Ядвіга Раманоўская

Ядві́га Юлья́наўна Рамано́ўская (12 ліпеня 1920, Менск — 7 траўня 2011, Менск) — беларуская арганізатарка музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменьніца Янкі Купалы.

Ядвіга Раманоўская
Ядвіга Юльянаўна Раманоўская
Ядвіга Раманоўская
Род дзейнасьці музэязнаўца, купалазнаўца
Дата нараджэньня 12 ліпеня 1920(1920-07-12)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 траўня 2011(2011-05-07) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства Беларусь
Бацька Юльян Феліксавіч Раманоўскі
Маці Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская (Луцэвіч)
Дзеці Жанна Дапкюнас
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманоўская.

Жыцьцяпіс

Некаторы час жыла ў сям’і Янкі Купалы ў Менску. Апошняя сустрэча зь Янкам Купалам адбылася ў жніўні 1941 году ў Маскве, калі паэт дапамог ёй з маленькай дачкой Жаннай эвакуавацца ў Новасыбірск.

На працягу 42 гадоў працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы (1960—2002), у тым ліку 26 гадоў (1960—1986) галоўным захавальнікам фондаў музэю. Вяла актыўны і пасьпяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фатаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.). Зьбірала ўспаміны сучасьнікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэньні экспазыцый і выставаў у філіі музэю ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазыцыі музэю (1976), філіі музэю ў Ляўках (1977), музэю-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» Любанскага раёну (1980).

Складальнік альбома «Янка Купала: Жыцьцё і творчасьць» (1972, разам з І. Жыдовічам), зборніку перакладаў на 82 мовы краінаў сьвету верша Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983, з В. Рагойшам), камплекту паштоўкаў «Янка Купала» (1982), адзін са складальнікаў юбілейнага календара «Янка Купала і Якуб Колас» (1982). Аўтар і рэцэнзэнт шэрагу артыкулаў энцыкляпэдычнага даведніка «Янка Купала», буклетаў, шматлікіх артыкулаў у пэрыядычным друку (у тым ліку ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная зьмена», часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосьць» і інш.). Кансультавала выданьне каталёгу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010). Дзякуючы намаганьням Я. Раманоўскай усталяваны мэмарыяльныя дошкі, ўвекавечаны мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём і творчай дзейнасьцю Я. Купалы.

Бібліяграфія

  • На радзіму Янкі Купалы: Турысц. схема / Гал. ўпр. геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР; Тэкст Я. Ю. Раманоўская. — Мн., 1972.
  • Янка Купала: Жыццё і творчасць, 1882—1942: Альбом / Склалі: І. К. Жыдовіч, Я. Ю. Раманоўская; Прадм. М.Лынькова. — Мн., 1972.
  • 3 глыбіняў памяці: Пра Уладзіславу Францаўну Луцэвіч // Часопіс «Роднае слова». — 1995. — №8.
  • Мастак з роду Купалы / Газэта «Літаратура і мастацтва». — 21 траўня 2004 году. — С. 14.
  • Яны гадаваліся ў сям’і песняра: Пляменнікі Янкі Купалы. Уладзіслава і Уладзіслаў Раманоўскія // Часопіс «Роднае слова». — 2007. — № 7. — С. 78 — 81.
  • Акопы ― творчая калыска Янкі Купалы // Маладосць: Літ.-мастац. і грамад.-паліт. ілюстр. часоп. ― Мн., 2010. ― № 7. ― С. 84―92.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  • Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.—350 с ISBN 5-340-0139-1.
  • Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
  • Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газэта «Літаратура і мастацтва». — 27 траўня 2011 году. — №21. — С. 22.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ядвіга Раманоўская ЖыцьцяпісЯдвіга Раманоўская БібліяграфіяЯдвіга Раманоўская КрыніцыЯдвіга Раманоўская ЛітаратураЯдвіга Раманоўская Вонкавыя спасылкіЯдвіга РаманоўскаяМенскЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

VPN1991ЭўропаУнівэрсытэтПаўночна-Заходні крайМаскваРысАмонімЕўняАндрэй КурэйчыкБліныШашкіЖалейка (зборнік)Гарадзенская вобласьцьКоргіIBMПСэрцаБанкаўскі рахунакСярэдняя школа №104 (Менск)Вялікае Княства ЛітоўскаеАнгельская моваНовая зямляVolvo CarsРыгор КастусёўБайструк24 красавікаАкварэльЭротыкаСельская гаспадарка БеларусіНаша НіваПольская літаратура (рэнэсанс)АдвакатЛагойскСяляваЯва (імя)Сьцяг КанадыІван ПташнікаўБуйвідWЗначэньнеБраніслаў ТарашкевічХатыньБычкі (Віцебская вобласьць)Алесь ПетрашкевічПрыметнікДэмакратыяДаброМагілёўЖанна Некрашэвіч-КароткаяГомельДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаE (літара)СпакусьнікіБярозка (часопіс)Ас (імя)НармандыяНавум ГальпяровічАндрэй Хадановіч.slРасонскі раёнМіндоўгБагуслаў РадзівілВасіль ІгнаценкаКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)У краіне райскай птушкі🡆 More