Бэнэдыкт Павал Сапега

Бэнэдыкт Павал Сапега (каля 1643 — 12 жніўня 1707, Бэрлін) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Падстолі (1663—1665), стольнік (1665—1670) і крайчы вялікі літоўскі (1670), падскарбі надворны (1670—1676) і вялікі літоўскі (з 1676). Трымаў Слонімскае староства.

Бэнэдыкт Павал Сапега
Б. П. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
Б. П. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
Бэнэдыкт Павал Сапега
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1643
Памёр 12 жніўня 1707
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Павал Ян Сапега
Ганна Барбара з Копацяў
Жонка Ізабэла з Тарлаў
Дзеці Міхал Юзэф
Дзейнасьць вайсковец

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Лявона Базыля і Францішка Стэфана.

3 1657 навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Грацы (Аўстрыя), з 1661 працягваў адукацыю ў Лёвэнскім унівэрсытэце (Гішпанскія Нідэрлянды), у 1663—1664 падарожнічаў па Заходняй Эўропе.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. На элекцыйным сойме 1674 быў маршалкам і спрыяў абраньню на сталец Яна Сабескага, што спрычынілася да ўсталяваньня гегемоніі Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх супраціўнікаў («рэспубліканцаў»), 15 кастрычніка 1700 ягонае войска напала на аддзел шляхты пад Ашмянамі і разьбіла яго. Аднак у Алькеніцкай бітве (18 лістапада 1700) пацярпеў паразу і, паранены, уцёк у Курляндыю.

У сакавіку 1702 перайшоў на бок швэдзкага караля Карла XII і ўдзельнічаў у ягонай кампаніі ў Каралеўстве Польскім. Сойм 1703 пазбавіў Б. П. Сапегу пасадаў і тытулаў.

Удзельнічаў у Варшаўскай канфэдэрацыі (1704), якая скінула са стальца Аўгуста Моцнага. Новы кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі ў 1705 вярнуў яму пасаду падскарбія вялікага. Далучыўся да войска С. Ляшчынскага, зь якім удзельнічаў у выправе на Літву ў 1706, потым у маршы швэдзкай арміі ў Саксонію.

Пабраўся шлюбам з Ізабэлай Тарла (у 1668), зь якой меў сыноў Міхала Юзэфа, Францішка Караля і Казімер Юзэфа. Пахавалі Б. П. Сапегу ў парафіяльным касьцёле ў Сямятычах.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

12 жніўня1707БэрлінВялікае Княства ЛітоўскаеКрайчы вялікі літоўскіПадскарбі вялікі літоўскіПадскарбі надворны літоўскіПадстолі вялікі літоўскіСтольнік вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Радаслаў АстроўскіФара Вітаўта (Горадня)Альбэрт ШвайцэрКампанееўскі раён469 да н. э.Парнаграфія ў ЧэхііDebianПітэр СэрафіновічАнгельская моваГравітацыйная канстантаВікіслоўнікП’ер-Сымон Ляпляс1701СтакгольмДрама (аповесьць)ФранцузыНацыянальны банк МалдовыТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніТаджыкістанКойданаўПрыдатак (мовазнаўства)Агдамскі раёнАўстраліяЯўген ГлебаўГомельская вобласьцьСыстэмы зьлічэньняЕсьманЛацінская моваМіхайлаўская брамаАнальны сэкс25 чэрвеня7 лютагаСьпіс гарадоў БеларусіАляксандар ЛукашэнкаНекамэрцыйная арганізацыяНямецкая Дэмакратычная РэспублікаПаўлінка (п’еса)Трапічны годМаргарыта ЛатышкевічПарнаграфія ў ІталііУсходняя ЭўропаБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяБадмінтонГайла (імя)Мілян (футбольны клюб)25 студзеняЗянон ПазьнякМакарскаМіхал БаброўскіРэформа беларускага правапісу 1933 годуГерб ЛепеляПарагвайКутнічнае выйсьцеБеларускія летапісыРыгор СкаварадаІслам1918Савецкая акупацыя ЎкраіныСтаніслаў МанюшкаГалоўная старонкаЯчмень звычайныСыд БарэтGoogle ChromeДорг (імя)АргазмРобін ЎільямзМіхась ЗарэцкіГента (імя)ПахлаваКастусь КаліноўскіМагілёўУзровень жыцьця🡆 More