Я́нка Рамано́ўскі (24 жніўня 1928, Менск — 25 чэрвеня 1974, Менск) — беларускі мастак; пляменьнік Янкі Купалы.
Названы маці, Леакадзіяй Дамінікаўнай, у гонар яе старэйшага брата — Янкі Купалы.
Янка Раманоўскі | |
Дата нараджэньня | 24 жніўня 1928 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 чэрвеня 1974 (45 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт |
Узнагароды |
Нарадзіўся 24 жніўня 1928 у Менску. Правёў сваё дзяцінства побач зь Янкам Купалам: з нараджэньня і па 1941 год жыў у доме Янкі Купалы ў Менску і на дачы ў Ляўках. Гэта прычынілася да таго, што большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага была зьвязаная з адлюстраваньнем жыцьцёвага і творчага шляху Я. Купалы. З натуры маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясьціны ў Менску і Ляўках.
Мастацкую адукацыю пачаў перад вайной у 11-гадовым узросьце ў Менскай студыі юных дараваньняў, дзе яго настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Керзін. У 1947 годзе паступіў у мастацкае вучылішча, якое тады адкрылася ў Менску. З 1953 па 1959 год вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе набыў спэцыяльнасьць мастака-графіка. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі, Я. Раманоўскі неаднойчы выбіраўся ў яго кіруючыя органы. З 1969 году і да канца жыцьця працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосьць». Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савету БССР.
Першым найбольш сталым творам Я. Раманоўскага стала яго дыплёмная праца ў інстытуце — створаная паводле матываў аднайменнага верша Я. Купалы сэрыя каляровых літаграфій «А хто там ідзе?» (1959, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь). Творчы шлях мастака распачаўся са складаных тэматычных кампазыцый, але пазьней у сваім разьвіцьці талент Я. Раманоўскага набыў яскравую акрэсьленасьць ў напрамку партрэту. Працаваў у разнастайнай тэхніцы: жывапіс, літаграфія, лінагравюра, акварэль, гуаш, аловак, вугаль). Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто асвоіў новую па тым часе тэхніку — афорт, і першым, хто зьвярнуўся да партрэтаў бацькоў і бліскіх сваякоў Янкі Купалы.
Янка Раманоўскі вытанчанасьцю аблічча нагадваў вялікага Купалу. Майстар псыхалягічнага партрэта мастак Янка Раманоўскі стварыў асабліва адухоўлены, асабліва беларускі вобраз Янкі Купалы | ||
—Рыгор Барадулін. «Аратай, які пасьвіць аблокі» |
Прастата і шчырасьць – вось што такое, у двух словах, быў наш Янка. Аднак гэта была не тая прастата, што мяжуе з праставатасьцю, і не тая шчырасьць, якая пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца недалёкасьцю. Гэта была высокая прастата чалавека інтэлігентнага, далікатнага, за якою адчувалася парода, разумная шчырасьць натуры багатай, што заўсёды тоіць у сабе неспадзяванку | ||
—Вера Палтаран. «Талент чалавечай дабраты» |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Янка Раманоўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.