Даўгерд: літоўскі князь

Даўгерд (? — 1213, Вэндэн) — літоўскі князь.

Даўгерд
лац. Daŭgierd / Daŭhierd
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XII стагодзьдзе
Памёр 1213(1213)
Вэндэн
Дзеці Даўгерутаўна[d]

Імя

Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'). Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы».

Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год).

Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Daugeruthe (Хроніка Лівоніі).

Біяграфія

Упершыню ўпамінаецца пад 1209 годам у Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага і, паводле яго сьведчаньняў, быў «адным з найбольш магутных ліцьвінаў» (лац. potentioris de Lethonia). Быў цесьцем і хаўрусьнікам Усевалада Герцыцкага. У 1213 годзе езьдзіў у Вялікі Ноўгарад, відаць, з мэтай скласьці хаўрус супраць немцаў у Інфлянтах. На адваротным шляху быў схоплены і загінуў у зьняволеньні.

Вячаслаў Насевіч выказаў меркаваньне, што Даўгерд мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе könig gros — вялікім каралём ліцьвінаў.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
  • Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1 (8). — Менск, 1998. С. 210—226. Рэцензія: Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с.
  • Насевіч В. Роля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛ // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Экаперспектыва, 2008. — 688 с.: іл. ISBN 978-985-469-240-1. — С. 87—96.

Tags:

Даўгерд ІмяДаўгерд БіяграфіяДаўгерд Глядзіце таксамаДаўгерд ЗаўвагіДаўгерд КрыніцыДаўгерд ЛітаратураДаўгердВэндэнЛітва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.nzДругая Ўстаўная грамата1940Наша думка271908Ядзерная энэргетыкаКілямэтар1880Ліцьвіны.nl.mzАкторы парнафільмаўУладзіслаў СыракомляBДзед ТалашГенавэфа.ch.pt1304.se.bj1918.khПарэчча (горад)МараньнёнГісторыя ад заснаваньня горадуІнстытут беларускай культурыНадвор’еАснова слова.shКрыж Сьвятога Бэнэдыкта25 сакавікаКлаўдзі Дуж-ДушэўскіГалоўная старонка.azГрэцкая мова.fkКоўна67Касьпійскае мораЛаскацень.gs1844У гушчарах.tr.cdСьвятлоГалоўчыцы (Гомельская вобласьць)МэтабалізмУладзіслаў Завальнюк.es1995.bf.nfКлуж-Напока.my6061980.ma8.foПарнаграфія для жанчын.tvФранцуская моваЭйгердКурапатыКойданаўскі раёнМялеці СматрыцкіБлэкджэк🡆 More