Нованарвэская Мова

Нованарвэская мова, Ню́но́шк — адна з формаў сучаснае літаратурнае нарвэскай мовы (побач з букмолам).

У іншай трактоўцы — адна з афіцыйных пісьмовых моваў Нарвэґіі (другая афіцыйная мова — букмол (па-нарвэску: bokmål), апроч таго, у некаторых камунах дадатковай афіцыйнаю моваю ёсьць адна з саамскіх).

Нованарвэская Мова
Распаўсюджаньне букмолу й нюношку ў Нарвэґіі па муніцыпалітэтах.

Фармаваньне нованарвэскай мовы, першапачаткова называнай «моваю краю» (лянсмол, па-нарвэску: landsmål), было пачата ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя Іварам Осэнам. Осэн бачыў у сваім праекце «папраўдзе нарвэскую» альтэрнатыву дзяржаўнаму стандарту нарвэскае мовы таго часу — «дзяржаўнай мове» (рыксмол, па-нарвэску: riksmål), якая была вельмі падобная да дацкай мовы. «Дзяржаўная мова» ў далейшым стала называцца «кніжнаю», букмол (па-нарвэску: bokmål) і стала адною зь дзьвюх афіцыйных пісьмовых моваў Нарвэґіі.

У цэлым нованарвэская палягае на заходненарвэскіх дыялектах і ўжываецца прыблізна дзясятаю доляй насельніцтва Нарвэґіі. Пісьмовыя нормы ўсё больш набліжаюцца да букмолу, але раўналежна існуе гёґношк (па-нарвэску: Høgnorsk — «высокая нарвэская») — штучная норма, ачышчаная ад любых словаў з букмолу. У нованарвэскай Вікіпэдыі артыкулы на гёґношк разьмешчаныя ў асобнай катэгорыі.

У школах выкладаньне вядзецца на абедзьвюх мовах.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Афіцыйная моваБукмолЛітаратурная моваМоваНарвэгіяНарвэская моваСаамскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Населены пунктГарбатаЖнівеньскі путч.kiАнтонімы.byРасейская моваБрагінКітай.ck56C SharpМантывіл2014ГартманГораждзеКаракалЖанчына зьверху.kz.tm9Ясон СмагаржэўскіJavaScript.tdМадрыдМікола Ермаловіч.nlPdfГерб СССРВільня.pwГалоўная старонкаГістарызмІван Шамякін.sm.pn1999.bs.vu402023ВусякіПагоняБог.sd.pm.lyГомельФэлікс Гумен.msНясьвіжНямеччына.mhПастава на каленях2018ЯмантКрумкачБюджэтАмонім1935Мінейка (імя)АнілінгусБялынічы.dk.lr1899Устаўныя граматы БНР.lkПляцХрысьціянства.vn.mvОрдэн Зялезнага Рыцара🡆 More