Жа́нна Казі́мераўна Дапкю́нас (нар.
8 сакавіка 1941, Беласток, БССР) — беларуская літаратуразнаўка і арганізатарка музэйнай справы; унучатая пляменьніца Янкі Купалы.
Жанна Дапкюнас | |
Імя пры нараджэньні | Жанна Касьпяровіч |
---|---|
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, арганізатар музэйнай справы |
Дата нараджэньня | 8 сакавіка 1941 (83 гады) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца |
Месца працы | |
Бацька | Казімер Касьпяровіч |
Маці | Ядвіга Раманоўская |
Муж | Вадзім Дапкюнас |
Дзеці | Андрэй, Ігар |
Узнагароды | |
Нарадзілася ў сям’і службоўцаў. Маці — Ядвіга Раманоўская — пляменьніца Янкі Купалы. Зь дзяцінства гадавалася ў атмасфэры, адухоўленай імем Купалы. Гэтае ўнікальнае асяродзьдзе фарміравалася найперш намаганьнямі і нястомнай дзейнасьцю Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы, стваральніцы і першага кіраўніка музею Янкі Купалы.
Пра пераемнасьць у нашае сям'і ніколі не гаварылася. Але, як я памятаю, пачынаючы з дзесяці гадоў цёця Ўладзя брала мяне з сабой паўсюдна на літаратурныя вечары, дзе знаёміла з беларускімі пісьменьнікамі. Калі ж надышоў час паступаць ва ўніверсітэт, у мяне было жаданьне зьвязаць сваё жыцьцё з музыкай або нават мэдыцынай, а Ўладзіслава Францаўна сказала: «Толькі БДУ: беларускае аддзяленьне філялагічнага факультэта». Яе меркаваньне сталася сапраўды аўтарытэтным, не паслухацца яго было проста немагчыма. | ||
— Жанна Дапкюнас |
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963).
З 1963 па 2005 год працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. Прайшла ўсе прыступкі прафэсійнай кар’еры ад навуковога супрацоўніка да кіраўніка музэю. Займала пасады загадчыка навукова-экспазыцыйнага аддзела і вучонага сакратара музэю. У 1980—1986 гадах — намесьніца дырэктара музэю.
З 1986 па 2002 год — дырэктарка Літаратурнага музэю Янкі Купалы. Заснавальніца (1995) і доўгі час намесьніца кіраўніка Міжнароднага фонду Янкі Купалы.
Ініцыятарка і арганізатарка стварэньня ляндшафтнага заказьніку «Купалаўскі» (Лагойскі і Менскі раёны, 2000), філіяў Літаратурнага музэю Янкі Купалы «Акопы» (Лагойскі раён, 1992) і «Яхімоўшчына» (Маладэчанскі раён, 2001).
Кіравала творчай групай па стварэньні галоўнай экспазыцыі музэю (1976), экспазыцыяў у філіях музэю ў Вязынцы (1972) і Ляўках (1977), музэю-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» (Любанскі раён) (1980).
З 1995 году — арганізатарка міжнародных навуковых канфэрэнцый па творчасьці Янкі Купалы — Міжнародных купалаўскіх чытаньняў. Ініцыятарка супрацоўніцтва музэю з профільнымі ўстановамі Расеі, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі, Чэхіі і іншых краінаў. Зьяўлялася нацыянальнай каардынатаркай ад Беларусі міжнароднага праекту «Літаратурны экспрэс Эўропа 2000».
Аўтарка шматлікіх артыкулаў пра жыцьцёвы шлях і творчасьць Янкі Купалы, навукова-папулярнага кінафільму «Янка Купала» («Беларусьфільм», 1974), радыёперадачаў пра Я. Купалу, буклету «Ляўкі. Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік» (1981). Складальніца і аўтарка камэнтараў да зборніка Я. Купалы «Публіцыстыка» (1972, разам з Т. Тарасавай), трэцяга тома збору твораў Янкі Купалы ў трох тамах (1982). Сябра рэдакцыйнай калегіі поўнага збору твораў Янкі Купалы ў дзевяці тамах (1995—2003).
Укладальнік кнігі «Я. Купала. Санэты» (2002, разам з В. Рагойшам), буклетаў і альбомаў «Сьвятло Купалава Дому» (1998), «Па Купалаўскіх мясьцінах» (2002, 2006), «Купалаўскія мясьціны на Маладзечаншчыне. Яхімоўшчына» (2004). Удзельнічала ў складаньні «Бібліяграфіі твораў Янкі Купалы» (ч. 3, 1972) і бібліяграфіі «Янка Купала ў літаратурнай крытыцы і мастацтвазнаўстве» (1980).
У складзе рэдакцыйнай калегіі рэдагавала запісы I—VII Міжнародных купалаўскіх чытаньняў (1995—2004), каталёг «Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002» (2003). Аўтарка шэрагу артыкулаў у энцыкляпедычным даведніку «Янка Купала» (1986). Кансультавала выданьне каталёгу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010).
Жанна Дапкюнас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Жанна Дапкюнас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.