Дзьмітры Рэкіш: беларускі футбаліст

Дзьмітры Рэкіш (нарадзіўся 14 верасьня 1988 году, Бабруйск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клюбу «Гурыя».

Дзьмітры Рэкіш
Дзьмітры Рэкіш: Кар’ера, Дасягненьні, Статыстыка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 верасьня 1988(1988-09-14) (35 гадоў)
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007 Дынама Менск 13 (0)
2008 Савіт Магілёў 26 (4)
2009—2011 Дынама Менск 41 (6)
2011 Палёнія Варшава 0 (0)
2012 Тарпэда-БелАЗ 15 (0)
2013 Нёман Горадня 17 (1)
2013 Тршынец[d] 5 (1)
2014 Нёман Горадня 20 (3)
2015 Каўна Жальгірыс 35 (11)
2016 Рытэрай 12 (2)
2016—2017 Тарпэда-БелАЗ 42 (7)
2018 Факел[d] 8 (0)
2018 Пэрсыкабо-1973[d] 12 (3)
2019 Іслач 22 (1)
2020 Белшына 24 (6)
2021 Тарпэда Кутаісі 35 (4)
2022 Самтрэдыя 14 (0)
2022 Тэлаві[d] 6 (0)
2023 Гурыя Ланчхуці 11 (3)
Зборныя
2005—2006 Беларусь (да 19)[d] 5 (1)
2008—2011 Беларусь (да 21) 27 (8)

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец СДЮШАР №5 гораду Бабруйск. У 2004 годзе ўвайшоў у склад менскага «Дынама». 3 2010 году стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 году, пакінуўшы менскае «Дынама», знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары», але з-за зьмены трэнэра ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама гульцом цікавілася «Кубань», але 21 лютага Зьміцер падпісаў арэнднае пагадненьне з варшаўскай «Палёніяй» да чэрвеня 2011 году з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасьні спрабаваў працаўладкавацца ў чэскім клюбе «Славацка». 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненьне зь менскім «Дынама» й стаў вольным агентам.

У лістападзе нямецкі клюб Другой Бундэсьлігі «Фартуна» (Дусэльдорф) запрашаў Рэкіша на прагляд. Таксама ў зімовае міжсэзоньне пабываў у разьмяшчэньні «Бунэдкору», агдамскага «Карабаху» й «Гомелю».

15 сакавіка 2012 падпісаў гадавы кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ», але ў кастрычніку таго ж году кантракт быў скасаваны паводле пагадненьня бакоў. У сакавіку 2013 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам», а ў канцы ліпеня 2013 году кантракт быў скасаваны па ўзаемнай дамоўленасьці. З кастрычніку 2013 году гулец чэскага клюбу «Тршынец». У лютым 2014 году ізноў падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам», які быў скасаваны ў кастрычніку 2014 году. З сакавіка 2015 году выступае за летувіскі клюб «Сьпірыс» з Коўна. У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Трокі». У жніўні 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ». У лютым 2018 году перайшоў у расейскі клюб «Факел». У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з інданэзійскім клюбам ПС ТІРА. У сакавіку 2019 году перайшоў у клюб «Іслач». У складзе «Іслачы» пачаў пераважна выходзіць на замену. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду.

У пачатку 2020 году некаторы час трэнаваўся з чысьцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку стаў гульцом бабруйскай «Белшыны». Спачатку выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным зь лідэраў, хоць і ня выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў бабруйскі клюб. У лютым 2021 году быў прадстаўлены ў якасьці гульца кутаіскага «Тарпэда». Гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У лютым 2022 году перабраўся ў «Самтрэдыю» з другога грузінскага дывізіёну, у кастрычніку ўжо зноў гуляў у Эраўнулі лізе ў складзе «Тэлаві», які пакінуў у студзені 2023 году. Сэзон 2023 году пачаў у складзе «Гурыі».

Міжнародная

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 году ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году супраць зборнай Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і адзначыўся дублем на 75-й і 90--й хвіліны, што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выходзіў на замену ў чатырох матчах.

Дасягненьні

Дынама

Беларусь (да 21)

  • Бронзавы прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы: 2011

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 15 2
2017 Найвышэйшая ліга 27 5

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзьмітры Рэкіш Кар’ераДзьмітры Рэкіш ДасягненьніДзьмітры Рэкіш СтатыстыкаДзьмітры Рэкіш КрыніцыДзьмітры Рэкіш Вонкавыя спасылкіДзьмітры РэкішБабруйскБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГурыя Ланчхуці

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГенрыхГуджаратАнгкор-ВатТаджыкістанТрапічны годФальклёрСтральба з лукаМарат МаркаўВальядалідВікікнігіЧорная дзіркаГедаМэрая КэрыМоўная нормаНаваміргарадзкі раёнІнтэрнэтСакрат Яновіч4 чэрвеняФундацыя «Вікімэдыя»Чорны сьпіс ЭўразьвязуГайла (імя)Аральны сэксПастава на каленяхЕўле (камуна)Пэтра ПраўлікаваТанецБеларускі клясычны правапісВіктар АстроўскіВедыГірстолтПарнаграфія ў ЧэхііДубПлаваньнеЛьвоўСымболіка Беларусі5431917ЛіцьвіныПальмаМакарскаДэбі робіць ДалясЛацінская моваКракадзілыРэформа беларускага правапісу 1933 году120-я зэнітна-ракетная брыгадаМінялкЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)Ячмень звычайныСьнярдвыГарнастайРэфэрэндум у Беларусі 2004 годуБагоўкаБеларуская дзіцячая літаратураТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніНью-ДжэрзіАдольф ГітлерSAAB 90ЗораПэруГенадзь ПашкоўСтаражытны ЭгіпетТу-22МЖукоўскіВэб-дызайнВікіманія🡆 More