Міхал Казімер Коцел

Міхал Казімер Коцел гербу «Пэлікан» (1644, Маладэчна — 6 кастрычніка 1722, Палонка, пахаваны ў Беніцы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сын Самуэля Гераніма Коцела і Ганны з Ванляраў. Ашмянскі падкаморы (16831685), кашталян віцебскі (16851700), кашталян (17001703) і ваявода (17031710) троцкі, вялікі падскарбі літоўскі (з 1710). Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1698 і 1702, удзельнік элекцый 1669, 1674 і 1697. Адзін зь лідараў апазыцыйнай Сапегам групоўкі рэспубліканцаў.

Міхал Казімер Коцел
Міхал Казімер Коцел
Герб «Пэлікан»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1644
Маладэчна
Памёр 6 кастрычніка 1722
Палонка, пахаваны ў Беніцы
Пахаваны
Род Коцелы
Бацькі Самуэль Геранім Коцел
Ганна з Ванляраў
Жонка Рахеля Ганна з Корсакаў
Рэлігія каталіцтва

Палітычная дзейнасьць

У канцы 1697 склікаў паспалітае рушэньне ўсходніх паветаў Вялікага Княства Літоўскага, ад якога ў сярэдзіне 1698 абраны адным з паслоў да караля польскага й вялікага князя літоўскага Аўгуста ІІ. На зьезьдзе паспалітага рушэньня шляхты ВКЛ у Вільні 14 красавіка 1698, які адбыўся пад яго дырэкцыяй, абраны генэральным палкоўнікам ваяводзтваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, атрымаў уладу над паспалітым рушэньнем і права займацца выплатай жалаваньня войску Вялікага Княства Літоўскага. Склікаў на 14 жніўня 1698 шляхецкі зьезд у Вільні, які запатрабаваў распусьціць войска, што знаходзілася пад камандаваньнем Сапегаў. Гэта плянавалася з дапамогай паспалітага рушэньня, скліканага на 15 лістапада 1698 і ўзначаленага Коцелам, які павёў яго пад Гародню. Падпісаў Пузавіцкую пастанову 1698. У пачатку 1700 узначалены Казімерам Янам Сапегам Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага выявіў фінансавыя злоўжываньні Коцела, але ня змог прыцягнуць яго да адказнасьці. Коцел склікаў паспалітае рушэньне на рэасумпцыю Галоўнага Трыбунала і 26 красавіка 1700 абраны дырэктарам зьезда рэспубліканскай шляхты. Падпісаў пагадненьне з Сапегамі 21 жніўня 1700. У верасьні—кастрычніку 1700 узначаліў паспалітае рушэньне шляхты Мсьціслаўскага, Віцебскага, Аршанскага і Ашмянскага паветаў, разьбітае 15 кастрычніка 1700 Бэнэдыктам Паўлам Сапегам пад Ашмянамі. Удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700, камандаваў левым крылом рэспубліканцаў. Падпісаў Алькеніцкую пастанову 1700, паводле якой разам з Рыгорам Антонам Агінскім атрымаў у арэнду збор мытных паступленьняў і прызначаны камісарам пры генэральным палкоўніку Міхале Сервацыі Вішнявецкім. Пасьля Алькеніцкай бітвы яго ўплыў у лагеры рэспубліканцаў панізіўся. Удзельнік зьездаў шляхты ВКЛ у Ружанах (1701), Вільні (двойчы ў 1701, 1703), Горадні (1701). У час перагавораў рэспубліканцаў з Сапегамі ў 1701 выступаў супраць замірэньня. Быў адным зь ініцыятараў уступленьня Рэчы Паспалітай у Паўночную вайну 1700—1721, падчас якой падтрымліваў Аўгуста ІІ і арыентаваўся на Расею. Удзельнік зьезда шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў Новагародку 1707. Падчас швэдзкага наступленьня 1708 выехаў у Расею. Удзельнік Варшаўскай вальнай рады 1710, на якой атрымаў урад вялікага падскарбія літоўскага. У час сваёй дзейнасьці на гэтай пасадзе вызначыўся празьмернымі злоўжываньнямі. Па скарзе аднаго з пацярпелых, троцкага ваяводы Казімера Дамініка Агінскага, Трыбунал Літоўскі ў 1711 прыгаварыў Коцела да пазбаўленьня гонару й пакараньня сьмерцю. Арыштаваны 12 студзеня 1712, але пазьбегнуў пакараньня, пагадзіўшыся з Агінскім. У 1712 удзельнічаў у падаўленьні прашвэдзкага выступленьня Яна Казімера Сапегі. Далучыўся да зьезда шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні з 23 сакавіка па 8 красавіка 1716, на пачатку пасяджэньняў якога была ўтворана антысаксонская канфэдэрацыя. Прадпрымаліся спробы пазбаўленьня яго пасады падскарбія за злоўжываньні, у тым ліку на сойме 1719—1720, але яны не мелі посьпеху. Памёр у Палонцы, пахаваны ў Беніцы.

Літаратура

  • Віцько З. Коцел Міхал Казімір // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 281. — 696 с — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Tags:

1644166916741683168516971698170017021703171017226 кастрычнікаБеніцаВаяводы троцкіяВялікае Княства ЛітоўскаеКашталян віцебскіКашталяны троцкіяМаладэчнаПадкаморыПалонкаПэлікан (герб)Самуэль Геранім КоцелСапегіТроцкае ваяводзтваТрыбунал Вялікага Княства Літоўскага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьміцер ВайцюшкевічТэхасТаўкачСтаражытны ЭгіпетЗнак плюс-мінус1701Ангельская моваМіхайлаўская брамаВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і ЭстонііВіктар МарціновічГімн БеларусіПастава на каленяхДагестанП’ер-Сымон ЛяплясСьцяг Кіева1957ВялікабрытаніяТаджыкістанВольга ЧамаданаваЧэрвеньНавуковая фантастыкаТравеньНікарагуаМіжнародны стандартны кніжны нумарЖукоўскіУладзіслаў ГалубокЗлаві мяне, калі зможашСьнярдвыБеларуская Народная РэспублікаГедаЧас UnixКарл XIV ЮганТэхналёгіяГомельская вобласьцьБеларускі нацыяналізмБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяЧорны сьпіс ЭўразьвязуВірусМішэль АбамаМастаўтМайсейПаўночная МакедоніяЯтІтальянская моваПіццаВытворнае словаГера (мужчынскае імя)Далас МэвэрыксБраніслаў Эпімах-Шыпіла1525Вэб-дызайнВікізьвесткіМэрылэндХронасАлесь БяляцкіКлеапатраГентылаТрэйнчэ КээвэрКрыштаф КанановічАгурокРэч ПаспалітаяАнтон Яленскі4 чэрвеняПанкрэатытІнфлянтыІван ПташнікаўЯчмень звычайныЭйтаРод (біялёгія)Язэп ВаронкаМіхась Чарот.au🡆 More