Леака́дзія Даміні́каўна Рамано́ўская (у дзявоцтве — Луцэвіч; 15 лютага 1890 — 18 сьнежня 1970, Менск) — родная сястра Янкі Купалы, купалазнаўца, актыўная папулярызатарка творчасьці Янкі Купалы.
Леакадзія Раманоўская | |
Леакадзія Дамінікаўна Луцэвіч | |
Род дзейнасьці | купалазнаўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 лютага 1890 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 сьнежня 1970 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | купалазнавец, мэмуарыстка |
Бацька | Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч |
Маці | Бянігна Іванаўна Луцэвіч (Валасевіч) |
Муж | Юльян Феліксавіч Раманоўскі |
Дзеці | Уладзіслава, Яніна, Ядвіга, Уладзіслаў, Янка |
Янка Купала прысьвяціў Леакадзіі ў дзень яе нараджэньня свой першы верш—жарт, напісаны на польскай мове, калі сям’я Луцэвічаў жыла ў Селішчы.. Менавіта Янка навучыў сваю малодшую сястру Лёлю чытаць і пісаць.
У 1908—1909 гадах наведвала Купалу ў Вільні. У 1915 годзе выйшла замуж за Ю. Раманоўскага, які пасябраваў з Купалам у 1916 годзе, калі яны разам служылі ў дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносінаў.
У 1916 годзе наведвала Купалу ў Полацку, дапамагала яму матэрыяльна. З 1918 году сям’я Раманоўскіх жыла ў Кальзбэргу, дзе арандавала зямлю ў цесьця Б. Тарашкевіча. Сюды ў жніўні 1919 году прыяжджаў Купала і напісаў свае вершы «З павяўшай славы…», «На нашым…», «Паўстань», «Мая навука».
З 1927 году сям’я Раманоўскіх жыла ў Менску ў адным з Купалам доме, які яны набылі разам, па вул. Кастрычніцкай, 40. У 1930-я гады пэрыядычна жыла ў Лошніцы, Барысаве, дзе ў час творчых камандзіровак Купала наведваў яе. Кожнае лета з 1936 году жыла разам зь сям’ёй на дачы Купалы ў Ляўках. Часта выступала з успамінамі пра дзяцінства і юнацтва свайго брата перад дзецьмі і молалзьдзю, на сустрэчах у музэі, па тэлебачаньні і радыё. Пахаваная на Ўсходніх могілках у Менску.
Аўтар успамінаў пра Купалу «Дзіцячыя і юнацкія гады паэта» («Янка Купала», 1952), «Перад вялікай дарогай» («Вясёлка», 1962, № 7—8), «Слова пра брата» («Бярозка», 1962, №7).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Леакадзія Раманоўская, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.