Скарына Кніга Лічбаў

Кні́га Лі́чбаў («Книги четвертые Моисеевы, зовемые Числа») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое пабачыла сьвет каля 1519 року.

Кніга Лічбаў
Скарына Кніга Лічбаў
Тытульная старонка з гравюрай “Людзі Ізраіля з палкамі сваімі” ці “Ізраілевы палкі ля храма” з «Кнігі лічбаў»
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: 1519
Колькасьць старонак: 74 аркушы

Зьмест кнігі

Выданьне адкрываецца тытульным аркушам з гравюрай і назвай кнігі («Зуполне выложены на руский языкъ доктором Франъциском Скориною с Полоцька Богу Отцу и Сыну и Светому Духу ко чти и людем посполитым к доброму научению»). У пачатку кнігі даецца «Предъсловие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во книги Числа Моисеовы». На 5—74 аркушах выдадзены тэкст 36 разьдзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.

Скарына Кніга Лічбаў 
Гравюра «Людзі Ізраіля з палкамі сваімі» ці «Ізраілевы палкі ля храма» з «Кнігі лічбаў». Выданьне Францішка Скарыны. 1519.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена царкоўна-славянскай мовай беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 74 аркушы, якія сабраны ў 8 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. На 7-м аркушы падчас друку была зроблена памылка нумарацыі разьдзелаў (замест «2» была надрукавана «3»). Выданьне ўпрыгожана гравюрай «Ізраілевы палкі ля храма» (тытульны аркуш), застаўкай, канцоўкай і 39 ініцыяламі. На 5-м аркушы перад асноўным тэкстам зьмешчана застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца, вакол якога намаляваныя дзеці. Гэтая ж застаўка ёсьць у яшчэ трох праскіх выданьнях Скарыны. Перад пасьляслоўем на 74 аркушы зьмешчана канцоўка, якая вар’юе матыў калёны з акантавым лісьцем, такія ж выявы сустракаюцца яшчэ ў 2 праскіх выданьнях Скарыны. Перад прамовай надрукаваная малая застаўка, а вялікая застаўка зь дзікімі людзьмі і шчытом з зацьменьнем сонца папярэднічае асноўнаму тэксту. Ініцыялы папярэднічаюць пачаткам разьдзелаў, тэкстам на тытульным аркушы і прадмове.

Захавалася 18 экзэмпляраў кнігі Лічбаў, зь іх 7 поўныя.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Tags:

Скарына Кніга Лічбаў Зьмест кнігіСкарына Кніга Лічбаў Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Кніга Лічбаў КрыніцыСкарына Кніга Лічбаў ЛітаратураСкарына Кніга ЛічбаўПрагаФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АнголаБеларускі нацыянальны стройВасіль БыкаўЕўняРымутМікола ПапекаМенскБеларусізацыяТадэвуш КасьцюшкаЛюбартЗямля пад белымі крыламіРодная моваПрыродаахоўная тэрыторыяБурбалка даткомаўМаксім БагдановічГукРасеяМікола МятліцкіЛязьбійская парнаграфіяБелазарАркаСэкс-турызмМэдыяВікіSAAB 90Унівэрсальны каардынаваны часЎНефцекамск1632ХутарЖанчына зьверхуМаркёрСьвятлана АлексіевічВасіль ЗуёнакПарнаграфія-гонзаВадзім СаранчукоўУліковы запіс MicrosoftМіс СусьветЯкасныя прыметнікіПрыродны газБітНавум ГальпяровічАўтарскае праваМаксім ТанкМінятЛюбоўЭўрапейскі ЗьвязАлег ЖданЖамойты30 красавіка2005РусьцейкаЛетувізацыяЛеанід ГалубовічМарат КазейБуркіна-ФасоВітаўт ЧаропкаРаіса БаравіковаДзеяслоўАндрэй ФедарэнкаВэб-дызайнЯнка КупалаПэтэр ПэлегрыніПарнаграфія ў БеларусіC++АбісальЗлучаныя Штаты Амэрыкі🡆 More