Тарасова Доля

«Тарасова доля» — апошняя паэма Янкі Купалы, напісаная да 125-годзьдзя з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі.

Паэма была завершаная 27 лютага 1939 году ў Менску і ўпершыню апублікаваная 3 сакавіка 1939 году ў газэце «Літаратура і мастацтва». Аўтограф паэмы захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. Паэма мае падзагаловак «Памяці Тараса Шаўчэнкі».

«Тарасова доля»
Тарасова Доля
«У астрозе» (ілюстрацыя Я. Раманоўскага
да паэмы)
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 27 лютага 1939
Публікацыя: 3 сакавіка 1939
Электронная вэрсія

Апісаньне

У аснове сюжэту паэмы — жыцьцёвы шлях вялікага ўкраінскага Кабзара. Асноўныя падзеі яго біяграфіі абумоўліваюць рух аўтарскага апавяданьня і фабульную пабудову твору. Нягледзячы на пэўную сюжэтную прадвызначанасьць і ўвагу да канкрэтных фактаў, у паэме дамінуе лірычны пачатак. Мастацкі зьмест твору арыентаваны ня столькі на дакладнае апісаньне жыцьця і дзейнасьці Шаўчэнкі, колькі на пранікнёнае суперажываньне яго лёсу. Біяграфічныя факты служаць імпульсамі, што актывізуюць лірычны роздум аўтара, яго глыбокія разважаньні як аб долі Кабзара, так і аб долі яго народа. Таму ў кампазыцыі паэмы апавяданьне пра трагічнае, поўнае суворых нягодаў жыцьцё Шаўчэнкі «акальцавана» ўзьнёслым аповядам пра «шчасьлівае жыцьцё сацыялістычнае Ўкраіны», які ўтварае як бы пралёг і эпілёг твору.

Ужо ва ўступе да паэмы пачынаецца тэма Кабзара, які прарочыў народу шчасьлівую будучыню. Шматпакутны шлях Шаўчэнкі асэнсоўваецца як тыповая зьява прыгоньніцкае рэчаіснасьці. Суворыя малюнкі перажытага разгортваюцца ў шырокія разважаньні аб несправядлівым ладзе, аб народных стогнах. Разам з тым поруч з паказам трагічных перыпэтыяў жыцьця ўслаўляецца сіла мастацтва, неадольнасьць бунтарскага слова, якое выказвае думы і памкненьні народу. Вобраз Тараса падаецца ў паэтыка-манумэнтальным пляне і пераклікаецца з вобразам Гусьляра ў паэме «Курган».

Паэма адметная шырокімі абагульненьнямі, ёмістая паводле свайго зьместу. У творы арганічна спалучаюцца індывідуальна-стылявыя адметнасьці Купалы і народна-паэтычныя традыцыі беларускага і ўкраінскага слова. Для паэмы характэрныя шматлікія ўвасабленьні і адухаўленьні: Украіны, волі, няволі, гора і інш. У рытмічнай арганізацыі строфаў выкарыстоўваюцца асаблівасьці ўкраінскага каламыйкавага верша, што збліжае «Тарасову долю» з «Бандароўнай».

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

Паэма перакладалася на грузінскую (М. Патарыдзэ), казахскую (Ж. Абдзірашаў), летувіскую (В. Бложа), латыскую (Ю. Ванаг), расейскую (Ус. Раждзественскі, Б. Турганаў), узбэцкую (Тулкун) і ўкраінскую (А. Малышка, М. Цярэшчанка) мовы. Ілюстрацыі да паэмы рабілі М. Бельскі і Я. Раманоўскі. У 1975 годзе паэма была выдадзеная на грамадзкіх пачатках на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах у выглядзе кнігі-малюткі памерам 7×10 см, у якой былі выкарыстаныя малюнкі Т. Шаўчэнкі.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Тарасова доля» / Аўтар — М. Лазарук. — C. 589—590.
  • Навуменка І. Янка Купала. — Мн., 1980.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Тарасова Доля АпісаньнеТарасова Доля Пераклады і мастацкія ўвасабленьніТарасова Доля КрыніцыТарасова Доля ЛітаратураТарасова Доля Вонкавыя спасылкіТарасова ДоляДзяржаўны літаратурны музэй Янкі КупалыЛітаратура і МастацтваМенскТарас ШаўчэнкаЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар КучынскіМікола КупрэеўФранак ВячоркаПарнаграфія ў БразылііСтаніслаў ВалодзькаІван ШамякінЛявоніхаМэдыяВікі1874Цыганская моваЯнка СіпакоўАмстэрдамВільгодСлоўнік НасовічаГута ПеняцкаБеларуская Народная РэспублікаПітсбургскае пагадненьнеНаваполацакБеларускі нацыянальны стройІмёны ліцьвінаўПорнгабАркадзь КуляшоўУладлен АнікееўДзейнікСэксЯпоніяЯўген ВасілёнакСьвятлана ЦіханоўскаяТэмпэратураКузьма ЧорныНэўтронная зоркаВіктар ДарашкевічКанстытуцыйны суд СлаваччыныМакс ШчурЖамойцьБеларусыКанстытуцыя БеларусіЛукіскі пляцБуда (будызм)Sui generisЮлі Таўбін1923Уладзіслаў СыракомляКвэбэкСьпіс сысуноў МалдовыГуда (імя)Другая сусьветная вайнаАндрэй МукавозчыкВільняБеларуская літаратураДзьвінскПан ТадэвушЗлучнікПарнаграфія ў ЯпонііСмаленскі паветАлег СалтукЛязьбійская парнаграфіяКарліс УлманісСьпіс гарадоў БеларусіСпакусьнікіYouTubeАлесь РазанаўРасейцыЕрусалімЭўрапейскі ЗьвязБэнэдыкт ДыбоўскіЯнка КупалаЯкуб Наркевіч-Ёдка🡆 More