Мікала́й Мака́равіч Гутко́ўскі (2 жніўня 1886, в.
Забелы, Слуцкі павет, Менская губэрня — 8 лютага 1938) — юрыст, публіцыст, брат Паўла Гуткоўскага.
Мікалай Гуткоўскі | |
Дата нараджэньня | 21 ліпеня (2 жніўня) 1886 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 лютага 1938 (51 год) |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, юрыст |
Месца працы | |
У 1907—1908 настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Менскай губэрні. У 1908 быў адным з арганізатараў Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Варшаве. У 1912 скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пасьля служыў ў Варшаве, Маскве. У часе Першай сусьветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—1919 удзельнічаў у стварэньні беларускіх арганізацыяў у Адэсе. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войск Урангеля ў Крыме. З чэрвеня 1921 у Менску. Працаваў навуковым сакратаром Акадэмцэнтру, юрысконсультам Наркамата асьветы БССР; адначасова з 1922 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924—1925 супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасьля ў СНК БССР. Дасьледаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаваньне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналёгіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе Саюза вызваленьня Беларусі. У 1934—1937 выконваў абавязкі загадчыка Фундамэнтальнай бібліятэкі БДУ(be). У 1937 вымушана зьехаў у Маскву, дзе ўладкаваўся загадчыкам бібліятэкі Маскоўскага інжынэрна-эканамічнага інстытуту імя С. Арджанікідзэ. У кастрычніку 1937 арыштаваны паўторна, расстраляны і пахаваны ў 1938 на палігоне «Камунарка» ў Маскве. Рэабілітаваны пасьмяротна.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мікалай Гуткоўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.