Кіеўскае Ваяводзтва

Кіеўскае ваяводзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага).

Сталіца — места Кіеў.

Кіеўскае ваяводзтва
Кіеўскае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] і ваяводзтва Каралеўства Польскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Кіеў
Дата ўтварэньня 1471
Дата скасаваньня 23 студзеня 1793
Ваяводы Ваяводы кіеўскія
Кашталяны Кашталяны кіеўскія
Плошча 200 тыс. км²
Час існаваньня 14711793
Месцазнаходжаньне Кіеўскаага ваяводзтва
Кіеўскае ваяводзтва на мапе
Кіеўскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі белы Анёл, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны канцом дадолу, у левай — ножны, край якіх дакранаецца да мяча».

Ваяводзкая харугва была зялёнага колеру і мела два рогі, на адным зь якіх была выява Пагоні, на іншай — анёл і чорны мядзьведзь.

Гісторыя

Утварылася ў 1471 на аснове колішняга Кіеўскага княства. Падзялялася на Асьцёрскі, Жытомірскі, Кіеўскі, Любецкі, Мазырскі, Оўруцкі, Пуціўльскі, Чаркаскі і Чарнобыльскі паветы.

У 1507 і 1529 атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілеі, якія гарантавалі ваяводзтву пэўныя аўтаномныя правы.

У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) кіеўскія паслы выступілі за далучэньне да Каралеўства Польскага, што зацьвердзіў каралеўскі прывілей ад 6 чэрвеня 1569 року. Тым часам шляхта Мазырскага павету адмовілася ад пераходу пад польскую юрысдыкцыю. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва.

У 1649, паводле Збораўскай дамовы паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімерам, частка ваяводзтва разам з Кіеўскім паветам вылучылася ў гетманскае кіраваньне (скасаванае ў 1660). Згодна з Адрусаўскім замірэньнем (1667) у складзе ваяводзтва засталіся толькі правабярэжныя паветы, сам Кіеў, нягледзячы на ўмовы пагадненьня (Рэч Паспалітая згадзілася перадаць Маскоўскай дзяржаве места і ягоныя ваколіцы ў радыюсе 1 мілі толькі да 15 красавіка 1669 року), маскоўскія захопнікі так і не вярнулі. У выніку, сталіцу ваяводзтва перанесьлі ў Жытомір.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Кіеўскага і Валынскага намесьніцтваў Расейскай імпэрыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У 2-й палове XVI — 1-й палове XVII падзялялася на Жытомірскі, Кіеўскі і Оўруцкі паветы, якія аб’ядноўвалі Белацаркоўскае, Багуслаўскае, Канеўскае, Корсунскае, Раманаўскае, Чаркаскае і Чыгірынскае староствы.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Кіеўскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Крыніцы

Заўвагі

Літаратура

Tags:

Кіеўскае Ваяводзтва СымболікаКіеўскае Ваяводзтва ГісторыяКіеўскае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелКіеўскае Ваяводзтва УраднікіКіеўскае Ваяводзтва КрыніцыКіеўскае Ваяводзтва ЗаўвагіКіеўскае Ваяводзтва ЛітаратураКіеўскае Ваяводзтва1569Вялікае Княства ЛітоўскаеКарона Польскага каралеўстваКіеўМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Катынь (вёска)Вершаваны памерКастусь КаліноўскіБрус ЛіІркуцкая вобласьцьСтакгольмВэнэсуэлаСакрат ЯновічЎэйлзГенэрал ад кавалерыіThe DoorsКартузыСуахіліГісторыя КітаюIron MaidenЦеляханскі пасялковы саветКастрычнікПарма (футбольны клюб)ЯнаўЧэмпіянат сьвету па футболе 1982 годуМаларытаВасіль ТацішчаўТомская вобласьць1758Лео ТаксыльСтолінКіяну РыўзБарычавіцкі сельсаветВольныя матэрыялы199819 сьнежняЗбаражГўэлфКіеўВікіманіяЧасьцінкаАнтоні ПадуанскіМіжнародная сыстэма СІРасейская акупацыя БеларусіСаюзная рашучасьць-2022Адэльбэрт фон ШамісаДабравесьцеАркадзь КуляшоўГарлачыкакветныяПольская моваІрляндзкая моваРак тоўстай кішкіМанастырыскаЭтнічная тэрыторыя беларусаў1616ДорсэтIPhoneДашкаўкаЮлія ЦімашэнкаГішпаніяБезьдзежПастава 69Дэсмонд ТутуАўгустынГербСлавянеЛатвіяАтаваЛіга нацыяў УЭФАГрымайлаў1984 (раман)1949ТурэччынаКрама (гурт)ШатляндыяЯрыжка🡆 More