Вячаслаў Рагойша

Вячаслаў Рагойша (нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году, в.

Ракаў) — беларускі філёляг, літаратуразнаўца.

Вячаслаў Рагойша
Вячаслаў Пятровіч Рагойша
Вячаслаў Рагойша
Род дзейнасьці беларускі філёляг, літаратуразнаўца
Дата нараджэньня 5 чэрвеня 1942 (81 год)
Месца нараджэньня в. Ракаў, Валожынскі раён, Менская вобласьць
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, пісьменьнік, літаратурны крытык, літаратар
Навуковая сфэра беларуская літаратура
Месца працы
Узнагароды
ордэн Францішка Скарыны мэдаль Францішка Скарыны

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году ў в. Ракаў Валожынскага раёну Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963).

Доктар філялягічных навук. Прафэсар. Загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Сябра вучонай рады філялягічнага факультэту БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (з 1996 году). Арганізатар міжнароднай навуковой канфэрэнцыі «Ракаўскія чытаньні» (з 1996 году).

Тэма кандыдацкае дысэртацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскае дысэртацыі: «Беларуская паэзія 20 стагодзьдзя ў кантэксьце ўсходнеславянскіх літаратураў: Тыпалёгія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).

Аўтар больш чым 800 навуковых публікацыяў і дасьледаваньняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твору, зь якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфіяў. Першым дасканала дасьледваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага клясыка.

Навуковыя творы

  • Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2002. — 140 с.
  • Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
  • Паэтычны слоўнік. Выданьне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004.
  • Беларускае вершаваньне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010..

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вячаслаў Рагойша ЖыцьцяпісВячаслаў Рагойша Навуковыя творыВячаслаў Рагойша КрыніцыВячаслаў Рагойша Вонкавыя спасылкіВячаслаў РагойшаБеларусЛітаратуразнаўцаРакаўФілёляг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар РыбакВінцэнт дэ ПольУладзіслаў СыракомляЛацінкаПольшчаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахТравеньФІнфармацыяПраваслаўная царкваАнтыхрыстВікінавіныГімн БеларусіДзень РэспублікіВугоршчынаВагінальны сэксЗянон ПазьнякЭманюэль 6Паўстаньне 1830—1831 гадоўФіліпіныМаксім ТанкВітаўтЎВольга ЧамаданаваКірыліцаПершая Ўстаўная граматаЯкунАргульВанда ЛявіцкаяВольга ХарланЛетувісыРэжым ЛукашэнкіSun MicrosystemsСалідарнасьць (прафсаюз)Apple Inc.Джэніфэр ЭністанКойданаўБіскупЧорны замак АльшанскіСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФМіра (імя)РужанецҐБеларускае нацыянальнае адраджэньнеТранятаАлег ЛатышонакБелы колерСтыхійнае бедзтваСлуцакПагоня (песьня)КнігаМовы БеларусіЭманюэль 2Азоўскае мораБеларусьВасіль БыкаўІскандэр (ракетны комплекс)ФутболЛёзнаТаль (імя)Юрка ВіцьбічРасейская акупацыя БеларусіВітаўт (імя)Антон АстаповічФёдар ДастаеўскіКадзінскі сельсаветВікі🡆 More