Пятроўскі Фэст

Пятро́ўскі фэст — штогадовы рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры. Ладзіцца ў в. Шыпілавічы (Любанскі раён) намаганьнямі РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» ды Любанскага раённага аддзелу культуры.

Пятроўскі фэст
Гады 2011 — цяпер
Краіна Беларусь
Горад в. Шыпілавічы (Любанскі раён)
Мова(-ы) беларуская
Злучаныя праекты Студэнцкае этнаграфічнае таварыства

У межах фэсту праходзіць танцавальная школа «Пятровіца». Вучыць танцаваць беларускія танцы Сяргей Выскварка — этнограф, спэцыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры, загадчык арганізацыйна-творчага аддзелу Любанскага раённага цэнтру культуры, кіраўнік фальклёрнага ансамбля «Верабейкі» (Любань).

Каардынатар фэсту Настасься Кухарэнка.

« Адна з мэт школы — навучыцца адпачываць традыцыйна, па-беларуску, без кампутараў і тэлевізараў, а зь песьнямі, танцамі ды гульнямі. »

Пятроўскі фэст — 2011

У фэсьце ўдзельнічала каля 70 чалавек. У тым ліку госьці з Масквы ды беларусы Прыбайкальля — гурт «Крывічы» з Іркуцку.

  • 9—11 ліпеня — летняя танцавальная школа;
  • 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.
Пятроўскі Фэст  Такія кірмашы раней былі ў кожнай вёсцы, толькі ладзіліся ў розныя дні, — дзе сваякі зьбіраліся на Юр’я, дзе на Ільлю, дзе на Троіцу… Але цяпер гэта, на жаль, ня модна. У Шыпілавічах жа гуляюць! Можа, ня так, як некалі, больш сьціпла, але ўсё роўна пад вечар адчувалася, што ў вёсцы сьвята… Пятроўскі Фэст 

Пятроўскі фэст — 2012

  • 7—11 ліпеня — летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
  • 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.

У праграме танцавальнай школы: — мк сп. Выскваркі (паглыбляем атрыманыя веды і вучымся адрозьніваць Мікіту ад Зайчыка); — сьпеўныя заняткі па ўнікальнай методыцы сп. Рыжковай; — мк. па танцах Случчыны і Старых Дарог; — мк ад аўтэнтычнага гурта в. Пагост (Жыткавіцкі раён).

Пятроўскі Фэст  У вёсцы Шыпілавічы ... традыцыя сьвяткаваньня Пятрова дня захавалася дзякуючы намаганьням нешматлікіх карэнных жыхароў і неабыякавай да сваёй культуры беларускай моладзі. Пятроўскі Фэст 

Пятроўскі фэст — 2013

У фэсьце ўдзельнічала каля 60 чалавек. У тым ліку госьці зь Летувы ды Расеі.

  • 6—7 ліпеня — сьвята Купальле і танцавальная акцыя «Лявоніха на 100 пар»;
  • 7—11 ліпеня — летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
  • 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.
Пятроўскі Фэст  У наш час Петрака ў Шыпілавічах адзначаюць наступным чынам: удзень праваслаўны бацюшка зь Любані служыць малебен ля прыдарожнага крыжа (ў Шыпілавічах няма царквы). Бліжэй да вечара дзяўчаты, апранутыя ў народныя строі, разыходзяцца па вуліцах вёскі зь пятроўскімі песьнямі, каб запрасіць на сьвята тых вяскоўцаў, якія яшчэ дома. Потым на лузе раскладаюць вогнішча, вакол яго дзяўчаты і жанчыны водзяць карагоды. Мужчыны ў карагодах ня ўдзельнічаюць.

Дзяўчаты, якім час замуж, становяцца адна за адной, а замужнія жанчыны, узяўшыся за рукі, абыходзяць іх „зьмейкай“ зь пятроўскай песьняй. Абышоўшы дзяўчат, жанчыны застаюцца ля вогнішча, а дзяўчаты, у сваю чаргу, водзяць вакол іх карагод.

Стаўшы сьпіной да вогнішча, замужнія жанчыны па чарзе сыплюць у агонь соль, прыгаворваючы пажаданьні на добры ўраджай.

Потым пачынаецца кумленьне: дзяўчаты абіраюць хлапцоў, зь якімі хочуць гуляць цэлы вечар, і аддаюць ім свой вянок. Потым пары скачуць праз вогнішча, узяўшыся за рукі. За пацалунак хлопцы аддаюць назад дзяўчатам вянкі са словамі: „Пакуміліся мы з табою, як рыбка з вадою, цяпер гуляць станем і да наступнага Пятра сварыцца ня будзем“. Ці можна сказаць адно аднаму проста: „Ты кум, я кума“.

Фінал мерапрыемства — дэгустацыя зваранай на вогнішчы юшкі, бо, паводле легенды, Пётр быў рыбаком.

Пятроўскі Фэст 

Пятроўскі фэст — 2014

  • 9—11 ліпеня

Крыніцы

Tags:

Пятроўскі Фэст Пятроўскі фэст — 2011Пятроўскі Фэст Пятроўскі фэст — 2012Пятроўскі Фэст Пятроўскі фэст — 2013Пятроўскі Фэст Пятроўскі фэст — 2014Пятроўскі Фэст КрыніцыПятроўскі ФэстНататнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Слуцкі збройны чынРусіфікацыя Беларусі.ddПолацкае княстваВялікабрытанія1918.myГрупавы сэксХэрсонБерасьцеМінейка (імя)ЭйгердБутывілGoogle Translate1948Microsoft Office44.py.tj.yt1985Фэлікс ГуменНадвор’еКітайU2.iqТулёнАрабская моваНазоўнікЭйсмант (імя)1999Устаўныя граматы БНР6Мазырскі паветСтарабеларуская моваBІнструкцыя па трансьлітарацыі1647194313855Украіна50ГомельАльбэрт Карэйва.bw.syДабрабыт (банк).fk2 сакавікаЛіда22.stВікі.gb1908.pnВільбут.roW.ga.lrБеласток.pgКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Бялынічы).buЛукаш Бэндэ.kyСяржук Сокалаў-ВоюшАмсьціслаў.sv1995🡆 More