Кніга Роду

Кніга Роду

Кніга Старога Запавету

Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Кні́га Ро́ду або Быцьцё́ (па-габрэйску: בְּרֵאשִׁית, Бе-рэшы́т — «На пачатку»; па-лацінску: Genesis; па-старажытнагрэцку: Γένεσις — «Паходжаньне») — першая кніга Старога Запавету, Пяцікніжжа і ўсяе Бібліі. Кніга выкладае гісторыю стварэньня сьвету і чалавека Богам, апісваецца гісторыя чалавецтва да патопу і пасьля яго, а таксама сам патоп. Падзеі даведзеныя да часоў легендарных патрыярхаў Аўрама, Ісака і Якуба. Сьмерцю апошняга і ягонага сына Язэпа завяршаецца апавяданьне ў кнізе Роду.

Кніга створаная ў V ст. да н. э. на старажытнагабрэйскай мове, у II ст. да н. э. перакладзена на грэцкую мову і названа «Генэзіс», г. зн. «Паходжаньне».

Зьмест

Кніга Роду 
Ілюстрацыя да 35-га разьдзелу кнігі Роду

Кніга складаецца зь 50 разьдзелаў і падзеленая на дзьве часткі:

У першай частцы (разьдзелы 1—11) выкладзеная мінуўшчына чалавецтва да патрыярхаў. Тут апісаныя такія ключавыя моманты, як стварэньне сьвету, грэхападзеньне, сусьветны патоп да пабудова Бабілёнскае вежы.

У другой частцы (разьдзелы 12—50) выкладзеная гісторыя патрыярхаў й іхніх сем’яў, апісаная гісторыя зараджэньня габрэйскага народу ў асобе ягоных родапачынальнікаў — патрыярхаў Абрагама, Ісаака й Якуба.

Працягам кнігі Роду ёсьць кніга Выхаду.

Зьмест, вобразы, сюжэты кнігі «Быцьцё» шырока выкарыстоўваліся ў фальклёры, літаратуры і мастацтве.

Крыніцы

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сакрат ЯновічКубізмВікіцытатнікТрытон (спадарожнік Нэптуна)Бісэксуальная парнаграфіяГадзьАдольф ГітлерКарта растэрміноўкіНапалеон IIIСьпіс стагодзьдзяўGoogle MapsПарнафільмWordPressМіхась ЧаротФранкісцкая ГішпаніяБагоўка1695Беларускі нацыяналізмАнгкор-ВатАс (імя)БіткойнСпакусьнікіСпортынг Лісабон1957Рэал Бэтыс СэвільляХарукі МуракаміКвадратнае раўнаньнеДоктар ГаўсЗенькаўскі раёнПарыжКлаўдзі Дуж-Душэўскі1655Вольныя матэрыялыБаня (купал)ХанкендзіІнспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахПрыслоўеШчасьцеІван ПташнікаўТу-22МДзіда (зброя)Парнаграфія ў ЗШАВэктарная графікаЗлучнікІсламРаман Тармола-МірскіРасейская акупацыя Беларусі.sdЛетні часГерб ЛепеляСымпсаныІнтэрнэтПэтра ПраўлікаваТрапічны годМэрая КэрыГорст КёлерЖанчына зьверхуРусіфікацыя БеларусіФранцузыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамМінэапалісСтаніслаў МанюшкаРымская рэспубліка292Янка КупалаЮзэф ЯмантБДСМАндрэй МукавозчыкКінатэатарБразылія🡆 More