922 (як Адыгейская (Чаркеская) аўтаномная вобласьць)
13 жніўня 1928 (як Адыгейская аўтаномная вобласьць)
5 кастрычніка 1990 (як Адыгейская АССР)
3 ліпеня 1991 (як ССР Адыгея)
24 сакавіка 1992 (як Рэспубліка Адыгея)
Кіраўнік Рэспублікі Аслан Тхакушынаў
Прэм’ер-міністар Мурат Кумпілаў
Афіцыйныя мовы адыгейская, расейская
Насельніцтва (2013)
Адыгея444 403 (74-е месца)
Шчыльнасьць 57,03 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы, адыгейцы
Плошча 7792 км² (80-е месца)
Месцазнаходжаньне Адыгеі
Рэспубліка Адыгея на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+4
Код ISO 3166-2 RU-AD
Код аўтам. нумароў 01
Афіцыйны сайт
Адыгея   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Адыгея
Мапа Адыгеі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе рэспублікі 2 гарадзкія акругі — Майкоп і Адыгейск, 7 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадзкіх пасёлкаў, 43 сельскія пасяленьні, 225 сельскія населеныя пункты (2006).

Гарадзкія акругі:

Раёны:

  • Гіагінскі раён
  • Кашахабльскі раён
  • Майкопскі раён
  • Тахтамукайскі раён
  • Таўчэскі раён
  • Чырвонагвардзейскі раён
  • Шаўгенаўскі раён

Насельніцтва

Насельніцтва — 442,7 тыс. чалавек (2006). Гарадзкое насельніцтва — 52,6 % (2006). Шчыльнасьць насельніцтва — 56,8 чал/км² (2006).

У рэспубліцы пражываюць прадстаўнікі больш як 80 нацыянальнасьцяў. Па дадзеных Усерасейскага перапісу насельніцтва 2002 году, нацыянальны склад рэспубліки быў наступным:

Народ Колькасьць, 2002, тыс.
Расейцы 288,3 (64,5 %)
Адыгейцы 108,1 (24,2 %)
Армяне 15,3 (3,4 %)
Украінцы 9,1 (2 %)
Курды 3,6
Татары 3,5
Туркі 3,4
Беларусы 1,9
Цыганы 1,8
Грэкі 1,7
Азэрбайджанцы 1,4
Немцы 1,2
Чачэнцы 1,1
паказаныя народы з колькасьцю больш за 1000 чалавек
Адыгея 
Урочышча Лага-Накі, Адыгея

Адыгі (чаркесы) пражываюць у асноўным у 44 аулах, а таксама ў некалькіх іншых буйных населеных пунктах. Найкампактней яны разьмешчаныя ў Тахтамукайскім, Таўчэскім, Шаўгенаўскім, Кашахабльскім і Чырвонагвардзейскім раёнах. У 1998 з аўтаномнага краю Косава і Мятохія (Сэрбія) рэпатрыювала група чаркесаў (каля 200 асобаў), разселеная ў Майкопе і новым аўле Мафэхабль (Майкопскі раён). Рэшта насельніцтва ў сельскай мясцовасьці пражывае ў станіцах, хутарох, сёлах і пасёлках.

Расейцы разселеныя па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, кампактна — у Гіагінскім і Майкопскім раёнах, вялікая іх колькасьць у Чырвонагвардзейскім і Тахтамукайскім раёнах.

Украінцы разселеныя дыспэрсна па ўсёй Адыгеі. Яны паддаліся моцнай асыміляцыі з расейцамі.

Кампактна ў Адыгеі жывуць татары: хутар Кіраў (Шаўгенаўскі раён), хутары Палітаддзел, Атрадны (Кашахабльскі раён), аўл Афіпсып (Тахтамукайскі раён), горад Майкоп.

Армяне разселеныя кампактна ў Майкопскім раёне: хутары Пралятарскі, Квяточны, Шаўмян, пасёлак Тульскі, станіца Кужорская, горад Майкоп.

Курды: сёлы Белае, Прэабражэнскае, Садовае, Яленаўскае, Чырвонагвардзейскае, аўл Бжэдугхабль (Чырвонагвардзейскі раён).

Грэкі: хутар Гавэрдаўскі (гарадзкая акруга «Майкоп»).

Эканоміка

Адыгея — індустрыяльна-аграрная рэспубліка з добра разьвітымі галінамі прамысловасьці: харчовая прамысловасьць, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка.

Агульная плошча зямельных угодзьдзяў на канец 1998 году склала 781,4 тыс. гектараў, зь іх 244,7 гектару займаюць ворыўныя землі. Аснову мясцовай вытворчасьці складаюць расьлінаводзтва, сьвінагадоўля, авечкагадоўля, прамысловая птушкагадоўля, племянное коневодзтва.

На тэрыторыі рэспублікі дзейнічаюць мясцовыя авіялініі, разьвіты аўта- і чыгуначны транспарт. Суднаходзтва па рацэ Кубань.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Адыгея Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелАдыгея НасельніцтваАдыгея ЭканомікаАдыгея КрыніцыАдыгея Вонкавыя спасылкіАдыгея192227 ліпеняАдыгейская моваКраснадарскі крайМайкопПаўднёвая фэдэральная акругаРасейская ФэдэрацыяРасейская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крама (гурт)Станіслаў ВалодзькаБеларускі клясычны правапісЭлізабэт ТэйларМіжнародны стандартны кніжны нумарМаксім ТанкСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»БазыляныІван ЧыгрынаўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАшмяныЛатаваВасіль Пятровіч ШаранговічАнка УпалаІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуГарэлкаДзень жартаўПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)КанюшынаАкторы парнафільмаўЧорная дзіркаІмёны ліцьвінаўНафтаБанкаўскі рахунакГрэцыяНаваполацакНямеччынаБаркэмпБялуха (гара)ПеракладчыкМрояФінская моваГалоўная старонкаГудыАлесь РазанаўТураўMozilla FirefoxТравеньПадвойнае пранікненьнеІван ШамякінФашызмВікіГуда (імя)ЭнцыкляпэдыяАдзёрСацыяльная сеткаВялікабрытаніяГрамадзянінDNSГімн Савецкага СаюзуСельская гаспадаркаМенскНавукаХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуВалошкаВілятПаўстаньне 1794 годуПрыдатак (мовазнаўства)Спадчына (верш)Зянон ПазьнякСакрат ЯновічДзеяслоўІгар ГрышчукАльгерд Бахарэвіч174417511266Любча🡆 More