Белшына Бабруйск: беларускі футбольны клюб з Бабруйску

«Белшына» — беларускі футбольны клюб з гораду Бабруйску, заснаваны ў 1976 годзе.

З 2024 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1993—2016 гадах удзельнічаў у Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2005 і 2007—2009 гадоў). Да 1995 году называўся «Шыньнік». Чэмпіён Беларусі (2001), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (1997, 1999, 2001). Хатні стадыён — «Спартак».

Белшына Бабруйск
Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад
Поўная назва Бабруйскі футбольны клюб «Белшына»
Заснаваны 1976
Горад Бабруйск, Беларусь
Стадыён Спартак
Умяшчальнасьць: 3709
Генэральны дырэктар Віталь Былінін
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 Найвышэйшая ліга, 15 месца (паніжэньне)
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Першая футбольная каманда ў Бабруйску была заснавана ў 1922 годзе. У 1976 годзе Беларускі шынны камбінат стаўся заснавальнікам каманды «Шыньнік», ператворанай у 1996 годзе ў «Белшыну». Двойчы, у 1978 і 1987 гадох, «Шыньнік» станавіўся чэмпіёнам БССР па футболе. У 1976, 1980 і 1986 гадох клюб станавіўся срэбраным прызэрам рэспубліканскага першынства. У 1979 годзе «Шыньнік» стаў уладальнікам Кубка БССР, а ў 1977, 1980 і 1991 гадох выходзіў у фінал турніру. У 1988 годзе клюб стаў уладальнікам Кубка сэзону БССР, а ў 1992 годзе быў фіналістам гэтага спаборніцтва. У 1977 і 1979 гадох «Шыньнік» браў удзел у розыгрышы Кубка СССР сярод камандаў калектываў фізкультуры.

У сувэрэнных турнірах чэмпіянату й Кубка краіны другой паловы 1990-х гадоў і пачатку трэцяга тысячагодзьдзя «Белшына» была ў ліку несумнеўных лідэраў беларускага футболу. Найвышэйшым дасягненьнем клюбу ў нацыянальным чэмпіянаце Беларусі зьяўляецца званьне чэмпіёна, якое было здабыта ў 2001 годзе. А да гэтага клюб у 1997 годзе станавіўся срэбраным, а ў 1996 і 1998 гадох — бронзавым прызэрам чэмпіянату краіны.

У складзе «Белшыны» гуляў шэраг футбалістаў, якія прадстаўлялі свой клюб у нацыянальнай зборнай Беларусі: Андрэй Хлебасолаў, Уладзімер Путраш, Дзьмітры Балашоў, Андрэй Хрыпач, Аляксандар Сяднёў і Валер Шанталосаў. Найбольшую колькасьць матчаў у Найвышэйшай лізе чэмпіянатаў Беларусі за клюб правёў Эдуард Градабоеў, маючы на сваім рахунку 249 матчы за клюб. На працягу пяці сэзонаў на межы стагодзьдзяў клюб атрымліваў права прадстаўляць краіну на міжнароднай арэне, аднак за чатырнаццаць гульняў у эўрапейскіх турнірах, толькі двойчы атрымаўшы перамогі.

Паводле вынікаў сэзону 2006 году бабруйская каманда выбыла ў Першую лігу. У першынстве 2007 году адразу тры каманды выходзілі ў Найвышэйшую лігу, аднак «Белшына» заняла толькі чацьвертае месца й ня здолела прабіцца ў наймацнейшы дывізіён краіны. Наступны сэзон клюб скончыў на трэцяй пазыцыі, якая таксама не давала магчымасьці атрымаць пуцёўку ў найвышэйшы дывізіён. Толькі ў сэзоне 2009 году «Белшына» здолела выйсьці ў дывізіён вышэй, стаўшы пераможцам розыгрышу Першай лігі.

Тады ў 2009 годзе каманду ачоліў малады спэцыяліст Аляксандар Сяднёў. У Найвышэйшай лізе каманда здолела замацавацца ў сярэдзіне табліцы, рабіла стаўку пераважна на маладых гульцоў, якія не прабіліся ў іншых клюбах, а таксама на ўкраінскіх футбалістаў. Гэтак, у сэзоне 2011 году сярод найлепшых бамбардзіраў былі гульцы «Белшыны», як то Ягор Зубовіч, Дзьмітры Коўб і Максім Лісавы, якія пазьней перайшлі ў больш статусныя клюбы. У канцы 2011 году Аляксандар Сяднёў прыняў прапанову ўзначаліць менскае «Дынама», замест яго галоўным трэнэрам стаў Сяргей Яромка. У ліпені 2012 году Сяднёў быў звольнены з «Дынама» й неўзабаве зноў узначаліў «Белшыну». У сэзоне 2013 году бабруйская каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак на момант падзелу каманд на дзьве шасьцёркі апынулася ў ніжняй палове й страціла шанцы на высокія месцы. У сваёй шасьцёрцы атрымлівала перамогу за перамогай і ўпэўнена заняла 7 месца, на што не паўплывала нават зьняцьцё 6 пунктаў за невыкананьне рашэньняў АБФФ.

Сэзон 2014 году каманда правяла няўдала, хутка апынулася ў ніжняй палове й скончыла сэзон на 10 месцы з 12 удзельнікаў. У 2015 годзе «Белшына» таксама лічылася аўтсайдэрам, але ў выніку пасьпяхова рушыла па дыстанцыі й нават прэтэндавала на прызавыя месцы, у выніку скончыла сэзон на чацьвертым радку, што пры пэўных раскладах давала права на ўдзел у Лізе Эўропы. Па заканчэньні сэзону галоўны трэнэр Аляксандар Сяднёў абвесьціў аб сваім сыходзе.

У студзені 2016 году новым галоўным трэнэрам быў прызначаны памочнік Сяднёва Віталь Паўлаў, які заявіў пра тое што каманда захавае большасьць гульцоў складу. Аднак літаральна праз тыдзень стала вядома аб тым, што да клюбу праяўляюць цікавасьць расейскія інвэстары з кампаніі «СТМ-Спортмэнэджмэнт», якія пастанавілі скласьці канкурэнцыю лідэрам беларускага футболу. Замест Паўлава трэнэрам стаў расеец Уладзімер Яжураў, амаль цалкам быў абноўлены склад, былі запрошаныя дасьведчаныя беларускія футбалісты, а таксама маладыя расейскія, шэраг аргентынскіх і іншых замежных футбалістаў. Але станоўчых вынікаў клюбу бракавала. У чвэрцьфінале Кубка Беларусі «Белшына» саступіла наваполацкаму «Нафтану», а ў чэмпіянаце захрасла ў сярэдзіне табліцы. У траўні па фінале Кубка Беларусі вольнае месца ў Лізе Эўропы атрымала жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», пакінуўшы бабруйскі клюб па-за эўракубкамі. Яшчэ ў красавіку каманду паводле сямейных абставінаў пакінуў Яжураў, кіраваць трэнавальным працэсам застаўся ягоны памочнік Вячаслаў Герашчанка, а ў чэрвені футбалісты пачалі пакідаць клюб. У ліпені 2016 году супрацоўніцтва з расейскімі інвэстарамі, якія гэтак і ня здолелі дасягнуць паразуменьня зь мясцовымі кіраўнікамі, было спыненае, амаль усе прывезеныя футбалісты пакінулі Бабруйск (многія зь іх далучыліся да новага інвэстарскага праекту — беоасьцейскага «Дынама»). Галоўным трэнэрам зноўку быў прызначаны Віталь Паўлаў, які хутка зьбіраў каманду з гульцоў Першай лігі й тых, хто ня меў практыкі й іншых клюбах. З новым складам «Белшына» стала выступаць яшчэ горш і апусьцілася ўніз табліцы, а паводле вынікаў сэзону заняла перадапошняе месца й выбыла ў Першую лігу.

Напрыканцы 2016 году Паўлаў перайшоў на працу ў «Слуцак», а «Белшыну» ачоліў Уладзімер Гольмак. Аднак ён ужо ў чэрвені 2017 году пакінуў каманду, выконваць абавязкі галоўнага трэнэра да сканчэньня сэзону застаўся ягоны памочнік Эдуард Градабоеў. Каманда праваліла сэзон у Першай лізе, заняўшы толькі пятае месца. У 2018 годзе галоўным трэнэрам стаў Георгі Кандрацьеў. «Белшына» доўгі час змагалася за выхад у Найвышэйшую лігу з мазырскай «Славіяй» і менскім «Энэргетыкам-БДУ», аднак у выніку саступіла ім. У кастрычніку Кандрацьеў быў адпраўлены ў адстаўку, каманду зноў узначаліў Градабоеў, аднак ён выправіць сытуацыю ня здолеў і «Белшына» фінішавала трэцяй. У студзені 2019 году на пасаду галоўнага трэнэра быў запрошаны Юры Пунтус, які здолеў згуртаваць баяздольны склад. «Белшына» хутка апынулася сярод лідэраў і змагалася за першы радок з «Смалявічамі». У верасьні 2019 году Пунтус прыняў прапанову ўзначаліць жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», пасьля чаго на чале «Белшыны» зноў стаў Эдуард Градабоеў, які завяршыў справу й выкіраваў бабруйчанаў у Найвышэйшую лігу.

У 2020 годзе «Белшына» пераважна захавала першалігавы склад, істотна не ўзмацніўшыся, і ў выніку хутка апынулася сярод аўтсайдараў. У траўні 2020 году Эдуард Градабоеў быў адпраўлены на адпачынак, каманду замест яго ачоліў ягоны памочнік Дзьмітры Мігас. Пазьней Градабоеў вярнуўся да кіраўніцтва, але ў чэрвені канчаткова быў адпраўлены ў адстаўку. Дзьмітры Мігас зноў стаў на чале каманды, але ня выратаваў яе ад 15 месца й вылету ў дывізіён ніжэй.

У пачатку 2021 году амаль цалкам абнавіўся склад каманды. У лютым 2021 году новым галоўным трэнэрам стаў Віталь Паўлаў, але на працягу большай часткі сэзона 2021 году ён не працаваў з камандай, якой кіраваў ягоны памочнік Альбэрт Рыбак. Не зважаючы на дрэнны старт, хутка бабруйская каманда далучылася да лідэраў. У траўні 2021 году ФІФА пастанавіла накласьці клюбу трансфэрную забарону, бо «Белшына» да таго часу не разьлічылася з запазычанасьцю перад сваім былым легіянэрам часоў расейскіх інвэстараў. Забарона на трансфэры была скасаваная ў канцы ліпеня. У другой палове сэзону бабруйская дружына змагалася за першае месца, але ў выніку скончыла сэзон другой, усё ж такі падвысіўшыся да Найвышэйшай лігі.

У лютым 2022 году Паўлаў і Рыбак памяняліся пасадамі, і апошні ўзначаліў каманду. «Белшына» здолела захаваць сваіх лідэраў і пасьля дрэннага старту ў сэзоне 2022 году стала зарабляць пункты, часам паказваючы неблагую гульню, хоць каманда й не ўздымалася вышэй сярэдзіны табліцы на працягу ўсяго чэмпіянату. За некалькі тураў да фінішу, гарантаваўшы сабе месца ў элітным дывізіёне на наступны сэзон, бабруйская каманда завяршыла турнір на 12 радку.

11 траўня 2023 года паводле вынікаў справы аб дамоўных матчах клюб быў пакараны пазбаўленьнем 10 пунктаў у чэмпіянаце 2023 году, а таксама 5 пунктаў у чэмпіянаце 2024 году. Таксама клюб атрымаў штраф і дыскваліфікацыі шматлікіх гульцоў і прадстаўнікоў трэнэрскага штабу. У дадатак быў ануляваны вынік матчу 30-га тура 2022 году з салігорскім «Шахцёрам» (1:4). Абедзьвюм камандам былі прысуджаныя тэхнічныя паразы. 22 траўня 2023 году «Белшына» была пазбаўлена яшчэ аднага пункта ў чэмпіянаце 2023 году. У выніку каманда апынулася ў канцы табліцы, дзе змагалася зь іншымі аштрафаванымі клюбамі — «Шахцёрам» і «Энэргетыкам»-БДУ. Няўдалая сэрыя бабруйчанаў у канцы турніру адкінула іх на перадапошні радок, а ў выніку сваёй перамогі ў апошнім туры «Энэргетык-БДУ» абышоў «Белшыну», якая скончыла сэзон на апошнім месцы і накіравалася ў Першую лігу.

Дасягненьні

Склад

    Актуальны на 15 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Бр Даніла Сокал (ар. Славія) 2001
2 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Аб Аляксей Матлах 2000
3 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Аб Ільля Ўдодаў 2000
4 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Аб Уладзіслаў Салановіч 1999
5 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Аб Максім Кацынель 2005
6 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Аб Мікіта Ганчароў 2005
7 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Нап Ільля Сень 1999
8 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Вадзім Бальбух (капітан) 1993
9 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Уладзіслаў Балотнікаў 2004
10 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Валеры Патароча 1996
11 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Нап Станіслаў Ламака 2002
13 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Бр Уладзіслаў Дрозд 2007
14 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Уладзіслаў Давыдаў 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Аб Мікіта Сакалоўскі 2002
20 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Нап Уладзіслаў Кабачэўскі (ар. Іслач) 1998
21 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Нап Мікіта Голуб 1997
22 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Дзьмітры Дзенісенка 2004
24 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Бр Мікіта Пацэнка 2002
29 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Максім Саматой 2001
38 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Ібраіма Сары 2000
44 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Аб Ігар Тыманюк 1994
70 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Дата Чарткоеў 1999
77 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ПА Кірыл Малых 2006
88 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Аб Юры Гаўрылаў 2002
Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Нап Яан Гузаў 2004

Статыстыка

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Найвышэйшая 7 30 7 9 14 26–40 30 1/4
2013 Найвышэйшая 7 32 15 8 9 42–38 47 1/4
2014 Найвышэйшая 10 32 8 8 16 42–56 32 1/4
2015 Найвышэйшая 4 26 12 7 7 39–19 43 1/4
2016 Найвышэйшая 15 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  30 5 10 15 34–45 25 1/16
2017 Першая 5 30 14 7 9 56–30 47 1/16
2018 Першая 3 28 18 5 5 59–23 59 1/4
2019 Першая 1 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  28 21 5 2 74–22 68 1/16
2020 Найвышэйшая 15 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  30 5 6 19 34–71 21 1/16
2021 Першая 2 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  33 19 6 8 69–42 63 1/16
2022 Найвышэйшая 12 30 6 12 12 37–50 30 1/4
2023 Найвышэйшая 15 Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  28 3 5 20 21–61 3 1/16

Удзел у эўракубках

Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 4 1 1 2 3—7
Кубак ўладальнікаў кубкаў 4 1 1 2 6—7
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 6 0 2 4 3—14
Усяго 14 2 4 8 12—28
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
1997—1998 Кубак кубкаў к/р Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Садам Талін 4:1 1:1
1 раўнд Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Лякаматыў Масква 1:2 0:3
1998—1999 Кубак УЭФА 1 к/р Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  ЦСКА Сафія 1:3 0:0
1999—2000 Кубак УЭФА к/р Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Амонія Нікасія 1:5 0:3
2001—2002 Кубак УЭФА к/р Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Ружамбэрак 0:0 1:3
2002—2003 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Портадаўн 3:2 0:0
2 к/р Белшына Бабруйск: Гісторыя, Дасягненьні, Склад  Макабі Хайфа 0:1 0:4

Галоўныя трэнэры

  • Дзьмітры Мігас (з чэрвеня 2020 году)
  • Эдуард Градабоеў (верасень 2019 году — чэрвень 2020 году)
  • Юры Пунтус (студзень — верасень 2019 году)
  • Эдуард Градабоеў (в. а., кастрычнік 2018 году — студзень 2019 году)
  • Георгі Кандрацьеў (студзень — кастрычнік 2018 году)
  • Эдуард Градабоеў (в. а., чэрвень — сьнежань 2017 году)
  • Уладзімер Гольмак (студзень — чэрвень 2017 году)
  • Віталь Паўлаў (ліпень — сьнежань 2016 году)
  • Вячаслаў Герашчанка (в. а., красавік — ліпень 2016 году)
  • Уладзімер Ежураў (студзень — красавік 2016 году)
  • Аляксандар Сяднёў (ліпень 2012 году — сьнежань 2015 году)
  • Сяргей Яромка (студзень — ліпень 2012)
  • Аляксандар Сяднёў (да 2011)

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белшына Бабруйск ГісторыяБелшына Бабруйск ДасягненьніБелшына Бабруйск СкладБелшына Бабруйск СтатыстыкаБелшына Бабруйск Галоўныя трэнэрыБелшына Бабруйск ЗаўвагіБелшына Бабруйск КрыніцыБелшына Бабруйск Вонкавыя спасылкіБелшына БабруйскБабруйскБеларусьКубак Беларусі па футболеНайвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболеПершая ліга чэмпіянату Беларусі па футболеСпартак (стадыён, Бабруйск)Футбольны клюб

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бабруйск1951Жаночая рыфмаСямён ШарэцкіБазыліка Сьвятога ЭгідыяЯн ЧэрскіВалеры ГапееўБраўзэрЯзэп ЛёсікБеларуская Народная РэспублікаВячаслаў АдамчыкАршанскі чыгуначны вузелФрыдрыхАнатацыяОндрэй ДудаАркадзь СмолічМаксім ТанкUbuntuНазоўнікАдам МіцкевічПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Беларускі Народны Фронт АдраджэньнеУсевалад ІгнатоўскіМіра (імя)СамасейПімен ПанчанкаУладзімер ЛенінРэспубліка Сэрбская КраінаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўБеларуская ВікіпэдыяСэкс па тэлефонеIP-адрасПольшчаДразды (гурт)Старажытны Рым1874БлогУ краіне райскай птушкіПаўднёвы полюсПарнаграфія ў сецівеПаляшукУладзімер Арлоў (гісторык)Пэнтгаўс (часопіс)Nokia 6233ПрыназоўнікАндрэй ДынькоАзэрбайджанская моваСтаніслаў ВалодзькаМішэль ВайлдВэб-сэрвэрКунілінгусМікалай МірскіАляксандар МакедонскіРыекаЛюдміла СільноваЯн ГляўбіцЯблыкКарбоўцыКанадаГенадзь Валер’евіч ШутаўДуброўнаІтальянская моваЖанчына зьверхуАнтарктыда2008ТэхналёгіяПастава 69Уладзіслаў ГарбацкіГенадзь ПашкоўАлесь Дуброўскі🡆 More