Зьміцер Бандарэнка

Зьмі́цер Бандарэ́нка (нар. 28 верасьня 1963 году ў Менску) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны на два гады турмы пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году, палітвязень Беларусі, вязень сумленьня.

Зьміцер Бандарэнка
Дата нараджэньня 28 верасьня 1963(1963-09-28) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актывіст
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бандарэнка (неадназначнасьць).

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Інстытут фізычнай культуры. Працаваў трэнэрам-выкладчыкам і ў незалежнай тэлестудыі «ТОП». Быў дырэктарам па маркетынгу фірмы «Дайнова». У 1995—1996 гадах працаваў на незалежным Радыё 101,2. Быў адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97» і каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Адзін з арганізатараў маршу свабоды ў 1999 годзе й маршу свабоды ў 2000 годзе(be). Зьяўляецца сябрам БАЖ.

Арышт і зьняволеньне

Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата Андрэя Саньнікава. 20 сьнежня 2010 г. Бандарэнка быў арыштаваны ва ўласнай кватэры й зьмешчаны ў СІЗА КДБ. 12 студзеня 2011 году «Міжнародная амністыя» прызнала Бандарэнку вязнем сумленьня й заклікала да ягонага вызваленьня.

27 красавіка 2011 г. судом Першамайскага раёну Менску (судзьдзя — Тацьцяна Равінская) Бандарэнка быў асуджаны на 2 гады калёніі агульнага рэжыму, па вэрсіі сьледзтва, за арганізацыю групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч.1 арт.342 КК РБ). 2 лютага 2011 году Равінская была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

За кратамі Бандарэнка перанёс дзьве апэрацыі, у тым ліку на хрыбетніку. Пасьля таго як яму далі магчымасьць стаць на ногі пасьля апэрацыі, адміністрацыя калёніі ўзмацніла жорсткасьць умоваў утрыманьня палітвязьня. Зьмітру былі забароненыя палка-мыліца, а таксама артапэдычны абутак; было забаронена днём ляжаць; належыла хадзіць строем; загадваліся таксама «лёгкія» віды работ, што магло вельмі шырока трактавацца. Нягледзячы на цяжкі стан здароўя, Бандарэнку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. Знаходжаньне ў такіх умовах магло мець сур’ёзныя наступствы для жыцьця і здароўя. На фоне гэтых падзей Бандарэнка быў вымушаны падпісаць прашэньне аб памілаваньні.

Прашэньне аб памілаваньні было напісана 1 лютага 2012 году. На другі дзень пасьля напісаньня прашэньня, 2 лютага, яму вярнулі мыліцу, артапэдычны абутак і дазволілі не хадзіць строем з хворай сьпінай.

Вызваленьне

15 красавіка 2012 году палітвязьня вызвалілі з калёніі №15 у Магілёве, дзе ён адбываў пакараньне, згодна з указам прэзыдэнта Беларусі пра памілаваньне.

На волі Бандарэнка пацьвердзіў, што ў СІЗА КДБ у дачыненьні да яго й іншых зьняволеных ужываліся катаваньні, аказваўся моцны псыхалягічны ціск. Судзімасьць з палітыка не была зьнятая, таксама было ўстаноўлена прафіляктычнае назіраньне.

Эміграцыя

Летам 2012 году Бандарэнка знаходзіўся ў Польшчы, папраўляў сваё здароўе й зьбіраўся назад у Менск. Аднак зь перасьледу апазыцыі ў Беларусі, які абвастрыўся пасьля плюшавага дэсанту, вырашыў не вяртацца на радзіму.

Намінацыі

У пачатку верасьня 2011 году Зьміцер Бандарэнка быў намінаваны на прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». Кандыдатуру палітвязьня вылучыў на прэмію польскі дэпутат Марэк Мігальскі.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зьміцер Бандарэнка БіяграфіяЗьміцер Бандарэнка Арышт і зьняволеньнеЗьміцер Бандарэнка ВызваленьнеЗьміцер Бандарэнка ЭміграцыяЗьміцер Бандарэнка НамінацыіЗьміцер Бандарэнка Крыніцы і заўвагіЗьміцер Бандарэнка Вонкавыя спасылкіЗьміцер Бандарэнка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тодар КляшторныПрыдатак (мовазнаўства)Эдуард ВаласевічТэхналёгіяВікіпэдыяАнатоль БутэвічРасеяЭнэргіяКойданаўПортуЦынкавыя хлопчыкіТэрарыстычны акт у менскім мэтроNokia 2600НямеччынаЭкасыстэмаРагуля1 траўняGoogleНямецка-савецкая вайнаСтарабеларуская моваДжоні ДэпЧМільянэр з трушчобаўФДотык пісі рукоюНідэрляндыАральны сэксГарадзішча Замэчак (Заслаўе)АблігацыяПарк цёмнага небаМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛюдміла ПайдушакаваMauzer2012ТумілаМарыянэткаБярозка (часопіс)ДэмакратыяГраўжышкі8-я брыгада РХБАПарнаграфія ў БеларусіШвэрынскі замакВасіль СёмухаТрахея8 сакавіка (кліп)Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуСям’яТожабеларусЦукровы буракМінятАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Уладзімер КараткевічГодБорна СосаwordpressНефцекамскПоліцкі статутМажэйка (імя)Мобі Дык1991УрліхПБортны промысел у БеларусіБітва пад ВоршайГарацыё НэльсанАбрэвіяцыя🡆 More