Эстонія Крыж Свабоды: найвышэйшая эстонская ўзнагарода

Крыж Свабо́ды (па-эстонску: Vabadusrist, скарочана VR) — вайсковая ўзнагарода Эстонскай рэспублікі, заснаваная ў 1-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці 24 лютага 1919 року.

Надаваўся за заслугі ў барацьбе за незалежнасьць і свабоду.

Крыж Свабоды
Эстонія Крыж Свабоды: Апісаньне, Мінуўшчына, Крыніцы Эстонія Крыж Свабоды: Апісаньне, Мінуўшчына, Крыніцы
Эстонія Крыж Свабоды: Апісаньне, Мінуўшчына, Крыніцы
Эстонія Крыж Свабоды: Апісаньне, Мінуўшчына, Крыніцы
Арыгінальная назва па-эстонску: Vabadusrist
Краіна Эстонія Эстонія
Тып вайсковая ўзнагарода
Падставы ўзнагароджаньня прызнаньне заслугаў у часе Вайны за незалежнасьць
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 24 лютага 1919 (105 гадоў таму)
Першае ўзнагароджаньне 2 жніўня 1919
Апошняе ўзнагароджаньне 19 чэрвеня 1925 (98 гадоў таму)
Колькасьць 3130
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода няма
Малодшая ўзнагарода Ордэн крыжа зямлі Марыі
Адпавядае Ордэн Дзяржаўнага гербу

Апісаньне

Ордэн мае тры катэгорыі:

  • за баявыя заслугі;
  • за асабістую адвагу;
  • за цывільныя заслугі.

У кожнай з катэгорый уручаліся I, II і III ступені.

Дызайн ордэна распрацаваў Пэет Арэн(d), спалучыўшы крыж(d) Вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэну з выявай рукі, прысутнай на фінскім крыжы Свабоды(d) (герб Карэліі(d)). Кожная з трох ступеняў крыжаў Свабоды мае вышыню 36 мм і шырыню 30 мм; другая ступень — 39 мм і 34 мм; першая — 45 і 39 мм адпаведна.

Крыжы адрозьніваюцца памерам, колерам, стужкай і спосабам нашэньня. У аздабленьні ўжытыя спалучэньні нацыянальных колераў (блакітны, чорны ды белы). Толькі ў цэнтры ўсіх ордэнаў II катэгорыі — чырвоны мэдальён, колер якое сымбалізуе пралітую кроў.

Мінуўшчына

Крыж заснаваны пастановай Часовага ўраду Канстантына Пятса 24 лютага 1919 року. Пачаткова яго ўручалі за заслугі ў Вызвольнай вайне. Вынятак зроблены для 10 узнагароджаных за здушэньне спробы камуністычнага перавароту 1 сьнежня 1924 року(d).

Першае ўручэньне адбылося 2 жніўня 1919 року: ордэны атрымалі 7 вайскоўцаў ЗША.

Агулам уручаныя 3225 крыжаў Свабоды. Некаторыя асобы ўзнагароджаныя некалькімі ступенямі ордэнаў, таму колькасьць рыцараў ордэна крыху меншая — 3130 чалавек. Акрамя таго, ордэнамі ўзнагароджаныя францускае места Вэрдэн, а таксама брытанскі, італьянскі ды францускі Невядомыя жаўнеры. Акрамя грамадзянаў Эстоніі, крыжы Свабоды атрымалі 1050 прадстаўнікоў 17 дзяржаваў, у тым ліку кароль Бэльгіі Альбэрт I, кароль Даніі Крысьціян X, кароль Вялікабрытаніі Георг V, прэм’ер-міністар Італіі Бэніта Мусаліні. Некаторыя замежнікі, прыкладам Ўінстан Чэрчыль, адмовіліся прымаць узнагароду.

Крыж II катэгорыі (за асабістую адвагу) I ступені ніколі не ўручаўся.

Разам з ордэнам ляўрэат атрымліваў грашовае ўзнагароджаньне, а нярэдка таксама бяскоштную зямлю і вызваленьне ад аплаты за навучаньне. Пазьней дадаліся яшчэ прывілеі пры ўладкаваньні на дзяржаўную працу. Гэта была адзіная эстонская ўзнагарода, якая давала рыцару ордэна і прадстаўнікам ягонай сям’і падобныя прывілеі.

19 чэрвеня 1925 року парлямэнт Эстоніі пастанавіў болей не ўручаць ордэн, хоць ён дагэтуль лічыцца дзяржаўнай узнагародай. У выпадку вайсковага канфлікту, які пагражацьме незалежнасьці Эстоніі, прадугледжанае ўзнаўленьне ўручэньня.

Пасьля ўводу ў Эстонію савецкіх войскаў вайсковы міністар і галоўнакамандуючы 26 ліпеня 1940 року загадалі ўласьнікам узнагароды не апранаць яе. Пад нямецкай акупацыяй нашэньне ордэна было дазволенае.

У 2009 року ў Таліне адкрытая калёна Перамогі ў вайне за незалежнасьць, зробленая паводле дызайну Крыжа Свабоды.

Крыніцы

Літаратура

  • Vabaduse Risti Vendadele oma lipp. Päevaleht, 30. mai 1939, nr 144, lk 6.
  • Vabaduse Risti kandmise õigus tagasi. Uus Eesti, 26. juuni 1939, nr 169, lk 7.
  • Eesti Vabadusristi kavalerid. Koostajad: August Traksmaa, Voldemar Päts, Artur Laats, Juhan Toomsar, Paul Villemi, Hengo Tulnola. Vabadusristi Vendade Ühendus. 1935

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Эстонія Крыж Свабоды АпісаньнеЭстонія Крыж Свабоды МінуўшчынаЭстонія Крыж Свабоды КрыніцыЭстонія Крыж Свабоды ЛітаратураЭстонія Крыж Свабоды Вонкавыя спасылкіЭстонія Крыж СвабодыДэклярацыя незалежнасьці ЭстонііЭстонская моваЭстонская рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ісьляндзкі коньАлі ХамэнэіЖаночае малакоСьвінг (сэкс)Марыя МартысевічЛінда ГамільтанСпадарожнікСонечная энэргіяМаркёрЖалейка (зборнік)ФінляндыяБерасьцеРыекаАляксандар ЛукашэнкаУладзімер ЗяленскіВікіпэдыяПаўліна МядзёлкаЭль НіньнёГарнастайГердаІмёны ліцьвінаўРэформа беларускага правапісу 1933 годуБалалайкаБайтМядзьведзевыяТадзіяна КляшторнаяМаксім ТанкКатрушніцкі лемезеньБэтаРэфактарынгСтарое места (Ерусалім)30 красавікаЧасьціцаКойданаўЯўген ІваненкаПаўлінка (п’еса)Пракуратура Нясьвіскага раёнуВільняПрыметнікМаладэчнаДамэннае імяГарэлкаКрытычнае мысьленьнеВіленскае барокаЛесьбійская эротыкаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВарончаУсходні БэрлінФрыдрых Шылер1429Полацкае княстваСьпіс гарадоў БеларусіЎэйлзПольская моваФёдар I ІванавічУладзімер ДубоўкаЯнка КупалаНямецкая моваГаляктыка АндрамэдыЗаграбская біржаУладзіслаў СыракомляШтучны інтэлектДзед ТалашЭнэргія18 да н. э.1949🡆 More