Георгі Мяцельскі

Георгій Васі́левіч Мяце́льскі (па-расейску: Георгий Васильевич Метельский; 27 чэрвеня 1911, Старадуб, Бранская вобласьць, Расея — 8 жніўня 1996, Вільня) — расейскі пісьменьнік, празаік, аўтар вершаў.

Біяграфія

Скончыў школу ў Старадубе, затым Ліпецкі горна-мэталюргічны тэхнікум і Маскоўскі інстытут чыгуначнага транспарту, па сканчэньні якога паступіў у асьпірантуру.

Падчас Вялікае Айчыннае вайны ў эвакуацыі ў Томску супрацоўнічаў у гарадзкіх і абласных газэтах. Затым працаваў у "Комсомольской правде". Адначасова абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

У 1944 па накіраваньні пераехаў у Вільню. Супрацоўнічаў у штодзённай газэце "Советская Литва". У паездках па Летуве сабраў матэрыял для кнігаў нарысаў пра Летуве ("У боку Нёмана", 1957; "Кропля бурштыну", 1986).

З 1955 сябар Зьвязу пісьменьнікаў СССР. З 1956 пакінуў працу ў рэдакцыі і стаў прафэсійнымі пісьменьнікам. Зьдзейсьніў мноства паездак па Савецкім Саюзе (Ямал, Таймыр, Якутыя, Чукотка, Камчатка, Сахалін, Курыльскія выспы, рэспублікі Сярэдняе Азіі й Каўказу) і некаторых замежных краінах.

Творчасьць

Аўтар больш за сорак кніг, у тым ліку складанак вершаў "Сонечная ноч", "Прасьвятленьне", "Горад мой", таксама складанак аповесьцяў і аповядаў "Чыстыя дубровы", "Лісьце дубу", "Адзін крок", "У трохстах кілямэтрах ад жыцьця", "Лесавічка", "Восем дзён чаканьня" і інш. Асобныя нарысы, аповесьці, аповяды публікаваліся як у мясцовым друку (часопіс "Коммунист", альманах і, пасьля, часопіс "Литва литературная", газэта "Советская Литва", пераназваная пасьля ў "Эхо Литвы"), так і за межамі Летувіскае ССР (часопісы "Дон", "Звезда", "Октябрь").

Творчасьць носіць рысы вернасьці сацыялістычнай ідэалёгіі, асабліва выразнай у кнігах нарысаў і аповесьцях пра геолягаў ("Ямал - край зямлі", "На 62-й паралелі") і памежнікаў ("Тайфун над памежнай заставай", "Бедныя вы мае"). Дзеяньне ў гісторыка-бытавых раманах "Скрыжаваныя стрэлы", "Старадубскае лета" і аповесьцях "Лісьце дубу", "Адзін крок", "Чорныя раўчукі" разгортваецца ў Старадубе.

Для серыі "Политиздата" "Палымяныя рэвалюцыянэры" пісаў гісторыка-біяграфічныя аповесьці пра рэвалюцыянэраў Зыгмунце Серакоўскім ("Даленга", 1972), Пятры Сьмідовічы "Непаўторны" (1976), Іване Фіялетаве ("Да апошняга подыху", 1984).

У позьнія гады напісаў некалькі гісторыка-біяграфічных аповесьцяў і раманаў аб прамыслоўцы Сяргеі Мальцаве, кампазытары Аляксандры Рубцы, паэтах Фёдары Цютчаве і Аляксеі Талстым.

У 1953 у часопісе "Пяргале" быў надрукаваны першы, відаць, пераклад на летувіскую мову — нарыс "Па Нёмне". Некаторыя творы перакладаліся, акрамя летувіскае, на вугорскую, украінскую, чэскую й іншыя мовы.

Выданьні

  • В краю Немана. Москва: Молодая гвардия, 1957. 300 с.
  • Лебеди летят на север. Москва: Мысль, 1964. 294 с.
  • Один шаг: Повести. Вильнюс, 1964. 412 с.
  • В трёхстах километрах от жизни: Повести и рассказы. Вильнюс, 1966. 455 с.
  • Домик на Ра-Изе: Повести и рассказы. Вильнюс, 1968. 471 с.
  • Янтарный берег. Москва: Мысль, 1969. 203 с.
  • Скрещеные стрелы: Роман. Вильнюс: Вайздас, 1969. 422 с.
  • Восемь дней ожидания: Повести. Вильнюс: Вага, 1972. 383 с.
  • Доленго: Повесть о С. Сераковском. Москва: Политиздат, 1972. 462 с.
  • Листья дуба: Повесть о родной стороне, изд. 2-е доп. Москва: Мысль, 1974. 255 с.
  • На шестьдесят восьмой паралели: Роман. Москва: Советский писатель, 1973. 320 с.
  • Стародубское лето: Роман. Вильнюс: Вага, 1975. 551 с.
  • Неповторимый: Повесть о Петре Смидовиче. Москва: Политиздат, 1976; 2-е изд. Москва: Политиздат, 1982. 415 с.
  • По кромке двух океанов. Москва: Мысль, 1978. 190 с
  • Сердце отданное людям: Повесть об А. И. Рубце. Тула: Приокское книжное издательство, 1978. 94 с.
  • Солнечная ночь: Стихи. Москва: Советский писатель, 1979. 110 с.
  • Тайфун над пограничной заставой: Повесть и рассказы. Вильнюс: Вага, 1980. 263 с.
  • Быстры как волны: Повесть и роман: Вильнюс: Вага, 1981. 672 с.
  • Чувства добрые я лирой пробуждал. Повесть о забытом музыканте. Худож. Н. Красовитова. Москва: Советский писатель, 1983. 352 с.
  • До последнего дыхания. Повесть об И. Фиолетове. Москва: Политиздат, 1984. 350 с.
  • Капля янтаря. Москва: Мысль, 1986. 189 с.
  • Заря вечерняя. Повесть о последней любви Ф. И. Тютчева. Брянск: Придесенье, 1995. 252 с.
  • Сергей Мальцов. Повесть о миллионере-подвижнике. Брянск: Придесенье, 1995. 226 с.
  • … стелется пред нами жизнь его: Жизнь и смерть А. К. Толстого. Вильнюс: Vaga, 1995.
  • Одолевая высоту: Стихи разных лет. Брянск, «Придесенье», 1996, 243 с.
  • G. V. Metelskis. Lietuvos keliais. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1955.
  • G. V. Metelskis. Dviejų vandenynų pakrantėmis. Vilnius: Vaga, 1981. 187 p.
  • Georgij Metelskij. Na Jamalu končí země. Praha: Nakladatelství politické literatury, 1963. 230 s.

Крыніцы

Tags:

Георгі Мяцельскі БіяграфіяГеоргі Мяцельскі ТворчасьцьГеоргі Мяцельскі ВыданьніГеоргі Мяцельскі КрыніцыГеоргі Мяцельскі1911199627 чэрвеня8 жніўняБранская вобласьцьВільняРасейская моваРасеяСтарадуб

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УкраінаКропка (знак прыпынку)БудаўніцтваСямейства (біялёгія)Апавядальны сказКаханьне без пранікненьняАркадзь КуляшоўЧэрвеньЭнэргаатамПавал ДураўДняпро МагілёўЗянон ПазьнякІван ЧыгрынаўІсус ХрыстосЯўгенія ЯнішчыцБайкаЗлучнікРамэнАлесь РазанаўМагістраль М10 (Беларусь)7 (лік)Заграбская біржаВадзім СаранчукоўШпакБудзьма беларусамі!Віленскае барокаЮрка ВіцьбічВейшнорыяВіскіЛетувіская моваISO 4217Макс ШчурВіктар МарціновічПрышчэпкаМарыя АнтуанэтаДогінгДывізіяАфрыканскі зьвяз3 траўняБАТЭ БарысаўЭкспэрымэнт МілгрэмаРыгор БарадулінПастава 69Вязынка (Маладэчанскі раён)ПашпартБанкаўскі рахунакБлакітная гадзінаТаджыкістанЎВэб-сайтФёдар I ІванавічАтлянтычная групаБеларуская ВікіпэдыяКрыжПаўночны Райн — ВэстфаліяРэжым ЛукашэнкіКаскадныя табліцы стыляўСенцыЯн ВісьліцкіІван ШамякінПуняАб’яднаныя Арабскія ЭміратыМенск🡆 More